Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Маці Божай Ружанцовай кляштару дамініканаў
Гародня, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Горадня. Графiчная рэканструкцыя касцёла Маці Божай Ружанцовай кляштару дамініканаў. Выгляд на перыяд другой паловы XVIIIст.

Першы касцёл дамiнiканцаў у Гораднi вядомы з 1633г., пабудаваны з фундацыi вiцебскага падкаморага, гарадзенскага старасты, пазней мсцiслаўскага ваяводы Фрэдэрыка Сапегi i яго жонкi Крысціны (з роду Пацееў), згодна з зацверджаным прывiлеем караля Жыгімонта III ад 1632г., а ягоны сын Уладзіслаў IV 22 траўня 1633 г. асабіста прысутнiчаў у працэсыi, урачыста суправаджаючы дамiнiканаў да iх касцёла.

Першапачаткова гэта была прыстасаваная i перабудаваная пад касцёл гарадская камянiца. Праз некаторы час яе змянiў новы касцёл, асвечаны 30 ліпеня 1673 г. пад тытулам Маці Божай Ружанцовай біскупам Мікалаем Слупскім. Тады ж да прэзбiтэрыя быў прыблякаваны новы мураваны кляштар, павялiчаны у 1696г. трэцiм паверхам. Кляштар дамiнiканцаў першапачаткова належыў да польскай правiнцыi ордэна, пазней вылучанай асобна - лiтоўскай з 1647г. З 1688 г. у кляштары існаваў навіцыят.

Наступная перабудова касцёла адбывалася ў 1696-1698 гг., дзякуючы ахвяраванням мяшчанiна Дамініка Драгаша, аднак аздабленне бажнiцы доўжылася да 1708г. Храм быў пабудаваны ў стылiстыцы класiчнага барока, характэрнага для архітэктуры варшаўскага асяроддзя мяжы ХVII-ХVIII стагоддзяў, магчыма зрабiць дапушчэнне аўтарства праекта да Юзэфа Піола (J?zefa Piola), які запраектаваў аналагічны гарадзенскаму касцёл Св.Духа ў Варшаве. Варта дадаць, што ў прэзбiтэрыi былi (захавалiся ад мiнулага збудавання?) гатычнай формы ваконныя праёмы, што можна лічыць аднак, тыповым рашэннем дамініканцаў, падкрэсліваючы іх сярэднявечныя карані. Але верагодна i ў 1708г. у адрозненне ад сведчанняў з крынiц дамiнiканцаў, будаўнiцтва яшчэ не было скончана, таму што кансекрацыя новай святынi адбылася толькi ў 1726г.

Асвячэнне бажнiцы здзейсніў біскуп Ян Казімір Анцута (Jan Kazimierz Ancuta), а яшчэ праз амаль паўтары дзесяцiгоддзi (ў 1739 г.), дзякуючы сродкам белзскага ваяводы Антонія Міхала Патоцкага, былі дабудаваны дзве высокiя выкшталцоныя вежы, абабiтыя наступным годам ліставым металам. Пазней яны былi разабраны, i на захаваўшыхся выявах гэтага касцёла вежы нам вядомы толькi па спрошчанаму выгляду, накрытыя невысокiм чатырохскатным дахам.

Новы двухпавярховы (уздоўж суч. вул. Савецкай) кляштар будуецца дамiнiканцамi 3 1731 па 1753гг., у 1767г. кляштар разбудоўваецца паўднёвай часткай карпусоў. У 1782г. пажар знiшчыў кляштарныя пабудовы (касцёл быў абпалены, але ацалеў), што прывяло да рэканструкцыi комплекса. З 1783 да 1789г. была пабудавана яшчэ двухпавярховая афiцына, дзе размесцiлася "новая дамiнiканская школа".

У часы панавання Расейскай Iмперыi пасля III падзелу Рэчы Паспалiтай ў 1795г. да лiстападаўскага паўстання пры дамініканскім кляштары дзейнічалі: Студыум вышэйшы, гімназія, павятовая і парафіяльная школы, але за актыўны ўдзел навучэнцаў у антыдзяржаўных выступах дамініканскі кляштар з навучальнымi установамi пры ім скасавалі, выслаўшы манахаў у Сiбiр.

Пасьля Паўстаньня-1830 кляштарны корпус перабудаваны пад губернскую мужчынскую гімназію, а ў былой афцыне спачатку месцiлася жаночая гiмназiя. Касцёл жа, пазбаўлены парафіі, дзейнічаў як студэнцкі гімназіяльны касцёл, аднак з-за таго, што студэнты прынялі актыўны ўдзел ужо ў наступным Паўстаньні 1863-1864, дзейнасць касцела пры гімназіі была забаронена і некаторы час тут месцiлася царква Ямбургскага ўланскага палка.

Але ўжо ў 1873г. "во избежание соблазна в местном населении", касцёл быў разабраны на будматэрыялы за выключэннем паўднёвай часткi з бакавой навай, што была рэканструявана i далучана да будынкаў карпусоў гiмназii, зараз гэта жылы дом. Былая новая дамініканская школа выкарыстоўвалася пераважна пад гарадскія ўстановы, зараз у ёй знаходзіцца Аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры і мастацтва, а на месцы касцёла, якi па меркаваннi Юлiана Нямцэвiча, з'яўляўся адным з самых прыгожых у Гродне, зараз месцiцца сквер.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Горадня. Праекцыi (план, фасад, папярочны разрэз) касцёла Маці Божай Ружанцовай кляштару дамініканаў з абмерных чарцяжоў у iнвентарызацыi 1856г. Апублiкавана - Materialy do dziejow sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, red. Maria Kalamajska-Saeed. cz. IV, Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa trockiego, t. 3, Koscioly Grodna (3), Krakow 2016. Горадня. Праекцыi (фасад з варыянтам завершання вежаў, прадольны разрэз, iнтэр'ер) касцёла Маці Божай Ружанцовай кляштару дамініканаў з абмерных чарцяжоў у iнвентарызацыi 1856г. i выява на акварэлi Напалеона Орды. Апублiкавана - Materialy do dziejow sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, red. Maria Kalamajska-Saeed. cz. IV, Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa trockiego, t. 3, Koscioly Grodna (3), Krakow 2016 Горадня. Выява касцёла Маці Божай Ружанцовай (пазначаны чырвоным колерам, альбо чырвоным контурам у выпадку разабранага ўжо храма) i кляштару дамініканаў (пазначаны сiнiм колерам) на мапах Гораднi 1795г. i 1882г. (з ужо разабраным касцёлам) у параўнаннi з аэрафотаздымкамi часоў Другой Сусветнай вайны i сучасным станам. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Горадня. Месцазнаходжанне касцёла Маці Божай Ружанцовай кляштару дамініканаў на архiўных фота розных часоў (Фота 1920г., 1920-х гг., 1939г. i 1973г.) У Гродна. Горадня. Выява афiцыны былога кляштару дамініканаў на праекце перабудовы 1834г. з абмерных чарцяжоў. Апублiкавана - Materialy do dziejow sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, red. Maria Kalamajska-Saeed. cz. IV, Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa trockiego, t. 3, Koscioly Grodna (3), Krakow 2016. Горадня. Выява новага корпуса былога кляштару дамініканаў на праекце перабудовы 1874г. (у двух варыянтах праекта перабудовы) з абмерных чарцяжоў. Апублiкавана - Materialy do dziejow sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, red. Maria Kalamajska-Saeed. cz. IV, Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa trockiego, t. 3, Koscioly Grodna (3), Krakow 2016. Горадня. Выява былога кляштару дамініканаў (пераабсталяванага пад гiмназiю) на архiўных фота розных часоў пачатку-сярэдзiны XXст. (1914., 1919г., 1936г., 1944г.) Ракурс у бок суч. Савецкай пл. Горадня. Гiсторыя касцёла Маці Божай Ружанцовай кляштару дамініканаў з даследванняў Maria Kalamajska-Saeed. Апублiкавана - Materialy do dziejow sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, red. Maria Kalamajska-Saeed. cz. IV, Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa trockiego, t. 3, Koscioly Grodna (3), Krakow 2016.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...