Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Нараджэньня Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак
Гродна, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Графiчная рэканструкцыя касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi. Выгляд да перабудовы на царкву ў другой палове XIXст.

Бернардынкi з'явiлiся ў Гораднi ў 1617, цi напачатку наступнага 1618, калi з iнiцыятывы правiнцыяла закона Крыштафа Сцыпiёна дэль Кампа (Krzystofa Scipio del Campo) сёстры-бернардынкi патрапiлi ў горад.

Адным з найстарэйшых дакументаў з'яўляецца прывiлей караля Жыгiмонта III i вылучэнне зямлі ў горадзе для кляштара Янушам Скумінам Тышкевічам у 1619г. Землi выкуплены бернардынкамi i з 1621 адкрыты кляштар, з фундацыi Льва Сапегi i сям'і Сцыпiёнаў.

Жмудскі стараста Геранім Валовіч перадаў бернардынкам свой маёнтак з вёскай Залесьсе, але ў фундушовых дакументах узгадана, што кляштар ужо функцыянаваў. Першы касцёл быу драўляны i кансекраваны пад тытулам Панны Марыi з Арачэлі (p.w. Matki Bo?ej z Ara Coeli).

З фундушаў Казiмiра Льва Сапегi з 1650г перабудоўваецца з цэглы i кансекраваны пад тытулам Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра у 1651, але ўжо праз пару год быў спалены падчас Крывавага патопу 1654-67. Адбудаваны ў 1656 і з канца XVIIст. тут месцiлася два дзесятка манашак-законнiц.

Пасля далучэння да Расейскай Iмперыi адбываецца паступовае занядбанне кляштара, у тым лiку i з той нагоды, што належачыя кляштару землi у вынiку падзелау апынулiся патой бок мяжы. У 1808-1828 - пры манастыры працуе школа. Да сярэдзіны ХІХ ст. кляштар быў выведзены за штат (з 1843г. аддадзены пад юрысдыкцыю вiленскага бiскупа), там заставалася толькі некалькі старых манашак.

Зачынены ў 1853 i з 1954 комплекс перададзены царкве - у пустуючыя будынкi перанеслі праваслаўны Барысаглебскі манастыр з напаўразбуранай царквы на Каложы.

Напрыканцы XIXст. барочны будынак былога касцёла ў вынiку рэканструкцыi змянiў свой выгляд i набыў рэтраспектыўны псеўда-вiзантыйскi выгляд - быў паніжаны схiл даху, зроблены светлавы барабан з купалам, на званіцу пастаўлены шацер з купалам-цыбулінкай.

У 1893 тут быў асвечаны храм у імя прападобнага Афанасія Берасцейскага. У кляштарных будынках бернардынак месцiўся епархіяльны царкоўна-археалагічны музей. У акупацыйны перыяд падчас падзей Першай сусветнай вайны тут былі размешчаны беларускі дзіцячы прытулак і беларуская пачатковая школа, канцылярыя Беларускай вучыцельскай рады, сакратарыят Беларускага пасольскага клуба і Беларуская школьна-прытулкавая рада, Беларускі камітэт помачы пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газеты "Селянская гутарка", беларуская кнігарня і Гарадзенскае аддзяленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (Андрэй Чарнякевіч. "Старонкі гісторыі Беларускай Гародні - Прытулак для беларускіх дзетак").

У мiжваенны перыяд Другой Рэчы Паспалiтай - рамесная школа. У гэты час былы касцёл таксама крыху змянiў свой выгляд, пазбавiўшыся купалоў-цыбулiн, але навукова абгрунтаваная рэстаўрацыя не была праведзена належным чынам.

У ноч на 22чэрвеня 1941г., як i ўвесь цэнтр горада, былыя бернардынскiя пабудовы згарэлi. У акупацыйны перыяд падчас Другой сусветнай вайны, у адрозненне ад блiжэйшых кварталаў навокал, будынкi былога кляштару бернардынак не былi разабраны i ў часткова руiнаваным выглядзе прастаялi яшчэ некалькi дзесяцiгоддзяў - былы касцёл выкарыстоўваўся як склад, а ў 1959 г. нават пазначаны як інтэрнат тонкасуконнага камбіната...

На фота 1968г. усе пабудовы былога кляштарнага комплекса бернардынак цалкам разабраны да падмуркаў а пляцоўка падрыхтавана пад забудову, згодна з ўяўленнямi аб прыгажосцi будаўнiкоў сацыялiзму i актуальнымi патрэбамi новага генплана развiцця горада.

У 1977-1984 гг. на месцы кляштара пабудаваны Гарадзенскі абласны драматычны тэатр, якi часткова месцiцца i на месцы касцёла...

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Выява касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi. на абмерных чарцяжах i яго iнтэр'еру (на момант знаходжання тут царквы) у параунаннi з архiуным фота 1941г.,; фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Абмерныя чарцяжы апублiкаваны - Materia?y do dziej?w sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, red. Maria Ka?amajska-Saeed, Dorota Piramidowicz- autor monografii  Ko?ci?? p.w. Narodzenia Matki Boskiej, ??. Antoniego i Kazimierza oraz klasztor bernardynek, s. 133-160, il. 323-364 [w:] Materia?y do dziej?w sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, cz. IV, Ko?cio?y i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojew?dztwa trockiego, t. 3, Ko?cio?y Grodna (3), Krak?w 2016 Выявы i апiсанне касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi. Апублiкавана - Materia?y do dziej?w sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, red. Maria Ka?amajska-Saeed, Dorota Piramidowicz - autor monografii Ko?ci?? p.w. Narodzenia Matki Boskiej, ??. Antoniego i Kazimierza oraz klasztor bernardynek, s. 133-160, il. 323-364 [w:] Materia?y do dziej?w sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, cz. IV, Ko?cio?y i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojew?dztwa trockiego, t. 3, Ko?cio?y Grodna (3), Krak?w 2016. Выявы касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi да (акварэль Н. Орды) i пасля перабудовы пад царкву, месца разабранага касцела (пазначана чырвоным) на аэрафотаздымку 1968г. i cучасным аэрафота з падобнага ракурса. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi па перабудове на праваслаўную царкву на імя прападобнага Афанасія Берасцейскага. Выгляд да Першай i часоў Другой светавых войнаў, фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi па перабудове на праваслаўную царкву . Выгляд да Першай i часоў Другой светавых войнаў i сучасныя фота з падобных ракурсаў, фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi па перабудове на праваслаўную царкву . Выгляд да Першай сусветнай, мiжваеннага перыяду II RP i часоў Другой светавых войнаў i сучаснае фота з падобнага ракурса ад касцёла бернардынцаў. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi да i пасля перабудовы на праваслаўную царкву . Выгляд да Першай сусветнай, мiжваеннага перыяду II RP i часоў Другой светавых войнаў з падобнага ракурса з боку маста над Нёманам. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi да i пасля перабудовы на праваслаўную царкву . Выгляд сярэдзiны XIXст., мiжваеннага перыяду II RP, пасля Другой сусветнай вайны i сучасная панарама з падобнага ракурса з боку маста над Нёманам. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi пасля перабудовы на праваслаўную царкву (пазначаны чырвоным). Выгляд часоў Першай сусветнай вайны (1915г.), пасля Другой сусветнай вайны (1944г.), аэрафотаздымак 1968г. i сучасны (С.Плыткевiча) з падобнага ракурса з боку маста над Нёманам. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Выява касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гораднi. на аэрафотаздымку 1941г. у параунаннi з сучасным станам на аэрафотаздымку Яндэкс (пазначаны чырвоным); фотамантаж by A. Nevar. 2019г.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...