Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл св. Казiмiра
Стоўбцы, Менскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Стоўбцы. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св. Казiмiра былога дамiнiканскага кляштару. Выгляд на сярэдзiну XIXст., да перабудовы пад праваслаўную царкву Марыi Магдалены.

Першую фундацыю для касцёла дамiнiканцаў зрабiлi кашталян i ваявода мiнскi Аляксандр Слушка са сваёй жонкай Зоф'яй Канстанцыяй (з Зяновічаў) са згоды вiленскага епiскапа Яўстафiя Валовiча ў 1623г. Манахаў-дамiнiканцаў асадзiлi ў драўляным касцёле, асвячоным пад тытулам Марыi Магдалены ў суседняй Кавалёўшчыне (тэрыторыя сучаснай вёскi Задвор'е). Да 1640г. манахi пабудавалi драўляны жылы корпус кляштара i пачалi будаўнiцтва мураванага касцёла.

З 1639г. кляштар атрымаў статус канвента, Стаўбцоўская дамiнiканская мiсiя ўваходзiла ў Рускую правiнцыю св.Яцэка з цэнтрам у Львове. Першым прыёрам быў легендарны Фабіян Мілашэвіч, з 1640г. вярнуўшыйся ў Стоўбцы кiраваць будаўнiцтвам святынi, але прадстаўшы перад Госпадам ў 1644г i не застаўшы завершання будаўнiцтва. Цела пайшоўшага з гэтага света ў 1644 г. айца Фабіяна не паддалося тлену і з пашанай было пахавана ў асвячонай ў яго гонар капліцы новазбудаванага касцёла, а яго iмя яшчэ стагоддзямi працягвала рабiць Стоўбцам вялiкую славу.

З-за наступстваў вайны 1654-1667гг.("Крывавага Патопу") кансекрацыя касцёла пад тытулам св. Казiмiра адбылася значна пазней, у 1675г. З 1728 г. Стоўбцы — уласнасць князёў Чартарыйскіх, якiя зрабiлi яго цэнтрам свайго графства. У 1729 г. мястэчка атрымала магдэбургскае права.

Напрыканцы XVIIIст. у ўжо мураваным кляштары месцiлiся трапезная, архiў, бiблiятэка (у 1804г. налiчвала 79 кнiг), дзейнiчала парафiяльная школа, лякарня. З 1793 г. мястэчка ў складзе Расейскай імперыі.

Стоўбцы, РБ Стоўбцы (Мiнская вобл.). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св. Казiмiра былога кляштара дамiнканцаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г Стоўбцы (Мiнская вобл.). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св. Казiмiра былога кляштара дамiнканцаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - Зм. Савельеў Стоўбцы (Мiнская вобл.). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св. Казiмiра былога кляштара дамiнканцаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - Зм. Савельеў Стоўбцы (Мiнская вобл.). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св. Казiмiра былога кляштара дамiнканцаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - Зм. Савельеў Стоўбцы (Мiнская вобл.). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св. Казiмiра былога кляштара дамiнканцаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - Зм. Савельеў Стоўбцы (Мiнская вобл.). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св. Казiмiра былога кляштара дамiнканцаў. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г

У 1831 г. Стоўбцы канфіскаваны царскiм урадам з-за падтрымкі Чартарыйскімі паўстання 1830—31 гг., кляштар скасаваны, касцёл застаўся парафiяльным, але ў 1870г., пасля паўстання 1863г., быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву св. Марыі Магдалены, пры гэтым значна перабудаваны.

Перабудова пад царкву ажыццяўлялася ў 1867-83гг. спачатку па праекту губернскага архiтэктара Валковiча, а з 1874г. па праекту рэканструкцыi iнжэнера Нектар'еўскага. Чарговую перабудову па праекту Тэадора Буржэ храм вызнаў у часы Другой Рэчы Паспалiтай, калi зноў быў пераасвячоны i вернуты каталiкам у 1921г. У 1930г. на адной з веж касцёла зрабiлi надбудову з высокiм шпiлем.

Пад час другой сусветнай храм нязначна пацярпеў, але зруйнаваны быў сымбаль Стоубцаў аж у 1958г. Месца былой святынi дагэтуль не забудавана, зараз гэта тэрыторыя школы.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Стоўбцы (Мiнская вобл.). Выява касцёла св. Казiмiра з касцёльнай (былой рынкавай) плошчы. Фота 1930г. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/59/Stoupcy%2C_Rynak._Стоўпцы%2C_Рынак_%281930%29.jpg Стоўбцы (Мiнская вобл.). Выява касцёла св. Казiмiра з кнiгi “Айцец Фабіян Малішоўскі з Пшэмысля”. Аўтар - Яцак Варанецкі. Выдавецтва Ордэна дамініканцаў, Львоў, 1936г. у параўнаннi з апошняй перабудовай 1930г. аўтартсва архiтэктара Тэадора Буршэ. Фотаархiў - NAC. Апублiкавана - артыкул Л.Назаранка. Электронны рэсурс - https://ok.ru/stolbtsy/topic/65813872181479 Стоўбцы (Мiнская вобл.). Выявы царквы Марыi Магдалены/касцёла св. Казiмiра з касцёльнай (былой рынкавай) плошчы. Фотакалаж эвалюцыi зменаў вонкавага выгляду на працягу XIX-XX ст. Апублiкавана - артыкул Л.Назаранка. Электронны рэсурс - https://ok.ru/stolbtsy/topic/65863551877351 Стоўбцы (Мiнская вобл.) Праект (рэалiзаваны) прыстасавання касцёла пад праваслаўную царкву. Пран, галоўны фасад, бакавы фасад, разрэз., 1874г. (РГИА) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия - М.:Прогресс-Традиция-2009г. -197стр. План мястэчка Стоўбцы, 1833г. (РГА ВМФ) Бакавы i алтарны фасады касцёла дамiнiканцаў у Стоўбцах. Фота з каллекцыi Я. Булгака (1920-30я гг.) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. 277, 278 стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/278 Стоўбцы (Мiнская вобл.) Галоуны алтар касцёла дамiнiканцаў. Фота з калекцыi Я. Булгака. Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. 280, 281 стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/280 Стоўбцы (Мiнская вобл.). Дэталi iнтэр'ераў касцёла св. Казiмiра. Фота з калекцыi Я. Булгака. Апублiкавана - артыкул Л.Назаранка. Электронны рэсурс - https://ok.ru/stolbtsy/topic/65803232215271


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...