Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Новадзевяткавiчы. Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Выгляд на сярэдзiну XIX ст. да перабудовы пад праваслаўную царкву.
Новадзевяткавiчы - аграгарадок Слонiмскага раёна, знаходзiцца на былым гасцiнцы Слонiм-Косава. Першыя ўзгадваннi пра вёску адносіцца да 1598 г., калi яна належала старадаўняму шляхецкаму роду Мялешкаў герба "Корчак".
У 1677 г. Т. Мялешка прадаў сваю частку маёнтка Дзевятковічы Аляксандру Казіміру Слізню i гэтага часу па 1939 г. гаспадарамі Дзевятковічаў становяцца прадстаўнікі шляхецкага роду Слізняў. У 1779 г. Тадэвуш Слізень пабудаваў у Дзевятковічах драўляны касцёл, а потым, у 1786г. у сваiм маёнтку - мураваны Петрапаўлаўскі, якi будаваўся як радавы касцёл-пахавальня роду.
Напачатку 19 ст. маёнтак Слізняў згадваецца ў дакументах як Новыя Дзевятковічы, а былыя Дзевятковічы з гэтага часу становяцца Старымі Дзевятковічамі і пераходзяць да шляхецкага роду Каллупайлаў. Неўзабаве пасля Паустання 1863-1864 касцёл быў зачынены, а ў 1869-71 гг. згодна з праектам гарадзенскіх губернскіх архітэктараў Ціхвінскага і Крыжаноўскага быў перабудаваны пад царкву.
Знешнi выгляд святынi быў зменены. У часы II Рэчы Паспалiтай напачатку 1920-х гг. быў вернуты каталiкам i са стварэннем парафii ў Новадзевяткавiчах быў кансекраваны ў 1926г. пасля падзей 1939г. касцёл быў зачынены.
У 1941г. нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi быў даны дазвол на аднаўленне богаслужэння. У 1944г. ужо пасля адыходу нямецкiх захопнiкаў быў падпалены партызанамi (з атраду Шчорса, што спалiлi паблiзу (19км. на поўдзень) палац Пуслоўскiх у Косава).
Святыня была пераабсталявана на склад i да пачатку 1990-х гг. зазнала занядбанне i руйнаванне, пакуль не была вернута вернiкам каталiкам. Аднавіліся набажэнствы. Рэстаўрацыя касцёла распачалася ў 2001 г. Асобна размешчаная вежа-званiца касцёла i дагэтуль знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане і мае патрэбу ў рэстаўрацыі.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...