Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Графiчная рэканструкцыя царквы Богаз'яўлення былога базылiянскага кляштару ў Імяніне (Таракані) Драгiчынскага раёну. Гэта невялічкая вёска некалі была цэнтрам уніяцтва ў ВКЛ. Пры кляштару пабудаваў сабе рэзідэнцыю сам уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Кіпрыян Жахоўскі. А калі ён памёр, Таракань стала рэзідэнцыяй кіраўніка ўсяго ордэна базыліянаў.
Базіліяне — уніяцкі мніхскі Ордэн, заснаваны ў 1617 годзе на падставе кляштароў, што ўспрынялі Берасьцейскую унію 1596 года. Асноўнымі напрамкамі іх дзейнасьці былі навуковая, адукацыйная і выдавецкая праца, пастырства і выхаваньне моладзі.
Цiкава, што ад 1743г. базыліянскі кляштар у Таракані быў адной з двух сядзібаў протаархімандрыта (генерала) ордэна разам з манастыром у Пачаеве, таксама быў адным з пяці базыліянскіх дамоў ордэна, якія функцыянавалі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да полацкага сінода 1839 года, калі ўсе структуры уніяцкай царквы ў Расiйскай імперыі, акрамя хелмскай дыяцэзіі, былі ліквідаваны і далучаны да расійскай праваслаўнай царквы.
Манастыр у Таракані быў канчаткова зачынены ў 1874г. ў сувязі з малой колькасцю манахаў і агульнай галечы абшчыны. Іншыя манстырскія аб’екты да 1897 заставаліся пакінутымі. Затым у іх знаходзілася двухкласная школа.
У 1950 былая базылiянская царква была знішчана.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...