Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Дамініканскі касцёл св.Антонiя
Княжыцы, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Княжыцы. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св.Антонiя былога дамiнiканскага каляштара. Выгляд на сярэдзiну XIX ст., да перабудовы пад праваслаўную царкву.

Княжыцы упершыню згадваюцца ў 1501, як уладаньне жонкі вялікага князя Аляксандра Ягелончыка — Алены (дачкі Івана III).

Згодна з даследваньнямi Т.Габрусь, кляштар дамiнiканцаў заснаваны тут у 1681 па фундацыi ўладальнiка мястэчка харунжага ВКЛ Канстанцiна Уладзiслава Паца. Як i ў большасцi выпадкаў першы касцёл быў драўляны.

У XVIII ст. кляштар атрымаў значныя ахвяраваннi ад нашчадкаў першага фундатара — Крыштофа i Антонiя Мiхаiла Пацаў, а таксама шляхцiчаў Андрэя i Зоф'i Крукоўскiх. Пасля 1750 пачалося будаўнiцтва мураванага касцёла, якi быў асвячоны ў 1780 у гонар св. Антонiя Падуанскага (па iншых звестах — св. Мiкалая) магiлёўскiм архiбiскупам С. Богушам-Сестранцэвiчам. Будаўнiцтва кляштарнага комплекса завяршылася ў 1791.

Сярод пэўнай стылёвой аднастайнасцi дамiнiканскiх святынь паўночна-усходняга рэгiёну касцёл у Княжыцах ярка вылучаецца сваёй непаўторнасцю. Архiтэктонiка княжыцкага касцёла настолькi арыгiнальная i самабытная, што яе даволi цяжка ўкласцi ў агульную схему мастацтвазнаўчых атрыбуцый: складана нават вызначыць тыпалогiю яго архiтэктурных форм, канструкцый i рэлiгiйных сiмвалаў.

У адрозненьне ад большасцi каталiцкiх святынь, дзе сакральная сiмволiка крыжа выяўляецца ў верхнiм сячэннi збудаваньня, тут усё адбываецца наадварот. У плане касцёла прысутнiчае неглыбокi трансэпт, размешчаны пасярод кафалiкона, што надае яму выгляд папарна роўнаканцовага крыжа, накшталт тагачасных унiяцкiх цэркваў.

Параўнальна з творамi вiленскага барока пластыка фасада княжыцкага касцёла дамiнiканцаў больш стрыманая, але не саступае iм ва ўзнёсласцi i адухоўленасцi. Зрэшты ў iм нават болей адчуваецца мясцовая мастацкая традыцыя: як фасады магiлёўскiх праваслаўных цэркваў, ён па структуры нагадвае iканастас.

Лёс касцёла, як i большасцi каталiцкiх святынь у сярэдзiне XIX ст. склаўся аналагiчна — па здушэньні вызваленчага Паўстання 1830 царская ўлада зліквідавала кляштар дамініканцаў, касцёл пакiнуўшы парафiальным, а пасьля Паўстання 1863 — гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Да 1872 завяршылася рэканструкцыя колішняга касцёла з надбудовай трэцяй вежы замест франтона на галоўным фасадзе i дабудовай несапраўднага драўлянага купала. Форма купалоў таксама змянiлася большымi па памеру i форме аб'ёмамi цыбулiн.

У 1930-я савецкія ўлады зачынілі царкву. У часы Другой сусветнай вайны царква зноў пачала дзейнічаць. У 1965 годзе яе зачынілі зноўку - i з тых часоў застаўшыйся без функцыянальнаша прызначэння (адпаведна i без нагляду) будынак паступова руйнуецца, стан якога ўжо наблiжаны да аварыйнага.

Недэмантаваныя дагэтуль будаўнiчыя лясы ўсярэдзiне храма сведчаць аб нерэалiзаваных i адкладзеных бы да лепшых часоў намерах змянiць нешта ў лепшы бок, але пакуль руйнаваньне падоўжваецца.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Княжыцы. Выява галоўнага фасада былога касцёла св.Антонiя дамiнiканскага каляштара пасля перабудовы пад праваслаўную царкву. Фота да 1950г., Апублiкавана - Зьміцер Корх, сайт Radzima,org. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Княжыцы. Выявы плана i фасадаў касцёла св.Антонiя былога дамiнiканскага каляштара да i пасля перабудовы пад праваслаўную царкву. Эвалюцыя зменаў. Зверху - абмерныя чарцяжы да перабудовы (1869 г. РГИА) Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. ? М.: Прогресс-Традиция, 2010, стр. 224. Унiзе злева - фота 1939г. (Аўтар-Аляксей Вінэр), Унiзе з правага боку - выява пасля перабудовы пад царкву, (архiўнае фота да 1913г.) Больш выяў - https://wikipedia.org Княжыцы. Выява бакавога фасада былога касцёла св.Антонiя дамiнiканскага каляштара пасля перабудовы пад праваслаўную царкву. Фота часоў Другой сусветнай вайны (1941г.), Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay, de . Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Княжыцы. Выява былога касцёла св.Антонiя дамiнiканскага каляштара пасля перабудовы пад праваслаўную царкву з боку алтарнай часткi. Фота да 1950г., Апублiкавана - Зьміцер Корх, сайт Radzima,org. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Княжыцы. Выява бакавога фасада былога касцёла св.Антонiя дамiнiканскага каляштара пасля перабудовы пад праваслаўную царкву. Фота 1939г., Аўтар - Аляксей Вінэр,. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Вадзім Урублеўскі, Марыя Нецьвятаева, Дзяніс Лісейчыкаў. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Княжыцы. План былога касцёла св.Антонiя дамiнiканскага каляштара. Апублiкавана - Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока . Менск: Ураджай, 2001.— 233 стар. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/233 Княжыцы. Выява iнтэр'ераў былога касцёла св.Антонiя дамiнiканскага каляштара пасля перабудовы пад праваслаўную царкву. Сучасны стан, Аўтар фота - Міхаіл Дзірко. Апублiкавана - форум fgb,by Электронны рэсурс - https://wikipedia.org


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...