Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Бабруйск. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла. Езуiтаў асадзiў у Бабруйску стараста П. Трызна ў 1623г. пры фарным касцёле. З 1630г. дзейнiчае бабруйская езуiзкая рэзiдэнцыя з калегiяй, пабудаваны новы драўляны храм. Была спалена падчас падзей вайны 1648-1651гг. казакамi. Толькi у 1681г. аднаўляецца рэзiдэнцыя, адбудоуваецца кляштар i дзейнiчаюць класы граматыкi "нiжэйшай школы".
У 1732г. (па другiх звестках 1735г.) — пачатак будаўнiцтва мураванага храма, фундаванага на сродкі рэчыцкага суддзі Францішка Дзерналовіча (Franciszka Dernalowicza). Будаўніцтва святыні вялося пад кіраўніцтвам архітэктараў езуітаў Казіміра Мацелякоўскага — у 1735-36 гг. і Томаша Жаброўскага (T. Zebrowskiego) — у 1745-46 гг.
Аздоба касцёла вялася пад кіраўніцтвам архітэктараў езуітаў Габрыэля Лянкевіча — у 1747-48 гг. і Францішка Каро — ў 1757-58 гг. У 1747г. кансекрацыя святынi. У 1773г. ордэн езуiтаў быў скасаваны, кляштар лiквiдаваны. Пасля скасаваньня Ордэну па ўсей Эўропе, езуіты захавліся толькі на парэштках ВКЛ, захопленых Рассіяй. У гэты час і Лянкевіч (1785—1798) і Каро (1799-1802) былі генеральнымі вікарыямі Ордэну (выканаўцамі абавязкаў генерала).
У 1798г. былы езуiцкi касцёл быў моцна пашкоджаны. Калi ў 1810г. паўстала пытанне перабудовы i прыстасавання старых камянiц пад патрэбы фартэцыi, быдынкi кляштара езуiтаў узгадвалiся як парэшткi, прыдатным для выкарыстання быў прызначаны толькi былы касцёл, якi да непазнавальнасцi "рэканструявалi" пад цэйхгаўз (склад амуніцыі), разабраўшы на цэглу франтон, вежы-званiцы i амаль палову вышынi муроў цэнтральнага нэфа.
Пасля пабудовы ў 1818-1819гг. новага цэйхгаўза, былы будынак касцёла езуiтаў, згодна з новым генпланам, планавалi ўвогуле зруйнаваць з пабудовай на гэтым месцы новага трохпавярховага будынку артылерыйскага арсеналу, але з-за адсутнасцi сродкаў гэты праект быў адкладзены на невызначальны тэрмiн i не быў ажыццёўлены.
Да 1993 году будынак выкарыстоўвауся пад гаўпвахту. На дадзены момант былая святыня ня мае функцыянальнага прызначэння i паступова руйнуецца, час ад часу ўзгадваючысь у хронiке надзвычайных здарэнняў і пажараў.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...