Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Аб праэкце
Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

Introduction

За апошнія 200 год архітэктурны воблік нашага Краю зьмянілся непазнавальна. Амаль зьніклі шматлікія адбіткі стракатай палітры рэлігій Беларусі — гатычныя стыря храмы і суворыя кальвінскія зборы Рэнесанса, узнёслае віленскае барока і візантыйскія купалы старой Сафіі, шматлікія велічныя кляштары манаскіх Ордэнаў.

Графічная рэканструкцыя страчанай спадчыны дазваляе атрымаць уяўленьне аб нашых сапраўдных архітэктурных традыцыях. І можа стаць адным з маленькіх крокаў па іх адраджэньню.

Мэты

Аўтарскi праект "Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi" распачаты у 2015г. Графiчныя рэканструкцыi — 3D-мадэляванне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.

Асноўныя мэты i задачы праекта — гэта сістэматызацыя і абагульненне наяўных i разрозненых дадзеных, графiчных ілюстрацыйных матэрыялаў па культаваму дойлідству Беларусі, вiртуальнае аднаўленне страчанай спадчыны i на падставе даследаванняў гісторыі кляштарнага будаўніцтва ў краі, вывучэнне тыпалогіі помнікаў культавага дойлідства, спецыфікi развіцця нацыянальнай культуры Беларусі.

Даследванне помнiкаў архiтэктуры, як захаваўшыхся, так і вядомых па графічных крыніцах i вiртуальна аднаўлёных на падставе архiўных дадзеных, дазваляе раскрыць складаныя хітраспляценні фактараў культурных уплываў і захавання этна-нацыянальных каранёў, ролю традыцый ў сістэме агульнаеўрапейскага працэсу змены мастацкіх стыляў.

Крынiцы i архiўныя звесткi

Кляштары i манастыры Беларусі, як асобны i адмысловы тып манументальных комплексаў, упершыню быў уведзены ў навуковы зварот Аленай Дзмiтрыеўнай Квiтнiцкай. Яе публікацыi па найбольш каштоўных помніках храмавага дойлідства Беларусі дагэтуль з'яўляюцца базавай навуковай асновай па вывучэнні гісторыі архітэктуры і мастацтва абшараў былога ВКЛ.

Ключавымі працамі па культаваму дойлідству на тэрыторыi Беларусі, значная частка помнікаў якога ўваходзіла ў склад кляштарных ансамбляў i якiя з'яўляюцца працягам гэтага кірунка даследаванняў А. Квiтнiцкай - гэта манаграфii, навуковыя даследваннi i публiкацыi А. М. Кулагіна, Т. В. Габрусь, I. М. Слюньковай, А. М. Кушнярэвiча, Ю. А. Якiмовiча, С. Адамовiч, Ул. Трацэўскага, Т. І. Чарняўскай, А. Яроменкi, В. Кудрашова, I. Б. Лауроўскай - ансамблi i асобныя культавыя пабудовы, Ю. А. Чантурыя, М. А. Ткачова (кнігі і навуковыя публікацыі па гісторыі архітэктурна-планіровачнага развіцця асобных гарадоў, вывучэнне i апiсанне градафармiруючай ролі помнікаў манастырскага дойлідства ў сістэме паселішчаў).

Асабліва каштоўныя графічныя матэрыялы па згубленым помнікам - гэта калекцыя фотаздымкаў канца XIX - пачатку XX ст., апiсаннi i фотаграфiчны матэрыял Кс. Язафата Жыскара, Яна Булгака, Яна Балзункевiча i iнш.

Графiчны матэрыял, выкарыстаны i ўведзены ў навуковы зварот у манаграфiях i публiкацыях даследчыкаў - з фондау Расейскага дзяржаўнага Гiстарычнага архiва (РГИА), архіва ВМФ Расеі, Расейскага дзяржаўнага архiва старажытных актаў (РГАДА), Расейскага дзяржаўнага ваенна-гiстарычнага архiва (РГВИА), Цэнтральнага гiстарычнага архiва Рэспублікі Беларусь, рукапісных аддзелаў Віленскага дзяржаўнага Універсітэта і Бібліятэкі Акадэміі навук Летувы, НГАБ у Горадні i iнш.

Вынікі і падтрымка

Геаграфічныя межы вiзуалiзаваных аб'ектаў не вызначаюцца выключна межамi сучаснай тэрыторыі Беларусі. Геаграфiчныя рамкi пашыраны да тэрыторый ў межах былых ваяводств Вялiкага Княства Лiтоўскага ў Рэчы Паспалiтай.

На бягучы момант вiртуальна рэканструяваны выгляд 80 аб'ектаў:

І да, не адрынаюцца аніякія падтрымка ці супрацоўніцтва. Зьвяртайцеся, калі ласка.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...