Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Лунiн (Лунiнецкi раён) Графiчная рэканструкцыя касцёла Перамяненьня Пана. Выгляд станам на 1935 год.
Лунiн — цэнтр Лунiнскага сельсавета, вёска за 13км. на захад ад г.Лунiнца на шляху да Пiнска. Упершыню згадваецца ў 1432г. як вёска, уваходзячая ў склад Бобрыцкай воласцi Пiнскага княства ў складзе Вялiкага Княства Лiтоўскага, уласнасць Аляксандра Носа, паплечнiка Свiдрыгайлы.
У 1440 — дзяржаўная ўласнасць. У другой палове XV ст. пасля вылучэння са складу Пiнскага княства, Жыгiмонт Кейстутавіч дараваў Лунін Вялікі Мікалаю Нямiру. У 1512 Лунiн - маёнтак Яна Нямiры (Пенка), з 1540 - яго ўдавы Барбары з роду Сапегаў, а з 1552 паводле завяшчання апошняй маёнтак перайшоў ва уласнасць Давойнаў (Полацкi ваявода Станіслаў Давойна - кіраўнік абароны Полацка ў 1563 годзе ад маскоўскіх войскаў).
Каля 1571 Лунiн Вялiкi - двор, цэнтр Палескай вол. маёнтка Iшкальдзь, 61 дым. З 1578 уласнасць княгiнi Барбары Саламярэцкай i князя Паўла Друцкага-Любецкага і аж да Першай сусветнай вайны, цягам 300 год з невялiкiм перапынкам, належаў прадстаўнікам роду Друцкіх-Любецкіх.
Згодна з даследваннямi Тамары Габрусь, Лунiн узгадваецца ў другой палове XVIII ст. у сувязi з пашырэннем дзейнасцi ордэна пiяраў, якi пераняў эстафету ў сферы адукацыi ад езуiтаў (Ордэн езуiтаў быў скасаваны Папай у 1773)
Пiяры на тэрыторыi Беларусi пакiнулi няшмат мураваных помнiкаў (да нашага часу захаваўся толькi адзiн). У Лунiне пiяры пабудавалi мураваны касцёл па фундацыi 1749 кашталяна полацкага Валерыяна Жабы. Касцёл быў "вельмi ладны стылёва", аднанававы, з дзвюма вежамi, разгорнутымi да плоскасцi галоўнага фасада.
Вiдавочна, што ён меў тую ж архiтэктонiку, што i касцёл Мiхаiла Арханёла ў вёсцы Лужкi (Шаркаўшчынскага раёна), фундаванага ў 1744 тым жа Валерыянам Жабам, прыхiльнiкам i патронам гэтага ордэна.
Мiж тым, лёс касцёла пiяраў у Лунiне пасля гэтага не вядомы i не выяўлена больш нiякiх узгадак пра яго. Толькi ў 1794 узгадваецца будаўнiцтва ўжо iншага касцёла па фундацыi Францыска Друцка-Любецкага, якi cтаў філіялам Гарадзішчанскай бенедыктынскай парафіі. Але пасля падаўлення вызвольнага Паўстання-1863, касцёл быў зачынены, а вернiкi былi далучаны да пiнскай парафii.
Тагачасны ўладальнiк Лунiна Эдвiн Цэзарый Друцкi-Любецкi (пінскі павятовы маршалак) спрабаваў перабудаваць касцёл ў гонар Праабражэння Гасподняга нанова, зрабiўшы парафiяльным, але справа была забаронена царскім уладам.
За часам Першай сусветнай вайны маёнтак Друцкіх-Любецкіх быў цалкам знішчаны. У 1918 згарэў палац, а разам з ім багатая бібліятэка і калекцыя сямейных рэліквій. Пасля вайны апошнi уладальнiк Лунiна - князь Францішак Друцкі-Любецкі, сенатар II Рэчы Паспалiтай у 1925-1935, вымушаны быў нават перанёсцi сваю рэзідэнцыю ў суседнюю вёску Крысцiнава (цяпер - пасёлак Палескі).
Увесь час да адбудовы i кансекрацыi касцёла, iмшы i набажэнствы ў Лунiне ажыццяўлялiся ў неiснуючай зараз васьмiграннай каплiцы на ўскрайку прысядзiбнага парка, праз дарогу насупраць палаца. Дзякуючы намаганням вернікаў-парафiян, колькасць якiх у той час складала 1216 чалавек, адбудова касцёла нарэшце была завершана. Асвячэнне касцёла адбылося 6 жніўня 1935 года.
Але ўжо праз чатыры гады, пасля пачатку Другой Сусветнай i гвалтоўнага далучэння гэтай тэрыторыi да СССР, храм быў разрабаваны і зачынены наступаючымi чырвонаармейцамi. Уладальнiк Лунiна — Францiшак Мар'ян Друцкi-Любецкi, — быў забiты немцамi ў 1944, падчас падаўлення Варшаўскага паўстання.
Пасля вайны будынак касцёла выкарыстоўваўся як клуб, спортзала (праводзiлiся урокi фiзкультуры мясцовай школы), пазней я якасцi зернесховiшча. У пачатку 1960-х сцены да скляпенняў падмуркаў былi разабраны, а самi падмуркi засыпаны пяском i будаўнiчым смеццем i зараз на гэтым месцы толькi горка нагадвае месцазнаходжанне былой святынi.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...