Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Берасце. Графiчная рэканструкцыя касцела Пана Езуса і Святога Казіміра калегii езуiтаў. Гiпатэтычны выгляд на перыяд сярэдзiны XVIIIст.
Згодна з даследваннямi Т. М. Габрусь,у Берасцi езуiты з'явiлiся ў 1609, а ў 1622 яны пачалi будаваць драўляны касцёл. У "Iнвентары люстрацыйным Берасцейскай калегii езуiтаў" за 1773-1774гг. прыводзiцца запiс: "...року 1623 месяца чэрвеня 17 дня мясцовасць Дзераўна з вёскамi Масткi i Мяжвеж у ваяводстве Берасцейскiм ад Льва Сапегi, ваяводы вiленскага, старасты магiлёўскага, прызначаны на ўфундаванне калегii i школы езуiцкай для адукацыi моладзi..."
У 1656 К. Л. Сапега пакiнуў у спадчыну берасцейскiм езуiтам яшчэ 30 000 злотых на будаўнiцтва мураваных касцёла i калегiума. З гэтай нагоды тут быў заснаваны цагельны завод. На гэтай падставе А. Д. Квiтнiцкая датуе пачатак будаўнiцтва мураванага комплекса езуiтаў у Берасцi 1656 (што падаецца малаверагодным з прычыны казацкiх войнаў, ад якiх найперш i найбольш цярпелi езуiты). З iншага боку, з iнвентара 1713г. вядома, што на той момантцагельны завод ужо заняпаў (то бок можа сведчыць, што пабудовы езуiтаў ужо былi завершаны).
Час будаўнiцтва ўсяго комплексу прыпадае, хутчэй за ўсё, на перыяд Крывавага Патопу 1654-67 — памiж 1665 (час выдзялення езуiтам пляца, на якiм месцiлася найбольш старая частка калегiума) i 1692, калi пачалося будаўнiцтва званiцы, якая знаходзiлася ля галоўнага фасада касцёла з боку рынкавай плошчы.
Пры будаўнiцтве фартэцыi комплекс езуiцкай калегii быў перабудаваны на дом каменданта фартэцыi i камендантскую управу (на выяве Марцiна Залескага ў 1840 былы комплекс езуiтаў, дарэчы як i былыя кляштары Бернардынаў, аўгустынаў i Петрапаўлаўская царква базiлiянаў ужо паўсталi ў перабудаваным выглядзе). Планiроўка комплекса да той перабудовы вядома па абмерных чарцяжах РДВГА (Расейскага Дзяржаўнага ваенна-гiстарычнага архiва) Першы абмерны план (1782) зроблены ў хуткiм часе пасля скасавання ордэна ў 1773. На чарцяжах падрабязна прадстаўлена планiровачная структура калегiума з гаспадарчымi пабудовамii садам, але даволi схематычна i не зусiм дакладна план самога касцёла.
Абмерныя чарцяжы 1833, якiя акрамя планаў уключаюць фасады i разрэзы збудаванняў, выкананы больш дасканальна i адлюстроўваюць значныя пашкоджаннi комплексу. На гэты час ужо было разабрана ўсходняе крыло калегiума, касцёл паўстаў без даху з абрынуўшымiся скляпеннямi галоўнай навы, паўзруйнаванымi франтонамi i завяршэннямi вежаў.
Можна канстатаваць, што архiтэктонiка берасцёйскага касцёла езуiтаў, асвячонага пад тытулам Пана Езуса i Св. Казiмiра, была класiчная для "езуiцкага" барока: трохнававая крыжова-купальная базiлiка з амаль прамавугольным планам, за межы якога плоскiмi рызалiтамi выступалi крылы трансэпта i паўкруглая апсiда прэзбiтэрыя. Роўнавысокiя i роўнашырокiя цэнтральная нава i трансэпт утваралi ў верхнiм сячэннi выцягнуты лацiнскi крыж.
Пад пытаннем застаюцца вянчаючыя масы сяродкрыжжа. "Iнвентар люстрацыйны Берасцейскай калегii езуiтаў" 1773-1774 паведамляе, што "...касцёл мураваны, у даўжыню каля 70 крокаў у сабе мае, на фiлярах i аркадах, з дахам пад гонтам, патрабуе рэпарацыi... купал мае 1 дужы, драўляны на самым сродку касцёла з сiгнатуркай, белай бляхай пакрыты..."
Выклiкае здзiўленне матэрыял купала гэтай шыкоўнай святынi, якая мела падлогу з прывезенага шведскага каменю ("мармуру?"), алтары, амбон, арганныя хоры, канфесiяналы выдатнай "снiцарскай" работы i крыпту з ганаровымi пахаваннямi, Над паўднёвай санкрыстыяй размяшчалiся эмпоры ("хоры з вокнамi"), з другога боку ад вiмы прэзбiтэрыя - "iзба з комiнам i печам зялёным, а на версе скарбец".
Выразнасць архiтэктуры касцёла надавала адметнае пластычна насычанае вырашэнне галоўнага фасада. З плана касцёла вынiкае, што ў iм не было нартэкса. Аднак касцёл уяўляў сабою аб'ёмную пласцiну, шырыня (глыбiня) якой абумоўлена параметрамi чацвертыковых вежаў, што часткова выступалi за межы базiлiкi. Увядзенне ў структуру фасада невялiкiх вежаў (усяго адзiн ярус над бакавымi навамi) рабiла рытм вертыкальных i гарызантальных чляненняў больш энергiчным, вытанчаным, надавала дадатковую экспрэсiю валютам атынкаванага франтона, вытрыманага ў стылiстыцы ранняга барока з уплывам iталiйскага.
Галоўны фасад быў аздоблены карынфскiм ордэнам. На адной з вежаў размяшчаўся гадзiннiк, на другой - звон "сярэднi". Яшчэ большую прасторавую разгорнутасць фасаду надала пабудова напрыканцы XVIIст. вежы-званiцы змяшчаючай звон "вялiкi", верхнi чацвярык званiцы быў крыху вышэйшы за суседнюю фасадную вежу. Над званцай была ўсталявана вялiкая статуя Св. Юзафа. Пластычная аздоба вежы-званiцы мела iдэнтычны характар з дэкорам уваходнага рызалiта двухпавярховага будынка калегiума, далучанага да лругога ад касцёла боку, ствараючы з iм адзiны мастацкi ансамбль.
Пасля пачатку будаўнiцтва фартэцii, у былых пабудовах езуiцкай калегii пачалiся працы па прыстасаваннi пад апартаменты iмператара (асобныя памяшканні выкарыстоўвалі для кватэравання імператарскай сям'і ў час наведвання ёю крэпасці) i камендантскай управы, скончаныя ў 1837г. (пазней iнжэнернай управы, пасля разбору прыстасаванага пад патрэбы апошнiх пабудоў былога кляштару аўгустынцаў). Падчас пажару ў вынiку адыходу расейскiх войскаў з фартэцыi ў 1915, былыя кляштарныя пабудовы значна пацярпелi, але часткова былi адрэмантаваны германскiм бокам да часу перамоў з нагоды падпiсання Берасцейскага мiру.
У часы II Рэчы Паспалiтай (1921-1939) тут месцiўcя штаб IX акругі войска польскага (пабудовы былi рэканструкцыяваны па праекту Ю.Лiсоўскага). У верасні 1939 будынак пацярпеў ад артабстрэлу пры штурме фартэцыі часткамі XIX армейскага корпуса Г.Гудэрыяна, але неўзабаве быў адрамантаваны i ў 1940-1941гг. тут месцiўся штаб, аўтабронетанковая рота, майстэрня і спортзала 75-га асобнага разведвальнага батальёна 6-й стралковай дывізіі.
Падчас баёў у чэрвенi 1941 будынкi зноўку моцна пацярпелi i ўжо двухпавярховыя iх парэшткi разабралi на будматэрыял да падмуркаў яшчэ да пачатку будаўнiцтва мемарыяла, калi ўсё што засталося, было кансервавана і рэстаўравана ў 1968-1971 гг., а пазней яшчэ ў 2006-м i бягучым 2019гг.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...