Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Петрапаўлаўская царква кляштару базылiянаў
Берасце, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Берасце. Графiчная рэканструкцыя Петрапаўлаўскай царквы кляштару базылiянаў. выгляд на пачатак XIXст.

Згодна з даследваннямi I.М. Слюньковай, адным з фундатараў базылiянскага манастыра ў Берасцi ў 1629 з'яўляўся унiяцкi мiтрапалiт Язэп Руцкі (Jozef Welamin Rucki), i праз два гады (1631) драўляныя царква i манастырскiя карпусы Петрапаўлаўскага мужчынскага манастыра ўжо паўсталi на поўнач i усход ад катэдральнай царквы Святога Мікалая (дзе ў 1596 абвесцілі Берасцейскую царкоўную унію) i некаторым аддаленнi ад рынкавай плошчы Берасця i ўздоўж берага ракi, на вулiцы, атрымаушай пазней назву Базылiянскай.

У другой палове XVIIIст. на месцы драўляных пабудоў паўсталi мураваная Петрапаўлаўская царква i мураваны двухпавярховы кляштарны корпус. Горадабудаўнiчыя патрабаваннi фармавання вулiцы вызначылi арыентацыю лiнii манастырскiх пабудоў на поўнач, з выходзячымi на вулiцу галоўнымi фасадамi. Такiм чынам, пры адносна блiзкiм размешчаннi да Свята-Мiкалаеўскай бажнiцы, Петрапаўлаўская царква арыентавалася да яе паўднёвай алтарнай часткай.

Манастыр увайшоў у склад Літоўскай Кангрэгацыі Святой Тройцы Ордэну базылiянаў, неаднойчы абіраўся месцам правядзення генеральнай капітулы Ордэну базылянаў. Пры манастыры існавала рэзыдэнцыя біскупа (месцiлася памiж катэдральнай Св.Мiкалаеўскай i Петрапаўласкай бажнiцамi). Манастырскiя карпусы ўключалi трапезную, 14 келiяў, асобнаразмешчаны бровар, паблiзу месцiлася пяцiкласная вучэльня.

Побач з манастыром, пры катэдры знаходзiлася драўляная багадзельня, аднаўлённая пасля пажару 1755 на сродкi ўнiяцкага пiнска-тураўскага i уладзiмера-берасцейска бiскупа - Феафiла Гадзебскага. Культавыя, жылыя i службовыя пабудовы месцiлiся асобна, не злучаючысь пераходамi. Ансамбль ўяуляў сабой маляўнiчае адзiнства двух храмаў з сiстэмай манастырскiх i службовых пабудоў. Апошнiя па свайму вонкаваму выгляду мала адрознiвалiся ад звыяайнай гарадской забудовы Берасця.

Базылiянская Петрапаўлаўская царква адпавядала агульным прынцыпам архiтэктурнай арганзацыi касцёлаў (спалучэнне дзвюхвежавага фасада з варыяцыямі экспрэсіўных, рытмiчна пульсуючых выпукла-увагнутых форм планаў з'ўлялася адметнасцю грэка-каталіцкай сакральнай архітэктуры i стылiстыцы вiленскага барока ў дадзеным выпадку).

Бажнiца ўяўляла сабой безкупальньную, бестрансептную трохнававую базiлiку з хорамi, прэзбiтэрыем у алтарнай частцы, зкругленай апсiдай i сакрыстыямi з абодвух бакоў. Аднак, насуперак закладзенаму па задумцы ў стылiстыцы вiленскага барока двухвежавага фасада з багата дэкараваным франтонам, рэалiзавана было спрошчанае бязвежавае афармленне нартэкса.

Аздоба iнтэр'ераў была больш даведзена да завяршэння. Iканастас адсутнiчаў, але былi ўсталяваны адзiн вялiкi i шэсць малых пазалачоных алтароў. Царква у такiм выглядзе была асвячона ў 1788 (па iншым звесткам царкву мусілі былі тэрмінова закансэрваваць "да лепшых часоў" і асвяціць яшчэ ў 1774)

З верагодных прычын незавершанасцi будаўнiцтва адзначалася сцiплая фундацыя ў звязку з палітычнай крызай ў Рэчы Паспалітай. Варта дадаць, што ў гэты ж час базылiянамi вялася перабудова катэдральнай Свята-Мiкалаеўскай царквы, да таго ж пасля касацыi ў верасні 1773 ордэна езуiтаў на падставе папскага брэвэ (паслання) аб скасаваннi "Dominus ac Redemptor", былы берасцейскi касцёл Пана Езуса i Св. Казiмiра калегii езуiтаў быў таксама перададзены базылiянам.

Пасля разпачатага будаўніцтва Берасцейскай фартэцыi, базылiяне з ўсёй рухомай маёмасцю перамясцiлiся ў Кобрынскi манастыр, а Петрапаўлаўская царква была перабудавана на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву "Белы Палац".

У пачатку ХХ ст. у трохпавярховым будынку Белага палаца размяшчаліся рэстаран і більярдная, глядзельная зала з эстрадай і сцэнай, бібліятэка, два класа "афіцэрскай" школы (для дзяцей афіцэраў), шмат службовых i бытавых памяшканняў. Будынку пашчасцiла ацалець у пажары 1915г. пасля здачы i падпалу Расейскiм бокам фартэцыi i горада падчас падзей Першай сусветнай вайны.

Пазней ў Берасцейскай фартэцыі адбываліся мірныя перамовы паміж прадстаўнікамі Савецкай Расеі з аднаго боку, і прадстаўнікамі Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны, Турэччыны і Балгарыі - з другога, падчас якіх 9 лютага 1918 г. была падпісана мірная дамова з УНР і якія завяршыліся падпісаннем у Белым палацы 3 сакавіка 1918 г. Берасцейскай мірнай дамовы.

Будынак пацярпеў у час Другой сусветнай вайны. Значныя пашкоджанні былі нанесеныя падчас абароны Берасьцейскай фартэцыі ў чэрвені - пачатку ліпеня 1941 г. У першай палове 1950-х былая святыня была разабрана на будматэрыялы амаль да падмуркаў. Да нашага часу захаваліся толькі сутарэньні з падмуркамі і частка вонкавых сцен, якія выяўляюць сакральны характар пабудовы (зкругленыя выпукла-увагнутыя формы першапачатковага плана бажнiцы да перабудовы) з боку Музея абароны Берасцейскай фартэцыі. Кансервацыя парэштакаў праводзiлася ў 1972-м i бягучым 2019.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Усходнi бакавы фасад, выгляд з-за ракi. Фота 1941-1943гг. Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Выява галоўнага фасад царквы Святых Пятра i Паўла кляштару базылiянаў. Незакончаны выгляд на пачатак XIXст. Апублiкавана - Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003.— 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5 Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Фота 1930-х гг. Крынiца - Budownictwo wojskowe. 1936г. Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Фота 1920-х гг. Крынiца - Biblioteka Narodowa. Poczt.12237. 1929г. Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Выгляд з боку апсiды Фота мiжваеннага перыяду II Рэчы Пастпалiтай 1920-1930х гг. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Выгляд з боку апсiды. Фота мiжваеннага перыяду II Рэчы Пастпалiтай 1920-1930-я гг. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Выгляд з боку апсiды. Фота 1939-1940 гг., падчас разборкi ў вынiку руйнавання ў 1939г. часткi кальцавых казарм. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Выгляд з боку апсiды з-за ракi. Фота 1941-1943 гг. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Сумяшчэнне аэрафотаздымка ў 1915г. з пазначэннем былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на будынак афiцэрскiх сходаў Белы Палац (пазначаны чырвоным) i фрагмент выявы з перабудаванай ў першы раз былой царквой (з боку апсiды) на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. з акварэлi Марцiна Залескага
		Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада, перабудаваных пад патрэбы фартэцыi i iх
выявы на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. з акварэлi Марцiна Залескага. Чырвоным пазначаны:
1. Былы Кляштар бернардынак з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, перабудаваны з 1842г. на Кадэцкi корпус, а
з 1854г. на ваенны шпiталь
2. Былы кляштар бернардынцаў з касцёлам Яна Хрысціцеля і Св. Ганны, перабудаваны з 1842г. на Кадэцкi корпус, а з 1854г. на ваенны шпiталь
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы, перабудаваны 3 1833г. першапачаткова на камiтэт інжынераў фартэцыi, з ў 1865г. разабраны
4. Былая калегiя езуiтаў з касцёлам Пана Езуса і Святога Казіміра, перабудаваныя з 1837г. пад апартаменты iмператара (асобныя памяшканні выкарыстоўвалі для кватэравання імператарскай сям'і ў час наведвання ёю крэпасці) i камендантскай управы (пазней iнжэнернай управы, пасля разбору прыстасаванага пад патрэбы апошнiх пабудоў былога кляштару аўгустынцаў)
5. Былая катэдральная Свята-Мікалаеўская царква. Так i не была скончана яе перабудова, а ў пачатку 1840-х гг. разабрана на будматэрыялы
6. Былы кляштар базылiянаў з царквой Святых Пятра i Паўла з не скончаным завяршэннем вежаў, была перабудавана на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Кляштар з 1833г. прыстасоўваецца пад шпiталь, якi згарэў у 1835г.
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі, с пачаткам будаунiчых прац пры перабудове старажытнага горада на фартэцыю, першапачаткова быу пакiнуты гарадскiм парафiяльным (фарным) касцёлам, але неўзабаве ў сярэдзiне XIXст. разабраны на будматэрыялы.
Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Сумяшчэнне мапы 1823г. з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада i сучаснага спадарожнiкавага здымка. Чырвоным пазначаны:
1. Былы Кляштар бернардынак з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, перабудаваны з 1842г. на Кадэцкi корпус, а
з 1854г. на ваенны шпiталь
2. Былы кляштар бернардынцаў з касцёлам Яна Хрысціцеля і Св. Ганны, перабудаваны з 1842г. на Кадэцкi корпус, а з 1854г. на ваенны шпiталь
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы, перабудаваны 3 1833г. першапачаткова на камiтэт інжынераў фартэцыi, з ў 1865г. разабраны
4. Былая калегiя езуiтаў з касцёлам Пана Езуса і Святога Казіміра, перабудаваныя з 1837г. пад апартаменты iмператара (асобныя памяшканні выкарыстоўвалі для кватэравання імператарскай сям'і ў час наведвання ёю крэпасці) i камендантскай управы (пазней iнжэнернай управы, пасля разбору прыстасаванага пад патрэбы апошнiх пабудоў былога кляштару аўгустынцаў)
5. Былая катэдральная Свята-Мікалаеўская царква. Так i не была скончана яе перабудова, а ў пачатку 1840-х гг. разабрана на будматэрыялы
6. Былы кляштар базылiянаў з царквой Святых Пятра i Паўла з не скончаным завяршэннем вежаў, была перабудавана на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Кляштар з 1833г. прыстасоўваецца пад шпiталь, якi згарэў у 1835г.
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі, с пачаткам будаунiчых прац пры перабудове старажытнага горада на фартэцыю, першапачаткова быу пакiнуты гарадскiм парафiяльным (фарным) касцёлам, але неўзабаве ў сярэдзiне XIXст. разабраны на будматэрыялы
Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Берасце. Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац (пазначаны чырвоным). Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з аэрафотаздымкам часоў Першай Сусветнай вайны, 1915г. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Берасце. Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац (пазначаны чырвоным). Аэрафотаздымак 21-06-1940г. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Берасце. Выява былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац (пазначаны чырвоным). Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з аэрафотаздымкам часоў Другой Сусветнай вайны, 1941г. Зафiксаваны стан руйнавання пабудоў пасля баёў у фартэцыi напачатку вайны. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Берасце. Выява былой Петрапаўлаўскай царквы i пабудоў кляштару базылiянаў на абмерных чарцяжах 1830г. з фондаў РДВГА (Расейскага Дзяржаўнага ваенна-гiстарычнага архiва). Апублiкавана - I.М. Слюнькова (Манастыры усходняй i заходняй традыцый. Спадчына архiтэктуры Беларусi - М.:Прогресс-Традиция 2002г. 460-461 стар.) Электронны рэсурс - https://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/460 Берасце. Выява iнтэр'ераў былой Петрапаўлаўскай царквы, перабудаванай на будынак афiцэрскiх сходаў Белы Палац . Фотакалаж з выяў часоў падпiсання Берасцейскага мiру i мiжваеннага перыяду II Рэчы Паспалiтай (1917-1930-я гг.) Крынiца фота - iнтэрнэт аукцыён ebay de, Tygodnik Ilustrowany. R. 60, nr. 35. 30 sierpnia 1919 r


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...