Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Берасце. Графiчная рэканструкцыя касцёла Святой Сафіі кляштару дамініканаў. выгляд на пачатак XIXст.
Згодна з даследваннямi Т. М. Габрусь, кляштар дамiнiканаў у Берасцi заснаваны ў 1635 Зоф'яй Бухавецкай (дачкой каралеўскага сакратара Мар'яна Лакніцкага) на паўночна-ўсходнiм Заўгрынецкiм прадмесцi. Першапачаткова драўляны, а пазней мураваны касцёл быў пабудаваны i асвячоны ў 1696 у гонар Св. Сафii.
Архiтэктонiка касцёла добра вядома па абмерных чарцяжах 1830-х, выкананых iнжынерамi Расейскага ваеннага ведамства. Касцёл уяўляў сабой аднанававы зальнага тыпу храм, перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі i характэрным для будаўнiцтва дамiнiканцаў прамавугольным прэзбiтэрыем. Па баках фасада, у адну лiнiю з iм, размяшчалiся чацверыковыя аб'ёмы вежаў з вiтымi усходамi знутры, што вiзуальна рабiла яго больш шырокiм за шырыню навы i самастойным у мастацка-кампазiцыйных адносiнах. Па чарцяжах вiдаць, што фасад-кулiса завяршаўся па ўсёй шырынi пластычным "брамкавым" франтонам, характэрным для позняга барока, бакавыя часткi над аб'ёмамi вежаў не мелi другога яруса.
Аднак польская даследчыца М. Брыковска слушна лiчыць, што першапачаткова фасад касцёла быў двухвежавы. Неабходна адзначыць што, верагодна, прапорцыi верхнiх чацверыкоў вежаў былi некалькi iншымi, больш груваздкiмi i аскетычнымi, як тыпiчныя ўзоры "сармацкага барока". Трансэпт у бажнiцы адсутнiчаў, але кампазiцыю храма ўзбагачалi вялiкiя, амаль квадратныя ў плане дзве купальныя каплiцы (дабудаваныя пазней), размешчаныя сiметрычна з абодзьвух бакоў па папярочнай восi ў цэнтры асноўнага аб'ёма бажнiцы. Наяўнасць каплiц таксама характэрна для будаўнiцтва дамiнiканскага ордэна.
Галоўны алтар меў арыентацыю на ўсход, а ўваход ажыццяўляўся з процiлеглага ад вулiцы (Кобрыньскi тракт) заходняга боку. Канфiгурацыя кляштарнага участка i наяўнасць арыентацыi алтара касцёла на ўсход запатрабавалi будаўнiцтва двухпавярховага кляштарнага копуса, злучонага з касцёлам на значнай адлегласцi ад ажыўлённага тракту з усходу i спераду ад храма.
Для арганiзацыi злучэння памiж кляштарам i касцёлам была створана працяглая двухпавярховая галерэя калiдорнага тыпу, блакуючаяся з паўночнай каплiцай, прэзбiтэрыем касцёла i сакрыстыяй. Тэрыторыi з поўначы i ўсходу ад касцёла i жылога корпуса займалi кляштарныя сады, а з захаду невялiчкi гаспадарчы двор з пабудовамi i плошчай перад храмам. З поўдня i паўднёвага захаду - рака Угрынка (адгалiнаванне дэльты Мухаўца). Пры кляштары існавалі навіцыят (установа для падрыхтоўкі новых членаў ордэна) і школа філасофіі.
У даследваннях I.М. Слюньковай зазначана пэўнае падабенства архiтэктонiкi берасцёскага дамiнiканскага касцёла (безстаўповага зальнага аб'ёма з плоскай алтарнай сцяной прэзбiтэрыя i бязвежавым фасадам, разчлянёнага пiлястрамi з развiтым антаблементам, атыкавым франтонам з лучковым завершаннем i валютамi па баках) з падобным праектным вырашэннем, суаднясеннем у параўнаннi дамiнiканскiх бажнiц Берасця (1696) i Дзярэчына (1690), а таксама з больш раннiмi па часу пабудовы касцёламi ў Ружанах (1617) i Гораднi (1633) Прычынай верагоднага падабенства архiтэктурных вырашэнняў вышэйзгаданых бажнiц з'яўляецца iх блiзкае тэрытарыяльна-геаграфiчнае становiшча ў гэтым рэгiёне.
Пасля касацыi ўсiх клаштараў сярэднявечнага Берасця i пачатку будаўнiцтва Берасцейскай фартэцыi, у адрозненне ад усiх iншых мураваных кляштарных комплексаў (езуiцкага, аўгустынскага, абодвух бернадынскiх, трынiтарскага, брыгiтскага, базылiянскай царквы), якiя перабудоўвалiся пад патрэбы ваеннага ведамства, былы касцёл Св. Сафii на некаторы час быў пакiнуты ў некранутым выглядзе з прычыны таго, што яго часова зрабiлi парафiяльным храмам Берасця.
На вядомай выяве Марцiна Залескага "Панарама Берасця ў часе пабудовы расейскай фартэцыі" 1840г. былы касцёл дамiнiканцаў - адзiная з усiх змешчаных на выяве пабудоў, захаваўшая свой першапачатковы выгляд.
Але неўзабаве быў разабраны на будматэрыялы да сярэдзiны XIXст., а з мап фартэцыi знiк яшчэ ў 1840г., тым больш значна раней да пабудовы на месцы былога кляштара артылерыйскай "Базiлiянскай батарэi" у 1865-1867, згодна з планам першага этапа ўзмацнення фартэцыi па праекце Татлебена.
Зараз тут месцiцца кафэ "Цытадэль", але функцыю аб'екта грамадскага харчавання былая артылерыйская батарэя набыла раней, яшчэ ў мiжваенны перыяд II Рэчы Паспалiтай. З 1922 па 1939 ў былых казармах быў створаны кааператыў 9-й ваеннай акругі войска польскага, якi забяспечваў неабходнымі прадуктамі харчавання і іншымі таварамі сем'і ваенных і вольнанаёмных, атрымаўшых працу пры гарнізоне. З тых часоў тут меўся невялікі магазін і буфет.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...