Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Фарны касцёл св. Тройцы
Клецк, Менскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёл Святой Тройцы) на перыяд пачатку мiнулага стагоддзя. Колер умоўны.

Згодна з iнвентарнымi "Апiсаннямi стану плебанii клецкай губернii Менскай" за 1796 год, мураваны храм закладзены каля 1450 "коштам Андрэя Маствiловiча, абывацеля наваградскага, адбудаваны накладам каралевы Боны, уладальнiцы Клецка, кансекраваны кiм i калi невядома".

У канцы 1550-х , новы ўладальнiк мястэчка, прыхiльнiк рэфармацыйнага руху Мікалай Радзiвiл Чорны адабраў храм у католiкаў i перадаў яго пад кальвiнскi збор. Вядома, што тут у 1560-1562 магiстрам быў вядомы дзеяч рэфармацыi — Сымон Будны.

Пры Альбрыхце II Радзiвiле — маршалке ВКЛ i тагачасным ўладальнiке Клецка, — храм быў вернуты каталiкам. У 1607 асвячоны бiскупам вiленскiм Юрыем Радзiвiлам. Пры касцёле існаваў і шпіталь, створаны на сродкі сына Альбрыхта Радзівіла Яна Ольбрыхта ў 1609. Паводле яго ўказу, штогод шпіталю павінна было выдавацца 30 злотых, некалькі бочак жытняга збожжа, ячменю, грэчкі, а таксама мяса і дровы.

Большасць даследчыкаў вызначаюць час пабудовы касцёла ў Клецку сярэдзiнай XVIст., прыблiзна 1550-1552. Аднак археолаг А.Кушнярэвiч датуе яго XV ст., хоць знiтаваная готыка-рэнесансная стылiстыка збудаваньня ўсё ж больш адпавядае другой палове XVI ст. (аналагiчную тэхнiку муроўкi i памер цэглы маюць Троiцкi касцёл у в. Чарнаўчыцы i кальвiнскi збор у в. Кухцiчы пабудаваны напрыканцы XVI ст.).

У згаданых вышэй апiсаньнях касцёла адзначана, што ён "старасвецкi", памерамi 59 x 25 аршынаў, з адною мураванаю вежаю, купал якой ў 1796 быў абабiты дранiцаю, на ёй месьціліся званы.

Знутры будынак меў "нягладкiя старасвецкiя" скляпеньнi, сцены былi атынкаваны i часткова распiсаны. Побач з прэсбiтэрыям знаходзiлася сакрыстыя са скляпенiстым перакрыццём, а пад ёю скарбнiца. Пад падлогай з квадратнай цэгля знаходзiлiся чатыры ганаровыя пахаваннi.

Клецк, РБ Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фотаздымкi - Uladzimir Sadouski 2017г. Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фотаздымкi - Uladzimir Sadouski 2017г. Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фотаздымкi - Uladzimir Sadouski 2017г. Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фотаздымкi - Uladzimir Sadouski 2017г.

Першае графiчнае адлюстраванне святынi захавалася на гравюры Клецка, выкананай Томашам Макоўскiм на мяжы XVI-XVIIcт., яго дапаўняе план касцёла з "альбома Бернардонi" з надпiсам на лацiнцы "Касцёл месца клецкага пана маршалка" (маецца на ўвазе стрыечны брат Сiроткi ардынат клецкi Альбрыхт Радзiвiл, якi з 1585г. быў маршалкам ВКЛ) - адзiны вядомы на сёняшнi дзень план фарнага Троiцкага касцёла ў Клецку, датуемы 1585-1592гг.

З гэтых выяваў вынiкае, што на той час фарны касцёл у Клецку меў трохчасткавую структуру i складаўся з асноўнага прамавугольнай навы, пяцiграннай выцягнутай апсiды прэсбiтэрыя (з вiмай) i магутнай васьмiграннай вежы над нiжнiм чацверыковым ярусам, завершанай высокiм шатром. Чатыры верхнiя ярусы вежы мелi ў плане аднолькавае сячэнне, але розную адвольную вышыню. Наяўнасць апсiды прэсбiтэрыя i яе форма сведчаць аб каталiцкiм паходжаннi помнiка.

Даволi тонкiя сцены Троiцкага касцёла звонку ўмацоўвалi рытмiчна размешчаныя контрафорсы пастаяннага сячэння, якiм унутры адпавядалi плоскiя лапаткi (а не пiлястры, бо ордэр яшчэ адсутнiчаў). Гатычныя контрфорсы спалучалiся з рэнесансным дэкорам, а гатычная структура аб'ёмаў - з рэнесанснай трактоўкай iнтэр'ера.

У 1810 г. у касцёле адбыўся пажар і неўзабаве адбыўся рамонт на сродкі Мікалая Ёзэфа Радзівіла. Пасля гэтага рамонту у касцёла з'явіўся новы дах, а над уваходам у нішы была ўсталяваная скульптура Езуса Хрыста.

Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль - by А. Nеvar 2017г. Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фотаздымкi - Uladzimir Sadouski 2017г. Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фотаздымкi - Uladzimir Sadouski 2017г. Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фотаздымкi - Uladzimir Sadouski 2017г. Клецк. Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фотаздымкi - Uladzimir Sadouski 2017г.

Касцёл дзейнiчаў да самага пачатку Другой Сусветнай вайны. Падчас вайны храм быў амаль не пашкоджаны (судзячы па архiўным нямецкiм фота часоў акупацыi), а пасля вызвалення быў спустошаны (але цалкам паддаваўся рамонту), без даху (спалены падчас вызвалення ад немцаў).

У пачатку 1950-х касцёл быў узарваны. Пасля амаль цалкам разабраны на цэглу (захавалася толькi вуглавая частка цэнтральнага аб'ёма, якая зараз месцiцца на тэрыторыi прыватнага падвор'я). Звон з касцёла Святой Тройцы цяпер знаходзіцца ў клецкім краязнаўчым музеі.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Выявы і апіасньне будынка касцёла змешчаны ў выданьнях Т. В. Габрусь "Мураваныя харалы. Сакральная архiтэктура беларускага барока", Габрусь Т. "Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі", "Апiсанні стану плебанii клецкай губернii Менскай", а атксама захаваліся на старых фотаздымках у прыватных калекцыях.

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Клецк на гравюры Тамаша Макоўскага, XVII ст. Электронны рэсурс - wikipedia.org ККлецк. Выява галоўнага фасада фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы). Фота - да 1939г.. Апублiкавана - Т. В. Габрусь - Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. Менск, 2007, стар. 89. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/spu/89 Клецк. Выява бакавога фасада фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы). Фота - да 1939г.. Апублiкавана - Габрусь Т. Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. Менск, 2007, стар. 90. Электронны рэсурс - wikipedia.org/ Клецк. Фарны касьцёл (Касцёл Святой Тройцы) Фотаздымак 1932г Клецк. Выява фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы). Выгляд з боку алтарнай часткi/ Фота -1930-х гг. Апублiкавана - Т. В. Габрусь Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. Менск, 2007, стар. 90. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/spu/90http://orda.of.by/.lib/gabrus/spu/90 Клецк. Фарны касцёл (Касцёл Святой Тройцы). Выгляд з боку вул. Гагарына (былой Вiленскай). Фотаздымак 1927г. Электронны рэсурс - wikipedia.org Клецк. Фарны касцёл (Касцёл Святой Тройцы) Выгляд з маста на р. Лань. Фотаздымак 1941г. Крынiца - Iнтэрнэт-аукцыён ebay,de Клецк. Фарны касьцёл (Касцёл Святой Тройцы) Фотаздымак 1941г. Выгляд з маста на р. Лань Клецк. Парэшткi фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) Сучасны стан. Фота - Uladzimir Sadouski 2017г Клецк. Былы Фарны касцёл. Рэшткі заходняй сцяны, усё, што засталося 2006г. Клецк. Выява iнтэр'ераў фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы). Фота - Adam Vislocki (1923г.). Апублiкавана - Габрусь Т. Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. Менск, 2007, стар. 91. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/spu/91 Клецк. План фарнага касцёла (Касцёла Святой Тройцы) паводле плана XVI ст. з альбома Дж.М.Бернардонi. Апублiкавана - Т. В. Габрусь Мураваныя харалы. Сакральная архiтэктура беларускага барока, Мiнск, 2001г. стар. 65 Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/65


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...