Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Мястэчка Бяроза вядома з 1477 года. Кляштар картузiянцаў у Бярозе быў адзiны на абшарах былога ВКЛ і найвялікшым ва ўсей Усходняй Эўропе, касцёл кансекраваны ў 1666г., годзе смерцi яго фундатара — Казiмiра Льва Сапегi, якi дарэчы i быў пахаваны ў паўдневай сцяне храма. У гэты ж час завяршаецца будаўнiцтва асноўнай замкнёнай часткi кляштара. У пачатку 18ст. кляштар некалькi разоў разбураўся i аднаўляўся, пасля далучэння да Расiйскай iмперыi пачаўся заняпад.
З мэтай скасавання, у 1823г. расiйскiя ўлады распачынаюць судовыя справы аб матэрыяльнай дапамозе кляштарам у 1794г. паўстанцам пад кiраунiцтвам Т. Касцюшкi, што аднак, засталося не даказаным. Юрыдычнай нагодай для закрыцця стаў удзел трох манахаў у паўстаннi 1831г., а пасля паўстання 1863г., спадзяванняў на захаванне барокавай святынi не засталося зусiм i ў 1868г. былы касцёл быў разабраны "для злому i скарыстання годнага матэрыялу".
Ордэн Картузіянцаў — каталіцкі манаскі Ордэн, заснаваны ў канцы XI стагоддзя, які атрымаў назву ад першага свайго кляштара «Grande Chartreuse» (лат. Cartusia). На сённяшні дзень Картэзіянскі Ордэн налічвае па ўсім свеце каля 400 манахаў і манашак, якія жывуць у 23 кляштарах.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...