Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Успенскі сабор
Пустынкі, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Графiчная рэканструкцыя былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра.

Манастыр быў заснаваны родапачынальнікам князёў Мсціслаўскіх, сынам Альгерда, князем Лугвенам (у хрышчэнні Сімеонам) у 1380. Размешчаны за 10 км. на поўнач ад Мсціслава ля самай мяжы са Смаленскай вобласцю РФ.

Дзякуючы шчодрым ахвяраваньням манастыр яшчэ ў 15 ст. авалодаў значнымі маёнткамі. У 1560 за часам Лівонскай вайны манастыр моцна пацярпеў і на доўгі час прыйшоў у заняпад.

У 1578 кароль Стафан Баторый перадаў манастыр полацкаму архіепіскапу Феафану. Згодна з даследваннямi I.М. Слюньковай, Пустынкаўскі манастыр у Мсціслаўскім ваяводстве быў аддадзены каралём Жыгімонтам III Вазай (16 жніўня 1601) айцу Васілю Афанасьевічу Ваўчанскаму з той умовай, каб б ён сам і ўсе манахі манастыра знаходзіліся ў" еднасцi святой "з касцёлам Рымскім пад уладай Полацкага арцыбіскупа.

Аб першапачатковым выгладзе манастыра амаль нiчога не вядома, акрамя падання аб тым, што найстаражытнейшы з храмаў быў пастаўлены на крыніцы.

Змянiўшая драўляную, мураваная царква Успення Найсвяцейшай Багародзіцы будавалася базылiянамi па суседстве са старажытным храмам. Яна была пачата ў канцы ХVІІІ стагодьдзя. Завяршаны ў1801-1808 храм па апісанні аўтара XIX ст. быў падобны да рымска-каталіцкага кастёла. Быў асвячоны полацкім уніяцкім архіепіскапам Іракліем Лісоўскім. Памеры храма 34.8 х 19.9 м.

У адрозненне ад базыльянскіх цэркваў віленскага барока, пластычнае рашэнне фасадаў адрознівалася строгімі формамі і адсутнасцю багатага барочнага дэкору, упрыгожаннем галоўнага фасада з'яўляўся буйны арачны партал ўваходу і пояс арачных ніш.

Пасля скасаваньня Берасьцейскай унii, вярнуўшыйся з Полацка настаяцель манастыра Ян Касiкоўскi перайшоў у праваслаўе разам з большасцю манахаў з 15жнiўня 1839, пажадаўшыя застацца унiятамi пакiнулi манастыр.

У гэтыя часы ён знаходзiўся ў гаротным стане і ішоў да заняпаду. Новы будаўнічы ўздым пачаўся пасля прыходу на пасаду настаяцеля ў 1859 сьвятара Феадосiя Ляўшынскага (архімандрыт Анатоль з 1866). Ён па выразе сучаснікаў "стварыў зусім новы манастыр за выключэннем саборнага Успенскага храма і аднаго каменнага корпуса, створаных яшчэ уніятамі. Архімандрыт пры кляштары заснаваў праваслаўнае брацтва (1869) і адкрыў царкоўна-прыхадскую школу (1870).

Архітэктурны ансамбль ў гэты час стаў складацца з трох храмаў: Успенскі сабор, Раства-Багародзіцкая царква (мураваная халодная царква на месцы старажытнай драўлянай, асвячона ў 1865), келейны корпус з Пакроўскай царквой, званіцы, школы, 2 гаспадарчыя пабудовы і 3 жылыя дамы. Вызначаецца стылявой разнастайнасцю: барока, класіцызм, рэтраспектыўна - рускі стыль.

Усе храмы былі арыентаваны алтаром на ўсход. Тэрыторыя абнесена з поўдня і захаду цаглянай сцяной, з поўначы - дрэвамі, з усходу - ровам, за якім размешчана штучная сажалка. Пасярэдзіне паўночнай сцяны ўзвялі шматярусную званіцу ў рускім стылі (маскоўска-яраслаўская школа дойлiдства) вышынёй каля 57.5 м.

Сам жа Успенскi сабор быў таксама кардынальна рэканструяваны. У канчатковым выніку быў надбудаваны купал, а вакол яго былі ўсталяваныя па чатырох баках малыя апостальскія галоўкі. Успенскі сабор набыў знешняе падабенства з праваслаўнымі саборамі Магілёўскай Епархіі XVIIв.

Іншым адрозненьнем Успенскага сабора ад папярэдніх крыжовых ў плане базыльянскіх цэркваў з'яўлялася спрошчаная трактоўка формаў алтарнай часткi збудавання. Завяршэннем прэсбiстэрыя з'яўлялася прама узведзеная сцяна, а па баках да яго прымыкалі дзве сіметрычныя, нiзкiя, прастакутныя і прасторныя закрыстыі. (Пасля пераасвячэння ў праваслаўны храм - рызнiчныя палаткі).

Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Графiчная рэканструкцыя былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Выгляд пасля перабудовы 1869г. 3D-мадэль by А. Nеvar, 2018г. Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Графiчная рэканструкцыя былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Выгляд пасля перабудовы 1869г. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2018г.; арыгiнальнае фота - C. Плыткевич Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Панарама Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра (па цэнтры -Успенскi сабор). Фота пачатку XXст. (1909г). Апублiкавана - I.М. Слюнькова (Манастыры усходняй i заходняй традыцый. Спадчына архiтэктуры Беларусi - М.:Прогресс-Традиция 2002г. 503 стар.) Электронны рэсурс - https://orda.of.by

На пачатак 20 ст. прыстанак валодаў 312 дзесяцінамі зямлі. Пасля падзей 1917 манастыр быў скасаваны i разрабаваны. Па некаторых звестках Успенскi сабор быў зруйнаваны падчас Другой сусветнай вайны цi то немцамi, цi то партызанамi, але на захаваўшымся даваенным фота (1939) з архiву Аляксея Вінэра бажнiца ўжо разрабавана: абпаленыя сцёны без даху i праёмаў.

Пасля Другой Сусветнай вайны на месцы манастыра размяшчаўся дзіцячы дом, потым школа, брыгада саўгаса (да 1988). 28 жніўня 2003 у манастыры быў здзейснены першы пасля доўгіх гадоў запусцення малебен.

Папытаўшы Божае дабраславеньне, браты i паломнікі пачалi карпатлівае, працаёмкае і нялёгкае аднаўленне манастыра. Вясной 2007 на часткова адрэстаўраваную званіцу былі ўсталяваныя зноў адлітыя званы. Комплекс - помнік рэспубліканскага значэньня.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Панарама Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра (па цэнтры -Успенскi сабор). Фота пачатку XXст. ( да 1914г). Апублiкавана - Зміцер Корх, сайт radzima.org Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Панарама Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра (па цэнтры -Успенскi сабор). Малюнак з фота пачатку XXст. ( да 1914г). Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Выява былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Фота 1939г. Author Аляксей Вінэр, Апублiкавана - Фонды Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Выява фрагмента фасада былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Фота 1939г. Author - Аляксей Вінэр, Апублiкавана - Фонды Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Выява iнтэр'ера былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Фота 1939г. Author - Аляксей Вінэр, Апублiкавана - Фонды Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Выява iнтэр'ераў былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Сучасны стан; Аўтар - Алена Паўлоўская, 2018г Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Выява iнтэр'ераў былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Сучасны стан; Аўтар - Алена Паўлоўская, 2018г Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Выява iнтэр'ераў былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Сучасны стан; Аўтар - Алена Паўлоўская, 2018г Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Выява з боку алтарнай часткi былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Сучасны стан; Апублiкавана - форум skyscrapercity Аўтар фота - Зміцер Корх, 2016г. Электронны рэсурс - https://www.skyscrapercity.com Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Выява алтарнай часткi былога базылiянскага Успенскага сабора Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Фота 1939г. Author - Аляксей Вінэр, Апублiкавана - Фонды Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) Панарама Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра (на дальнiм плане -Успенскi сабор). Фота пачатку XXст. ( 1909г). Апублiкавана - I.М. Слюнькова (Манастыры усходняй i заходняй традыцый. Спадчына архiтэктуры Беларусi - М.:Прогресс-Традиция 2002г. 506 стар.) Электронны рэсурс - https://orda.of.by Пустынкi (Мсцiслаўскi раён) План былога базылiянскага Успенскага сабора i iншых пабудоў Пустынкаўскага Свята-Успенскага манастыра. Апублiкавана - Збор помнікаў гісторыі і культуры. Магілёўская вобласць 1986г.; стар - 316; Электронны рэсурс - https://orda.of.by/.lib/spik/mog/316


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...