Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Езуіцкі касцёл св. Станіслава
Пінск, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Езуiтаў асадзiў у Пiнску ў 1630г. мясцовы стольнiк Мiкалай Ельскi, якi дараваў iм свой дом. Ужо з 1632 па 1638гг. дзейнiчала езуiцкая мiсiя (месца сталага знаходжання членаў ордэна), паблiзу была збудавана драўляная каплiца. Ахвяраваннi на заснаванне калегii рабiў Пiнскi стараста Станіслаў Альбрэхт Радзівіл.

У 1635 г. на зямлі "przy cerkwi Sw. Jerzego" (паводле даследванняў Святланы Адамовiч) адбылася закладка мураванага касцёла, урачыста асвечанага ў 1646 г. пад тытулам Святога Станіслава (але будаўнiцтва касцёла пры гэтым працягвалася).

З 1638г. езуiцкая мiсiя была ператворана на калегiю. Паблізу касцёла ў 1651 г. было распачатае будаўніцтва мураванага двухпавярховага будынка школы-калегіума. Кiраваў будаўнiцтвам архiтэктар рамяства мулярскага Матэвуш Фалькоўскi.

Пінск, РБ Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г.

Але ўжо падчас вайны 1648-54 атрады казакаў на чале з Б.Хмяльніцкім зруйнавалі на сваім шляху ўсё, што звязвалася з каталіцтвам: у Пінску былі разрабаваныя і разбураныя будынкі францішканскага і езуіцкага кляштараў.

Падчас Крывавага Патопу 1654-67 у 1655 г. князем А. Д. Валконскiм быў падпалены горад, шмат якія гарадскія будынкі, у тым ліку i кляштар езуітаў, зноў апынуліся ў пажарышчы.

Пасля гэтых страшных падзей пачалося павольнае аднаўленнне езуіцкай калегii. Будаўнічая дзейнасць езуітаў прывяла да таго, што цэнтр горада перамясціўся на ўсход, і своеасаблівым фокусам радыяльна сфармаваных вулачак стаў не старасцiнскi (былы княскi) замак, як было раней, а комплекс езуiцкай калегii, які актыўна ўвайшоў у гарадскую планіроўку і змяніў яе выгляд. З гэтага часу ён як бы "трымае" горад: маштабы касцёла і калегіума, іх строгая і велічная архітэктура робяць будынак галоўным не толькі на пляцы, але і ва ўсім горадзе.

У 1670-х гг. рэканструкцыя калегіума была завершаная. Адну з самых значных перабудоваў касцёла, што ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам архітэктара Яна Тупальта, можна датаваць 1749-1753 гг. Менавіта тады на касцёле былі ўзведзены каменныя вежы замест драўляных, фасады ўпрыгожаныя гіпсавымі скульптурамі, а з абодвух бакоў фасаду ўзведзены арыгінальныя крылы ("скрыдлы", падпорныя сценкi), якія з'яўлялiся таксама званіцамі.

Пасля касацыі ордэна езуітаў у 1773 г. калегiю у Пінску зачынілі, а маёмасць канфіскавалі. Працы па рэканструкцыі касцёльнага будынка, распачатыя езуітамі, на момант закрыцця яшчэ не былі завершаныя. Да 1787 г. будынак пуставаў, а потым яго занялі уніяты, якія пераабсталявалі касцёл пад кафедральны сабор Пiнска-Тураўскай унiяцкай епархii.

Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г.

У 1795 г., пасля далучэння да Расейскай Iмперыi ў вынiку другога падзелу Рэчы Паспалiтай i пасля далучэння пінскіх уніятаў да праваслаўя, уніяцкая царква была перададзена РПЦ пад тытулам Нараджэння Багародзіцы, а ў калегіуме, апрача манастырскай браціі, былі змешчаныя гарадскія і службовыя ўстановы і вучэльня.

29 траўня 1800 г. усе будынкі былога езуіцкага канвенту аддалі Богаяўленскаму праваслаўнаму манастыру, драўляныя карпусы якога згарэлі падчас пажару 1799 г. Хутчэй за ўсё, рэканструкцыя былога касцёла была завершаная ў той перыяд, калі будынкі перайшлі ў праваслаўнае ведамства.

У 1919 годзе комплекс зноў вярнуўся да езуітаў. На пачатку 20-х гг. кіраўніцтва ордэна вырашыла правесці рамонтныя работы будынка калегіума: былі пераробленыя франтоны на паўночным, усходнім і заходнім фасадах, адрамантаваныя дымаходы, ліквідаваная прыбудова з боку заходняга фасаду, праведзены атынковачныя работы. Будынак канчаткова набыў тое аблічча, якое мы бачым сёння. У 1920-х гг. адначасова з рамонтам калегіума ішла рэканструкцыя агароджы, а з усходняга боку будавалася новая ўваходная брама.

Але ўсё скончылася раптоўна у 1939г. Пад час падзелу II Рэчы Паспалiтай у вынiку змовы краiн-суседак з усходу i захаду, без супрацiву зайшоўшыя ў горад часткi Чырвонай Армii з гармат прамой наводкай растралялi будынак касцёлу. У вынiку пашкоджанняў абрынуўся дах, адна вежа, сцены касцёла спалены, некаторыя засталiся са скразнымi адтулінамi ад разрываў снарадаў.

Нават і ў такім выглядзе да 1953г. гэты будынак нават прымаў пад сваімi сценамi парады і дэманстрацыі, пакуль аднойчы кіраўніцтва горада не задумала рэканструкцыю плошчы. У 1953 годзе Пастановаю Савета міністраў БССР № 625 ад 18 траўня будынак езуіцкага калегіума ўзяты пад дзяржаўную ахову.

Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Аўтар графiцi на сцяне - Яўген Сосюра https://bel.sputnik.by/stage/20160811/1024706065.html Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г. Пiнск. Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Станiслава былога комплексу калегii езуiтаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар 2015г.

Але ж. Ад 23 ліпеня 1953 года за подпісам старшыні гарвыканкама Ф. Пастухова было прынята рашэнне № 314 "Аб зносе касцёла, які знаходзіцца на плошчы імя Леніна". У рашэнні пазначана матывацыя: "у сувязі з тым, што будынак па сваім тэхнічным стане не можа быць адноўлены для выкарыстання пад культурна-бытавое памяшканне, а таксама не з'яўляецца архітэктурным помнікам".

Сёння з усяго пінскага езуiцкага комплексу захаваўся толькі будынак калегiума, які ўражвае сваімі памерамі і веліччу. Ён маляўніча вызначае сілуэт Пінска, замацоўвае сістэму гістарычнай планіроўкі цэнтра горада.

Тэрыторыя, дзе месцiўся касцёл езуiтаў, дагэтуль не забудавана. Магчымае аднаўленне святыні — гэта не столькі рэлігійнае пытанне, колькі справа вяртання страчанага сімвала Пінска.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Пiнск. Выява былога комплекса езуiцкага касцёла св. Станiслава i калегiума. Фота 1915г. з архiву - Biblioteka Narodowa. Poczt.17697 Апублiкавана - Wikipedia.org Пiнск. Выява былога комплекса езуiцкага касцёла св. Станiслава i калегiума. Фота 1930-х гг. з архiву - Biblioteka Narodowa. Poczt.17696 Апублiкавана - Wikipedia.org/ Пiнск. Выява былога комплекса езуiцкага касцёла св. Станiслава i калегiума. Фота 1920-30гг. з архiву - Narodowe Archiwum Cyfrowe. Sygn. 1-U-4766 Апублiкавана - Wikipedia.org Пiнск. выява былога езуiцкага касцёла св. Станiслава пасля другой сусветнай вайны. Фота 1948г. (з фондаў Музея Беларускага Палесся) Пiнск. выява былога езуiцкага касцёла св. Станiслава пасля другой сусветнай вайны. Фота 1948г. Апублiкавана - артыкул Пинск. Кафедральный костёл св. Станислава у livejournal ад 14.03.2012г. Электронны рэсурс - http://l1000.livejournal.com/364735.html Пiнск. выява былога езуiцкага касцёла св. Станiслава падчас руйнавання пасля другога выбуху. Фота 1953г. Апублiкавана - артыкул Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя. Электронны рэсурс - http://www.racyja.com/hramadstva/yak-uzryvali-pinski-kastsyol-svyatoga-sta/ Пiнск. выява былога езуiцкага касцёла св. Станiслава падчас руйнавання пасля першага выбуху. Фота 1953г. Апублiкавана - артыкул Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя. Электронны рэсурс - http://www.racyja.com/hramadstva/yak-uzryvali-pinski-kastsyol-svyatoga-sta/ Пiнск. Абмерныя чарцяжы былога езуiцкага касцёла св. Станiслава. 1800г. (РГИА) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -341стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/340 Пiнск. Абмерныя чарцяжы былога езуiцкага касцёла св. Станiслава. 1800г. (РГИА) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -341стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/340 Пінск 1935,  рог вуліцы Набярэжная (vulica Nabiareznaja) і пляцу Рынку (plac Rynak). Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў.  Фотаздымак Зофья Хоментовска.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...