Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Слонiм. Графiчная рэканструкцыя касцёлу св. Міхала Арханёла былога дамiнiканскага кляштару.
Слонім — адзін са старэйшых нашых гарадоў, вядомы з 1252 г. Азначаны нават на самых старых мапах, прысвечаных ВКЛ. Лёс горада цесна зьвязаны з імёнамі Радзівілаў, Валовічаў, Сапегаў, Агінскіх. Магдэбурскае права горад атрымаў у 1531 годзе, на ягоным зацьверджаным гербе леў трымае стралу з гербу Сапегаў "Ліс".
Кляштар з касцёлам быў заснаваны Крыштафам Пакрашынскiм у 1680г. Першапачаткова комплекс быў драўляны, у 1747-1798 перабудоўвецца мураваным.
Расейскай імпэрыяй горад захоплен пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года.
Лёс гэтага шэдэўра вельмі характэрны — пасьля паўстаньня 1830 (у 1845 годзе) кляштар скасаваны, ўжо праз некалькі гадоў (1856г.) прададзены на цэглу.
Плошча на гэтым месцы вядомая з ХVII ст., цэнтрам якой і быў касцёл. У савецкі час яна атрымала класічную назву — Леніна. На ёй захаваліся жылыя дамы ХVIII стагоддзя, што пабудаваныя Міхаілам Казімірам Агінскім (слонiмскiм старастай) для прыдворных рамеснікаў. Менавіта з Агінскім быў зьвязаны новы ўздым горада, спустошанага Крывавым Патопам 1654-67.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...