Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Берасце. Графiчная рэканструкцыя касцёла Звеставання найсвяцейшай Дзеве Марыі кляштару брыгiтак. Выгляд y першай палове XIXст. да перабудовы пад казармы гарнiзона фартэыi.
Згодна з даследваннямi Т. М. Габрусь, кляштар жаночага каталwiкага ордэна брыгiтак ў Берасцi быў заснаваны ў 1623 у прадмесцi Пяскi ля дарогi на Падляшша. Яго фундатарамi з'яўлялiся буйныя магнаты Ян Пац з жонкай Кацярынай, Аляксандр Гасеўскi i Iгнацiй Садоўскi, стараста слонiмскi.
Першапачаткова кляштарныя пабудовы былi драўляныя. Мураваны касцёл брыгiтак узведзены ў першай палове XVIIIст., да 1751, калi адбылася яго кансекрацыя ў гонар Звеставання Дзеве Марыi. Адначасова з iм пабудаваны i двухпавярховы мураваны п-падобны кляштарны корпус, далучаны да паўднёвага боку храма праз сакрыстыю i вялiкую прамавугольную ў плане каплiцу, прызначаную для манашак асобна ад парафiян.
Як i ўсе кляштары Берасця, скасаваны пасьля Паўстаньня-1830 i вядомы па абмерных чарцяжах таго часу, выкананых для прыстасавання карпусоў пад патрэбы ваеннага ведамства. На iх прадстаўлены планы, разрэзы i галоўны фасад, але адсутнiчае бакавы, што неадходна пры незвычайнай i арыгiнальнай схеме плана для паўнаты ўяўлення яго аб'ёмна-прасторавай кампазiцыi. Кафалiкон касцёла ўяўляў трохнававую структуру з базiлiкальным сячэннем, але не прамавугольную ў плане, а ў выглядзе незавершанага авала.
З усходу i захаду яго завяршалi строгiя прамавугольныя аб'ёмы алтарнай часткi i прасторнага нартэкса. Падоўжанасць цэнтральнай навы сведчыць пра тое, што ён быў перакрыты цылiндрычным скляпеннем i накрыты вальмавым дахам, а не шатровай вежай, як лiчыла А. Д. Квiтнiцкая. Адначасова з абмерных чарцяжоў вынiкае, што ў кампазiцыi збудавання прысутнiчаў невысокi трансэпт (з паўднёвага боку упрыгожаны выцягнутым франтонам), у вынiку чаго ўтваралася арыгiнальнае крыжовае ядро, абмежаванае авальным планам.
Дзякуючы арыгiнальнай схеме плана касцёла брыгiтак даволi незвычайна быў арганiзаваны яго iнтэр'ер. Над усiм дамiнiравала геаметрычна неакрэсленая авальная прастора цэнтральнай навы з мармуровай падлогай. Крывiзна бакавых наваў карэктавалася тонкiмi перагародкамi, якiя падзялялi iх на прамавугольныя травеi, памiж якiх захоўвалася анфiладная сувязь. Складанасць прасторавых суадносiн узмацнялася стукавай пластыкай з разбярнымi (з дрэва) алтарамi, белымi з пазалотай (каларыстычнае вырашэнне характэрна для стылiстыкi ракако).
Акрамя вялiкага галоўнага алтара было яшчэ 10 малых, размешчаных у рамёнах трансэпта i каплiцах. Галоўны фасад меў багатую познебарокавую пластыку з яго вязкамi пілястраў, завершанымi дэкаратыўнымi вазамі і статуямі, памiж якімi узвышаўся фiгурны выцягнуты па вышынi франтон на разкрэпаваным антаблеменце.
Пасля афiцыйнага пачатку прац па перабудове сярэднявечнага горада на фартэцыю ў 1833г., карпусы скасаванага кляштара брыгiтак разам з пабудовамi базылiянаў i аўгустынцаў пачалi перабудоўвацца да размешчання тут вайсковых гарнiзонаў аднымi з першых i ў тым жа годзе былi прыстасаваны пад патрэбы ваеннага ведамства.
Комплекс у перабудаваным выглядзе складаўся з двух карпусоў і называўся брыгіцкімi казармамi. У былым касцёле, перабудаваным на 3-х павярховы корпус месцiўcя арсенал, каравульная рота і кузні, а былы кляштарны двухпавярховы будынак выкарыстоўваўся як склад недатыкальнага запасу. Пасля паўстання 1863г. брыгiцкiя казармы спачатку пераабсталёўваюцца на ваенна-выпраўленчую, а крыху пазней - у перасыльную вязнiцу цi турму.
З 1876г. зноўку прыстасоўваецца пад ваенна-перасыльную турму, якой заставалася да падзей Першай сусветнай вайны. З вядомых вязняў дарэвалюцыйнага перыяда, утрымліваючыхся ў сценах "брыгітак" былi адзін з кіраўнікоў паўстання 1863г. Раман Рагінскі i неаднаразова арыштоўваемы і не раз адбываўшы пакаранне ў гэтых сценах перад этапацыяй ў Сiбiр будучы лідэр усерасейскай надзвычайнай камісіi па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам - Ф. Э. Дзяржынскi.
А з 1938 па 1939г. тут знаходзіўся лідэр АУН Сцяпан Бандэра. Дарэчы, у мiжваенны перыяд у часы II Рэчы Паспалiтай брыгіцкая вязнiца была ператворана на турму строгага рэжыму, дзе ўтрымліваліся самыя небяспечныя палітычныя зняволеныя (тут ўтрымлівалі дэпутатаў цэнтрысцкіх і левых партый Польшчы, абвінавачаных у 1930г. па так званаму "Берасцейскаму працэсу", пазней стаўшым адным з найбуйнейшых палітычных працэсаў даваеннай Рэчы Паспалiтай.
У перыяд з 1939 па 1941 гг. ўжо ў Савецкiм Саюзе турма атрымлівае статус турмы строгага рэжыму для палітычных зняволеных, а ахову ажыццяўлялі канваiры батальёна войскаў НКУС, дыслакаваныя ў казармах Берасцейскай фартэцыi. У чэрвені 1941 г. будынак атрымаў шэраг пашкоджанняў, болей не аднаўляўся i ў 1955г. быу разабраны савецкiмi жаўнерамi-сапёрамі.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...