Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Унебаўзяцьця Найсвяцейшай Панны Марыі
м. Гайна, Менскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Упершыню Гайна (на той момант паселішча, якое ўваходзіла ў склад Лагойскага княства) згадваецца гісторыкам Я. Длугашам (XV ст.) сярод уладанняў вялікіх князёў, адна з найстарэйшых рымска-каталіцкіх парафіяў Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых гістарычных крыніцаў XV—XVI стагодзьдзяў (Стрыйкоўскі, Бельскі, Мехавіта) Гайна была адным з першых 10 паселішчаў Вялікага Княства Літоўскага, у якіх Ягайла з 1386г. засноўваў касцёлы на месцы былых паганскіх капішчаў па час хрышчэньня Літвы. Першапачаткова касцёл быу драўляны.

Заснаваная парафія адразу не была значнай, пазней вялікі князь літоўскі Аляксандр (Вітаўт) да фундушу Уладзіслава Ягайлы дадаў значны маёнтак Кацелі. У 1514г. мясцовы касцёл наведаў вялікі князь Жыгімонт Стары (з Барысава прыйшоў да Гайны, як да найбліжэйшага касцёла) для складання Богу ўдзячнасці, з войскам, з высокімі панамі і палоннымі пасля перамогі над маскоўскімі захопнікамі ў Бітве пад Воршай 1514.

Тры дні кароль тут адпачываў і адбываў жалобнае набажэнства ды пахаванне двух сваіх слуг, герояу аршанскай бiтвы - Станіслава Аарона і Станіслава Ніскоўскага. Ёсць версіі, што многіх воінаў пахавалі тут. У войску ВКЛ было шмат татар (былі паселеныя на Лагойшчыне яшчэ Вітаўтам). Род Барана, род Куніцы, род Арла. І тыя татары, што загінулі пад Воршай, пахаваныя таксама тут. Жыгімонт Стары надаў плябаніі свае каралеўскія гарантыі, значна пашырыў землеўладанні касцёла дзеля таго, каб у знак памяці аб гэтай падзеі святары ў кожны месяц адзін раз спявалі імшу аб Нараджэнні Найсвяцейшай Дзевы Марыі з упамінаннем двух Станіславаў.

м. Гайна, РБ Гайна. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (выгляд на пачатак XXст., па пазнейшай перабудове пад праваслаўную царкву). 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. 2017г. Гайна. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (выгляд на пачатак XXст., па пазнейшай перабудове пад праваслаўную царкву). 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. 2017г. Гайна. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (выгляд на пачатак XXст., па пазнейшай перабудове пад праваслаўную царкву). 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. 2017г. Хрышчэньне Літвы 1386. Першыя каьцелы

У 1522г. пры касцёле адчынiлаcя школа. Пад 1560г. Гайна ўзгадваецца як мястэчка, цэнтр стараства. З 1779г. пробашч гайнаўскі кс. Тышкевіч фундаваў сродкi на новы мураваны касцёл (стары драўляны ўжо валіўся), пачаў завозіць матэрыялы, але толькi яго наступнік кс. Цыдзік выканаў задуму свайго папярэдніка. У 1788г. адбылася кансекрацыя святынi вікарным біскупам жамойцкім Тадэвушам (Фадзеям) Букаты.

Храм быў вырашаны ў стылі барока, уяўляў сабой 2-вежавую псеўдабазіліку, пакрытую дахоўкай з дзвюма пакрытымі бляхай купаламі вежаў. Унутраная прастора была падзелена 4 слупамі, якiя неслi крыжовыя скляпеннi, на 3 навы. Прэзбiтэрый фланкавалi з абодвух бакоў дзве закрыстыi, адна з якiх была двухпавярховай. У інтэр'еры было ўстаноўлена 5 алтароў. Вельмі шанаваўся абраз "Панна Марыя Гайнаўская". Срэбны крыж італьянскай работы пачатку XVI стагоддзя, падараваны касцёлу Жыгімонтам І Старым, захоўваўся ў зборы Тышкевічаў у Лагойскім палацы.

Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1867г. касцёл быў адабраны у вернiкаў i перароблены на праваслаўную царкву ў 1877г. У часы другой сусветнай вайны храм падарвалi партызаны (каб немцы там не заселі). Але выбухамi вырвала толькi кавалкi муроў... Давяршылi руйнаванне ўжо пасля вайны мясцовыя, калi пачалі разбіраць па цагліне cабе на печкі... У артыкуле "Радыё Свабода" "Пракляцьце Гайны" змешчаны фотаздымак мясцовых жыхароў на фоне былой святынi ў 1956г., дзе ад храма яшчэ заставалiся парэшткi галоўнага фасада з дзвюма вежамi i франтонам...

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Гайна. Выява былога касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (выгляд на пачатак XXст., па пазнейшай перабудове пад праваслаўную царкву). Фота 1900г. Апублiкавана - Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: Про Хрысто, 2003. — 157 стар. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/ks/t1/157 Гайна. Выява былога касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з акварэлi Н. Орды (1876г.) Апублiкавана - форум Глобус Беларусi (fgb.by) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/a1/Hajna._Гайна_%28N._Orda%2C_1876%29.jpg Гайна. Выява былога касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (парэшткi галоўнага фасада) на архiўным фота мясцовых жыхароў 1956г. Апублiкавана - артыкул Радыё Свабода Пракляцьце Гайны ад 11 красавіка 2016г., 17:06. Электронны рэсурс - https://www.svaboda.org/a/27667437.html Гайна. Выява на месцы былога касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі... Сучасны стан. Апублiкавана - форум poehali,net ( По холмам весенней Логойщины. ВелоПВД, май 2014 г.) Электронны рэсурс - http://forum.poehali.net/index.php?board=22%3Baction%3Ddisplay%3Bthreadid%3D70331%3Bstart%3Dmsg879583#msg879583


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...