Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Св. Кацярыны
Нясвіж, Менскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Нясвiж. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Кацярыны былога кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XIX ст. (перабудова пасля пажару 1793г.)

Нясвіж — даўняя рэзыдэнцыя магнацкага роду Радзівілаў. Першы сярод вядомых пісьмовы ўспамін адносіцца да 1445г. Нясвiж належаў Неміровічу, Мантыгердавічам, у 1492г. горад перайшоў ва ўладанне роду Кішак, пазней (1513г.) у якасці пасагу перайшоў да роду Радзівілаў. У 1533 г. на месцы гарадзішча быў пабудаваны драўляны Нясвіжскі замак. З 1547 г. — цэнтр Нясвіжскага княства.

Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет М. Радзівіл Сіротка ў 1586г. стварыў ардынацыю Радзівілаў з цэнтрам у Нясвіжы, тады ж гораду было нададзена магдэбургскае права і герб. Таксама былi запрошаны у Нясвіж італьянскія архітэктары і з іх удзелам нанова адбудаваны каменны замак, iншыя мураваныя пабудовы, некаторыя з якiх збераглiся да нашіх дзён.

Комплекс кляштару бернардiнцаў заснаваны ў 1598 г. Падобна двум іншым каталіцкім кляштарам Нясвіжа (езуіцкаму і бенедыкцінак), бернардзінскі касцёл і кляштар занялі паўночна-заходнюю пляцоўку горада, прылеглую да абарончага гарадскога вала.

Касцёл Св. Кацярыны названы ў памяць дачкі М. К. Радзівіла і асвячоны віленскім біскупам Б. Войнам. У 17 ст. да касцёла прыбудаваны капліцы Св. Францыска і Св. Ганны. З 1628 г. пры кляштары працавала школа тэалогіі, у 1654 г. заменена на школу філасофіі.

У 1655 г. кляштар спалены, да 1662 г. адбудаваны. У 1731 г. школа адноўлена, дзейнічала да 1864 г. У касцёле знаходзіліся надмагіллі фундатараў з вядомых магнацкіх і шляхецкіх родаў (у тым ліку Міхала Казімара Рэйтана).

Нясвіж, РБ Нясвiж. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Кацярыны былога кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XIX ст. (перабудова пасля пажару 1793г.) 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. 2017г. Нясвiж. Сучасны стан былога кляштара бернардзiнцаў. Фота К. Самарiна (пазычана з абшараў сецiва) Нясвiж. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Кацярыны былога кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XIX ст. (перабудова пасля пажару 1793г.) 3D мадэль (2017г.), арфгiнальныя фота (18.08.2019г.), фотамантаж - by A. Nevar (2019, 2020гг,) Нясвiж. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Кацярыны былога кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XIX ст. (перабудова пасля пажару 1793г.) 3D мадэль (2017г.), арфгiнальныя фота (18.08.2019г.), фотамантаж - by A. Nevar (2019, 2020гг,) Нясвiж. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Кацярыны былога кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XIX ст. (перабудова пасля пажару 1793г.) 3D мадэль (2017г.), арфгiнальныя фота (18.08.2019г.), фотамантаж - by A. Nevar (2019, 2020гг,) Нясвiж. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Кацярыны былога кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XIX ст. (перабудова пасля пажару 1793г.) 3D мадэль (2017г.), арфгiнальныя фота (18.08.2019г.), фотамантаж - by A. Nevar (2019, 2020гг,) Нясвiж. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Кацярыны былога кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XIX ст. (перабудова пасля пажару 1793г.) 3D мадэль (2017г.), арфгiнальныя фота (18.08.2019г.), фотамантаж - by A. Nevar (2019, 2020гг,) Нясвiж. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Кацярыны былога кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XIX ст. (перабудова пасля пажару 1793г.) 3D мадэль (2017г.), арфгiнальныя фота (18.08.2019г.), фотамантаж - by A. Nevar (2019, 2020гг,)

Пасьля другога Падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У гэтым жа годзе касцёл Св. Кацярыны і корпус кляштара згарэлі, у пачатку 19 ст. нанова адбудаваны. Часам 1804 ў кляштары было 15 манахаў, 12 студэнтаў, у бібліятэцы — 1199 кніг. Пры кляштары мелася суконная фабрыка.

Пасьля паўстаньня 1863 (у 1864 годзе) ўлады Расейскай імпэрыі кляштар ліквідавалі, манахаў выслалі ў Крацінгу, Кімбараўку (Мазыр), Гарадзішча. З 1870 г. касьцёл перароблены пад праваслаўную царкву. Кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары.

У 1911 годзе праводзіўся рамонт, у вынiку якога святыня была непазнавальна перабудавана. Гэты выгляд захаваўся на нешматлiкiх старажытных фота. Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі пакінулі будынкі за новаўтворанай Аўтакефальнай праваслаўнай царквой.

Будынак былога кляштару нязначна пашкоджаны ў Другую Сусветную вайну, храм зруйнаваны ў 1950-я гг., бо размяшчаўся на тэрыторыі вайсковай часці. У наш час былы кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане. Месца храма часткова забудавана (алтарная частка).

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Нясвiж. Выява былога касцёла Св. Кацярыны кляштара бернардзiнцаў перабудаванага у праваслауную царкву. Выгляд на перыяд пачатку XX ст. (пасля рэканструкцыi 1911г.) Фота пачатку XX ст. (да 1914г.) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org Нясвiж. Выява былога кляштара бернардзiнцаў з касцёлам (на заднем плане), перабудаваным у праваслаўную царкву. Выгляд на перыяд пачатку XX ст. (пасля рэканструкцыi 1911г.) Фота пачатку XX ст. (да 1914г.) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org Нясвiж. Пагарама горада з боку замка. Выява былога касцёла Св. Кацярыны кляштара бернардзiнцаў, перабудаванага у праваслауную царкву. Апублiкавана - Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном и бытовом значении / под ред. П.П. Семенова. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. — СПб.; М.: Тов. М. О. Вольф, 1882. С. 368 . Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org Нясвiж. Пагарама горада з акварэлi Н. Орды (1876г.). Выява былога касцёла Св. Кацярыны кляштара бернардзiнцаў, перабудаванага у праваслауную царкву. Апублiкавана - форум Глобус Беларусi (fgb.by) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org Нясвiж. Панарама горада з боку замка на гравюры Томаша Макоускага. Выява былога касцёла Св. Кацярыны кляштара бернардзiнцаў. Выгляд на перыяд пачатку XVII ст. (1604 г.) З левага боку - параўнанне з выявай на піктаграфічнай карце XVIII ст. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Нясвiж. Накладанне мапы горада пачатку XIX ст. (ОРРНБ) на сучасны ?Гугл-аэрафотаздымак. Сiнiм колерам пазначаны контур былога кляштара бернардзiнцаў. Фотамантаж - А.Невар. 2017г Нясвiж. Аэрафотаздымак горада часоў Першай Сусветнай вайны (1918 г.) з пазначэннем касцёла былога бернардзiнскага кляштара, пераробленага ў праваслаўную царкву. Крынiца - iнтэрнет аукцыён ebay,de Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org Нясвiж. Аэрафотаздымак горада часоў Другой Рэчы Паспалiтай (1927 г.) з пазначэннем касцёла былога бернардзiнскага кляштара, пераробленага ў праваслаўную царкву. Аўтар - A. Abuchouski (А. Абухоўскі). Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Нясвiж. Праекцыi Георгiеўскай царквы - былога касцёла Св. Кацярыны кляштара бернардзiнцаў. Чарцяжы рэканструкцыi 1911г. Архiтэктар - В. Струеў. Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия - М.:Прогресс-Традиция-2009г. -225 стр. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Нясвiж. План Георгiеўскай царквы - былога касцёла Св. Кацярыны кляштара бернардзiнцаў. Чарцяжы рэканструкцыi 1911г. Архiтэктар - В. Струеў. Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия - М.:Прогресс-Традиция-2009г. -225 стр. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...