Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Вінцэнта былога кляштара мiсiянераў.
Місіянеры, лазарысты, Кангрэгацыя місій, вікенційцы (лац.: Congregatio Missions) — каталіцкая мужчынская кангрэгацыя* , заснаваная Св. Вікенціем дэ Полем у XVII стагоддзі. Галоўныя кірункі дзейнасці — пропаведзь Евангельля сярод бедных, каталіцкая адукацыя, місіянерская дзейнасць. (*Кангрэгацыя — хаўрус кляштароў, прыняўшых адзін агульны устаў, мніхскі ордэн.)
Заснавальнiца кляштарнага комплексу Марцыбела Завішанка з Агінскіх, асадзiла айцоў з аб'яднання ксяндзоў місіянераў у 1747г. першапачаткова пры драўляным касцёле.
Род Завішаў, стараст і ваяводаў Менскіх, з якога паходзіла Марцыбела, даволі знакавы для Менскага краю Яны былі фундатарамі забудовы амаль усяго сучаснага менскага Верхняга гораду, Менскі стараста Кшіштоф Завіша — аўтар эпаса "Carolomachia" 1605, прысвечанага Яну Каралю Хадкевічу.
Марыя Магдалена Радзівіл, гербу Завішаў "Лебедзь", была фундатарам першага выданьня вершаў Максіма Багдановіча "Вянок".
Узвядзеньне мураванай святынi i кляштарных пабудоў пачалося з 1767г. У 1774 г. пабудаваны двухпавярховы мураваны кляштарны будынак, пры якiм да 1831 г. дзейнічала місіянерская школа. Кансекрацыя касцёла ў гонар св. Вінцэнта адбылася ў 1785 г.
Значныя ахвяраванні на кляштар зрабіў гетман Міхал Казімір Агінскі, які багата абсталяваў касцёл. У крыпце касцёла вяліся пахаванні Агінскіх, пазней - Манюшкаў.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай мiсiянеры працягваюць сваю дзейнасць, але пасля паўстання 1830 царскім загадам ад 19.07.1832 г. кляштар скасаваны, але касцёл заставаўся парафіяльным.
Пасля паўстання 1863 лiквiдавана парафiя, у 1866 касцёл перадаюць РПЦ. У 1867г. храм пераасвячоны як Траецкая царква, але з-за адсутнасцi фiнансавых сродкаў і збяднеласці прыхаджан паступова прыходзiць у заняпад.
З 1922г. будынак стаяў спустошаны i ў сярэдзiне 1930-х. зруйнаваны канчаткова.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...