Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Сэрца нашага Краю ў найноўшай гісторыі. Зямля скасаваных межаў — мяжы паміж Полацкім княствам і яцьвягамі, што "адзінага народу з прусамі старымі"; умоўнай мяжы па Бярэзіне, што падзяляла "Літву і Русь"; мяжы, падзяліўшай княства Літоўскае пад час Грамадзянскай вайны 1432-38; мяжы другога Падзелу Рэчы Паспалітай; мяжы усходняга фронту Першай сусветнай вайны; мяжы разарванай Беларусі па Рыскай дамове.
Да XIII ст. — заходні ўскрай Полацкага княства, бясконцыя войны паміж Рагвалодавічамі і Яраславічамі, месца іх буйнейшай бітвы на Нямізе. Шчыльныя стасункі з краінамі вікінгаў — Сафія Менская была каралевай Дацкай, жонкай Вальдэмара I. Менская замкавая царква мела больш агульнага не з Полацкай Сафіяй, а з катэдральным саборам з выспы Birsay (Аркнейскія выспы).
Да ВКЛ край далучоны за часам в. кн. Гедыміна (1316-1341). Пад час хрышчэньня Літвы в. князь Ягайла заклаў ў Менску першы касцёл (зараз касцел св. Роха). У Менску праходзілі паседжаньня Трыбуналу Літоўскага, Нясвіжская ардынацыя Радзівілаў была значным культурным цэнтрам свайго часу. Менскі стараста Кшіштоф Завіша — з роду Завішэй, стараст і ваяводаў Менскіх, фундатараў забудовы амаль усяго сучаснага Верхняга гораду, — аўтар эпаса "Carolomachia" 1605, прысвечанага Яну Каралю Хадкевічу.
У рэлігійным пляне памежнасьць краю лепш за ўсе адлюстроўвае вобраз св. Сафіі Слуцкай. Дачка каталічкі і праваслаўнага, выхоўвалася ў каталіцкай сям'і, абралася шлюбам з ерэтыкам-кальвіністам, дазвол на шлюб даваў Папа Клімэнт VIII, вянчаньне ў царкве праводзіў ксёндз, парэшткі захоўваюцца ў Катэдральным саборы Менска (былым бернардынскім каталіцкім кляштары). Лічыцца ахоўніцай праваслаўя на Беларусі.
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...