Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Фара Вітаўта
Гародня, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога фарнага касцёла — Фары Вітаўта, — на перыяд пачатку XVIIст. (першапачатковы выгляд мураванай святынi да пазнейшых перабудоў).

Фара Вітаўта заўжды прыцягвала ўвагу краязнаўцаў як важны этап у станаўленні каталіцкай канфесіі ў ВКЛ. Палітычныя амбіцыі Вітаўта, суперніцтва з Ягайлам, імкненне да каралеўскай кароны, арыентацыя ў дзяржаўнай палітыцы на каталіцкае веравызнанне спрыялі заснаванню ім пад час Хрышчэньня Літвы першага ў Гораднi касцёла, за якiм замацавалася імя заснавальнiка — Фара Вітаўта ("pharre" (прыход, парафія / нем.).

Першы будынак касцёла быў драўляны, неаднаразова перабудоўваўся, але дадзеныя пра перабудовы касцёла часам не стасуюцца паміж сабою. Вядомая даследчыца гісторыі беларускай архітэктуры А. Квітніцкая вызначыла, што гродзенскі фарны касцёл змураваны з цэглы на сродкі Стэфана Баторыя прыблізна да 1579-1586 гг. і ў яго ўзвядзенні браў удзел муляр Антоні Дзікрып.

Звесткі пра архітэктара — аўтара праекта фарнага касцёла, — раней адсутнічалі. Аднак у старажытнай калекцыі чарцяжоў канца ХVІ ст., што паходзяць з Нясвіжа, а цяпер захоўваюцца ў Кіеве, знойдзены план мураванага збудаваньня з надпісам лацінкай: "План касцёла гродзенскага". Высокапрафесійная архітэктурная графіка дае падставы сцвярджаць, што стваральнікам праекта з’яўляецца Джавані Марыя Бернардоні — мніх-езуіт, першы архітэктар барока ў Польшчы і Вялікім княстве Літўскім.

Першапачатковае аблічча гродзенскага фарнага касцёла можна ўявіць на падставе праектнага плана, а таксама выявы святыні з гравюры Гораднi Тамаша Макоўскага (1600) і больш позніх абмерных чарцяжоў 1803.

На праектным і абмерным чарцяжах паказаны планы трохнававай 8-слуповай святыні даволі значных памераў (58,6 х 23м). Аднак паміж графічнымі матэрыяламі ёсць і пэўныя адрозненні, якія сведчаць, што праект не быў рэалізаваны дакладна.

Касцёл меў структуру "несапраўднай" базылікі (сярэдняя нава была вышэйшай за бакавыя, але не мела верхняга бакавога асвятлення). Усе тры навы звонку былі "апранутыя" ў адзіны суцэльны аб’ём, накрыты высокім клінаватым дахам, што адлюстравана на гравюры Т.Макоўскага.

Шматсхільны дах гранёнай алтарнай часткі быў крыху ніжэйшы за асноўны, у выніку чаго вышынная дынаміка аб’ёма нарастала ад алтара да магутнай шмат’яруснай вежы (з фігурным завяршэннем), якая дамінавала ў кампазіцыі і стварала звыклы для таго часу сілуэт святыні. Падобны готыка-рэнесансны тып культавага будынка быў распаўсюджаны ў ХVІ ст. у дойлідстве не толькі у ВКЛ, але i Польшчы, Чэхіі і шэрагу іншых краін Цэнтральнай Еўропы.

Сцены асноўнага аб’ёма, прэзбітэрыя і ніжняга чацверыка вежы умацаваны контрфорсамі, вырашанымі накшталт пілястраў, якія ўверсе злучаліся лучковымі аркамі, утвараючы на бакавых фасадах рытмічную рэнесансную аркаду, але з выразнай перавагай вертыкальных прапорцый у параўнанні з італьянскімі ўзорамі.

За сваю амаль 400-гадовую гісторыю фара Вiтаўта не раз цярпела ад пажараў. У 1782 г. пажар знішчыў верхнія ярусы вежаў (адлюстравана ў абмерных чарцяжах 1803 г.).

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай каталіцкая святыня была перададзена РПЦ пад Сафійскі сабор. У 1804—1807 гг. была праведзена рэканструкцыя ў стылі класіцызму, якая, аднак, істотна не змяніла архітэктуры касцёла.

Магчыма, гэта і не задавальняла артадаксальнае праваслаўе. У 1892 г. святыня гарэла чарговы раз і пасля гэтага ў 1896—1898 гг. акадэмік архітэктуры М. Чагін перабудаваў яе ў псеўдарускім стылі. Над дахам паставілі пяць цыбулепадобных галовак, выразную пластыку фасадаў здрабнілі бясконцыя броўкі, какошнікі, парэбрыкі і іншыя псеўдарускія дэкаратыўныя дэталі.

Гародня, РБ Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога фарнага касцёла (фара Вiтаўта) на перыяд пачатку XVIIст. (першапачатковы выгляд мураванай святынi да пазнейшых перабудоў) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальныя здымкi by А. Серада - 2015г. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога фарнага касцёла (фара Вiтаўта) на перыяд пачатку XVIIст. (першапачатковы выгляд мураванай святынi да пазнейшых перабудоў) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальныя здымкi by А. Серада - 2015г. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога фарнага касцёла (фара Вiтаўта) на перыяд пачатку XVIIст. (першапачатковы выгляд мураванай святынi да пазнейшых перабудоў) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальныя здымкi by Y. Ambrushkevich - 2016г Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога фарнага касцёла (фара Вiтаўта) на перыяд пачатку XVIIст. (першапачатковы выгляд мураванай святынi да пазнейшых перабудоў) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальныя здымкi by А. Серада - 2015г. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога фарнага касцёла (фара Вiтаўта) на перыяд пачатку XVIIст. (першапачатковы выгляд мураванай святынi да пазнейшых перабудоў) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальныя здымкi by А. Серада - 2015г.

У 1919 г. будынак быў вернуты касцёлу і пасля чарговага пажару ў 1922 г. адноўлены (архітэктар В.Генеберг), але не ў першапачатковым выглядзе. Чарговая рэканструкцыя ў 1935 г. (архітэктар А.Сасноўскі) надала будынку рысы раманскай архітэктуры. У такім стане помнік перажыў Другую Сусветную вайну.

У перыяд так званай "адлігі" 8 сакавіка 1961 г. гарадскiя ўлады прымаюць пастанову №213 "Аб зносе аварыйнага будынку ваеннага касцёла на плошчы Савецкай".

У дадзены момант на месцы былога храма невялікі зялёны сквер. У чэрвенi 2014 г., на месца былой святынi быў усталяваны памятны знак, а ў паветры вiтае iдэя адбудовы святынi, cтаўшай сiмвалам страчанай спадчыны Гораднi.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Выявы былога фарнага касцёла (фары Вiтаўта) пасля перабудоў: 1( пач.-сярэдз. ХІХ ст) - перабудовы каталіцкага храма ў праваслаўны Сафійскі сабор. 2 (1896-1898 гг.) - ў ходзе капітальнай рэканструкцыі будынка (арх. М. Чагін). 3 (1922г.) - пасля перабудовы у касцёл (арх. В.Генеберг). 4 (1935г.) - пасля чарговая рэканструкцыi (арх. А.Сасноўскі). Фотакалаж cа старых фота by А.Невар, 2016г. Выява былога фарнага касцёла (фара Вiтаўта) з акварэлi Н.Орды (1866г.) . Апублiкавана - форум Глобус Беларусi (fgb.by) Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Horadnia,_Fara_Vitauta._Горадня,_Фара_Вітаўта_(N._Orda,_1860-77).jpg Выявы былога фарнага касцёла (фары Вiтаўта) пасля перабудоў: 1( пач.-сярэдз. ХІХ ст) - перабудовы каталіцкага храма ў праваслаўны Сафійскі сабор. 2 (1896-1898 гг.) - ў ходзе капітальнай рэканструкцыі будынка (арх. М. Чагін). 3 (1922г.) - пасля перабудовы у касцёл (арх. В.Генеберг). 4 (1935г.) - пасля чарговая рэканструкцыi (арх. А.Сасноўскі). Фотакалаж cа старых фота i малюнка Н.Орды by А.Невар, 2016г. Выявы былога фарнага касцёла (фары Вiтаўта) пасля перабудоў: 1( пач.-сярэдз. ХІХ ст) - перабудовы каталіцкага храма ў праваслаўны Сафійскі сабор. 2 (1896-1898 гг.) - ў ходзе капітальнай рэканструкцыі будынка (арх. М. Чагін). 3 (1922г.) - пасля перабудовы у касцёл (арх. В.Генеберг). 4 (1935г.) - пасля чарговая рэканструкцыi (арх. А.Сасноўскі). Фотакалаж cа старых фота by А.Невар, 2016г. Выява былога фарнага касцёла (фара Вiтаўта) на гравюры Гораднi Тамаша Макоўскага (1600 г.). Апублiкавана - Т. В. Габрусь Мураваныя харалы. Сакральная архiтэктура беларускага барока, Мiнск, 2001г. стар. 67. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/67


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...