Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Графiчная рэканструкцыя саборнай царквы былога базылiянскага кляштару ў Быценi, што пад Слонiмам (зараз Iвацэвiцкi раён Берасцейшчыны). Першы фундатар кляштара, маршалак слонiмскi Рыгор Трызна заснаваў манастыр у 1607г. Мураваная царква была ўзведзена пасля 1673г., кансекравана ў гонар святапакутніка Iасафата (I. Кунцэвiча) у 1710г. Сам св. Іасафат, "апостал яднаньня", быў ігуменам манастыра з 1613 года.
Базіліяне — уніяцкі мніхскі Ордэн, заснаваны ў 1617 годзе на падставе кляштароў, што ўспрынялі Берасьцейскую унію 1596 года. Асноўнымі напрамкамі іх дзейнасьці былі навуковая, адукацыйная і выдавецкая праца, пастырства і выхаваньне моладзі.
Базыліянскі кляштар у Быцені быў адным з багацейшых уніяцкіх манастыроў на тэрыторыі Беларусі. Ён даваў прытулак уніятам-уцекачам з Украіны пад час паўстаньня Хмяльніцкага. У часы Крывавага Патопу 1654-67 у ім хаваліся прадстаўнікі ордэна з Вільні, Полацка, Віцебска, Мінска, а таксама тут захоўваўся абраз Божай Маці Жыровіцкай. Слуцк (побач з чкім знаходзіцца Быцень) і Ляхавічы — адзіныяна Беларусі фартэцыі, што не былі захоплены маскоўскім войскам у гэтую вайну.
Спадчыннiк роду Трызнаў А.Тызенгаўз у 1775г. перадаў кляштар каталiкам, храм ператытулаваны ў гонар святой Тройцы бiскупам Пiнскiм i Тураўскiм Г. Дашкевiчам у 1780г. у 1839г. кляштар перадаецца праваслаўным. Храм моцна пацярпеў у часы першай сусветнай вайны, у 1929г. часткова адноўлены, дзейнiчаў. Наступстваў другой сусветнай вайны не вытрымаў...
Ад велiчнага некалi архiтэктурнага ансамбля захавалася толькi былая каплiца, пазней — малая Спаса-Праабражэнская царква, якая да непазнавальнасцi змянiлася пазнейшымi перабудовамi, тым не менш, занесена ў "Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi".
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...