Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Царква Нараджэння Божай Маці разам з касцёлам Св. Тройцы
Чачэрск, Гомельскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Чачэрск (Гомельская вобласць). Графiчная рэканструкцыя Царквы Нараджэння Божай Маці ў ансамблi культавых пабудоў разам з былым паезуiцкiм касцёлам Св. Тройцы. Выгляд на пачатак XIXст.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі, пазней - цэнтрам воласці Рагачоўскага павета.

У 1774 г. падораны Кацярынай II генерал-губернатару графу З. Чарнышову, паводле ініцыятывы якога ў горадзе праведзена перапланіроўка згодна рэгулярнага плана з пабудовай новай ратушы, трох праваслаўных i каталiцкай мураваных бажнiц на аснове аднаго праектка храма-ратонды, тэатр, 2 шпіталя і інш. Цiкавыя звесткi i аналiз планiроўкi апублiкаваны Ю.Чантурыя ("Прасторавая арганiзацыя прыватнаўласніцкага горада эпохі класіцызму"): "...Горадафармiруючае значэнне належала двум планіровачным восям, якія фіксаваліся вуліцамі і ўтварылі крыж з ратушай пасярэдзіне.

На паўночнай ускраiне галоўнай, мерыдыянальнай восі на месцы замка месцiўся палац З.Р. Чарнышова. Гэтая вось фланкіравалася дзвума парамі культавых дамінант (касцёл i царква), якія мелі кампазіцыю ў выглядзе ратонды з купалам, вежамi і бабінцам. Пры ўездзе ў горад з поўдня два iншых храма былі сіметрычна аддаленыя ад восі на адлегласць квартала і знаходзіліся на малых квадратных плошчах. Інтэрвал паміж іншымі дзвума дамінантамі на квадратнай плошчы паблізу палаца быў значна паменшаны так, што яны стварылі перад ім своеасаблівыя Прапілеі..."

Атрымаўшы Чачэрск ў 1774г., граф Захар Рыгоравіч Чарнышоў задумаў перабудаваць яго па прыкладзе сваёй сядзібы Яраполец Валакаламскага павета, дзе будынкi царквы Казанскай Божай Маці і касцёла былі звязаны агульнай сцяной. тым самым як бы сімвалізуючы адзінства праваслаўнай і каталіцкай рэлігій.

У Чачэрску ж касцёл і царква стаялі адзін супраць аднаго (праз вуліцу). Паводле звестак А.С. Дэмбавецкага, касцёл быў пабудаваны ў 1784г., царква Раства Прасвятой Багародзіцы насупраць - была асвечана ў 1787г. у прысутнасці самой імператрыцы Кацярыны II., ёсць ускосныя сведчаннi, што Раства Багародзіцкая царква - гэта ранейшая драўляная царква, якая пазначана ў інвентары Чачэрскага староства за 1726г., якая была пераведзена відаць з уніяцтва ў праваслаўе.

Вось якое яе апiсанне прыведзена у артыкуле Сяргея Атрошчанкi "Цэрквы Чачэрска" на Краязнаўчым сайце Гомеля i Гомельшчыны паводле апiсання ў "Магiлёўскiх епархiяльных ведамасцях" : "...Рождество-Богородицкая церковь, однопрестольная, построенная в 1786 году, освящена в присутствии Императрицы Екатерины 2-й ея духовником, протопресвитером Бажановым, с местным настоятелем оной протоиереем Герасимом Курганским; в 1894 году капитально ремонтировалась и переделана из холодной на теплую средствами прихожан, величественная и украшенная утварью и ризницей достаточна. Библиотека церковная небольшая, в ней всего 57 названий книг и 67 томов.

Поют в церкви любители церковного пения с мальчиками школьными хорошо. Прихожан обоего пола 3227 душ; приход состоит из крестьян, мещан, купцов и частию военных лиц. Деревни некоторые отстоят от церкви в 5, 7 и 10 верстах. Причт двухчленный с годовым жалованьем в 644 руб. Земли при церкви 36 десятин; план на землю имеется. Помещения для членов причта общественныя, но ветхия. Там имеются 4 церковно-приходские школы грамоты; в них учится 81 чел. Есть церковно-приходское попечительство. Документы в порядке... "

Нажаль, з усяго архітэктурнага ансамбля захавалася толькі Спаса-Прэабражэнская царква i зараз на месцы Раства-Багародзіцкай царквы i касцёла Св. Тройцы - аднапавярховая забудова прыватнага сектару горада.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Чачэрск (Гомельская вобласць). Выява галоўнага фасада Царквы Нараджэння Божай Маці. Фота 1895г., крынiца - Федеральное государственное бюджетное учреждение науки Музей антропологии и этнографии имени Петра Великого (Кунсткамера) Российской академии наук. МАЭ № 1686-2/1., эл. рэсурс - бел вiкiпедыя Чачэрск (Гомельская вобласць). Выява галоўнага фасада Царквы Нараджэння Божай Маці. Фота 1918г., Апублiкавана - фота by Sastouski Kanstancin размешчана на сайце radzima.org Электронны рэсурс - https://www.radzima.org/ Чачэрск (Гомельская вобласць). Выява галоўнага i бакавога фасадаў Царквы Нараджэння Божай Маці. Апублiкавана - Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гомельщина. Минск: Смэлток, 2010 Author - Ю. Татаринов; Электронны рэсурс - бел. вiкiпедыя с. Пакроўскае (Валакаламскi раён, РФ). Пакроўская царква (зараз не iснуе) Аналаг Царквы Нараджэння Божай Маці. (альбо паводле аднаго праекта, альбо адзiн аўтар Чачэрск (Гомельская вобласць). План горада канца XVIIIст. з панарамай горадабудаўнiчага ансамбля з заходняга боку (рэканструкцыя Ю.Чантурыя) + параўнанне з накладаннем на сучасны аэрафотаздымак цэнтральнай часткi горада. Фотамантаж by A. Nevar -2018г. Чачэрск (Гомельская вобласць). План горада 1915г. (рэканструкцыя Ю.Чантурыя, Г.Шарага) Апублiкавана - Ю.Чантурыя (Прасторавая арганiзацыя прыватнаўласніцкага горада эпохі класіцызму) Электронны рэсурс - https://rep.bntu.by


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...