Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Св. Юрыя (Георгія)
Невель, РФ

Гісторыя і рэканструкцыя

Невель (Пскоўская вобласць РФ) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў.

Папярэднікам Невеля лічыцца горад Емянец на мяжы Полацкага княства i Наўгародскай рэспублiкi, упершыню ўзгаданы ў 1185, i якi месцiўся на адным з мысаў ля ракi Еменкi, непадалёку ад выхада яе з возера Невель.

Уласна паселiшча Невель упершыню згадваецца ў XV ст. як горад у Таропецкай воласці ВКЛ (у мiнулым невялiчкага самастойнага Таропецкага княства). Знаходзячыся на мяжы Вялiкага княства Лiтоўскага i Масковii горад неаднаразова пераходзiў "з рук у рукi". Так па вынiках Благавешчанскага перамір'я, тэрыторыя былога надзелу Смаленскага княства адышла да Маскоўскага княства з 1503.

Напачатку Лiвонскай вайны ў 1562 гетман Мікалай Радзівіл "Руды" з нешматлiкiм войскам перамог значна пераўзыходзячае па колькасцi войска Курбскага, за што апошняга папракаў цар Iван IV (Жахлiвы) : "...Како же убо под градомъ нашимъ Невлемъ пятьюнадесятъ тысящъ четырёхъ тысящъ не могосте побити..."

Аднак у тым жа 1562, пасля аблогі 45-тысячным войскам, горад захапіў Iван IV, і Невельскi замак (драўляная фартэцыя) пачаў выкарыстоўвацца як дзеля падрыхтоўцы наступу на Полацк.

У 1579 Стэфан Баторый ізноў далучыў Невель и Вялікія Лукі да ВКЛ.

У 1582 па вынiках Ям-Запольскага перамiр'я абодва бакі адмаўляліся ад заваяваных тэрыторый i толькi ў 1617 Невель вярнуўся ў склад Полацкага ваяводства ВКЛ ужо да Рэчы Паспалiтай.

3.03.1623г. кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў мястэчку Магдэбургскае права і герб. Невель быў сталіцай павета Смаленскага ваяводства.

Пасьля Крывавага Патопу 1654-67 згодна Андросаўскага перамір'я Невель адыйшоў да Маскоўскага царства. Але ужо у 1678 разам з Веліжам і Себежам ізноў быў перададзены Рэчы Паспалітай узамен адмовы ад вяртаньня страчанага падчас вайны Кіева з акругай.

Сейм Рэчы паспалiтай за асабiстыя заслугі надаў літоўскаму гетману Янушу Радзівілу "староства Невельскае з замкам і горадам у вечнае і спадчынае валоданне".

Першы прыхадскi касцёл разам з зямлёй для яго i плябанiяй быў фундаваны каралём Жыгiмонтам III Ваза яшчэ 20.03.1625, але ў вынiку наступных войн ён ужо не iснаваў.

Метрычныя кнiгi зноўку былi заведзены пасля 1685. Згодна са звесткамi, апублiкаванымi Станiславам Казловым-Струцiнскiм, Януш Радзівіл будуе бажнiцу і драўляную капліцу на могілках у памяць падаравання яму староства.

Пазней гэты першы гістарычна падцверджаны храм быў аддадзены грэка-каталікам (уніятам) і пабудаваны новы, ужо мураваны. Візітацыя за 1818 пазначае дату пачатку будаунiцтва - 12.04.1745.

У вiзiтацыях 1830-1850-х . захавалася апiсаньне бажнiцы "...касцёл 1785 ксяндзом Прэлатам і пробашчам Невельскім Сутоцкiм [пабудаваны], шырыні 36 аршынаў, даўжыні-42, вышыні-22, з дзвюма вежамі - 31,5 аршынаў; алтароў тры, вокнаў 9. Дзверы адны і таксама ўваход праз закрыстыю пробашча, хор, чатыры спавядальнi, арган, тры званы, у левай вежы - ўсялякае начыньне касцёльнае... часціца Дрэва св. Крыжа..."

З моманту заснавання ў 1625 Смаленскай рымска-каталіцкай епархіі Невель увайшоўшы ў яе склад.

Пасля далучэння Смаленска да Маскоўскай дзяржавы, тэрыторыя епархіі скарацілася больш чым на палову, і да 1772 на тэрыторыі дыяцэзіі пражывала не больш за 7.000 рыма-каталікоў. Менавіта ў Невелі ў сярэдзіне 18 ст. месцiлася епархіяльнае ўпраўленне.

Неўзабаве пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай Невель стаў павятовым цэнтрам Полацкай правінцыі Пскоўскай губерні, з 1777 - Полацкай губерні, з 1796 - Беларускай, а з 1802 - Віцебскай.

Станам на 1780 у мястэчку існавалі праваслаўны манастыр, грэка-каталіцкая царква, касцёл, сінагогі. Калi быў скасаваны кляштар францысканцаў, дакладна не вядома, а застаўшыйся парафiяльным касцёл дзейнiчаў да 1930-х, каталікі складалі меншасць насельніцтва горада, але яшчэ рабіліся службы ў касцёле і каплiцах.

Невель, РФ Невель (Пскоўская вобласць РФ) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г. Невель (Пскоўская вобласць РФ) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г. Невель (Пскоўская вобласць РФ) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г. арыгiнальнае фота - A. Soohin Невель (Пскоўская вобласць РФ) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г. арыгiнальнае фота - A. Tiagunova

1.01.1919 горад увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета Віцебскага раёна.

Аднак ужо 16 студзеня Невель разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў складзе РСФСР, з 1924 у Пскоўскай губерніi (з 1957 вобласці).

У 1926 кіраўніцтва БССР прасіла вярнуць горад у склад Беларусі, але вышэйшае кiраунiцтва У Маскве не задаволіла гэтую просьбу.

У 1930-я ня абмінулі Невель палітычныя рэпрэсіі: былі зачыненыя цэрквы, касцёл, сінагогі, арыштаваныя рэлігійныя дзеячы, працаўнiкi польскай нацыянальнасці, вядомыя габрэі.

Пасля Другой сусветнай вайны усе тры храма у цэнтры Невеля ацалелi з нязначнымi пашкоджаньнямi, але ў другой палове 1950-х Успенскi cабор (1955), касцёл (1956) i былая базылiянская манастырская царква (1958) былi зруйнаваны.

Зараз толькi герб горада з выявай Пагонi нагадвае аб былым гiстарычным мiнулым.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выява касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. (з правага боку). Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выява касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. (Галоўны фасад. Выгляд з боку плошчы). Фота часоў Другой сусветнай вайны (1941-1942гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выява касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. (па цэнтры). Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выявы касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў на панараме горада. Калаж з фота канца 19ст. (1870-я гг..) Апублiкавана - суполка Библиотеки Невельского края у ВК Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выявы касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў на панараме горада. Калаж з фотапачатку XXст. (да 1917г..) Апублiкавана - суполка Библиотеки Невельского края у ВК Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выявы касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. Калаж з фота часоў Другой сусветнай вайны (1941-1942гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Невель (Пскоўская вобласць РФ) Пасляваенная аэрафотаздымка горада з выявамi горадабудаўнiчага ансамбля культавых пабудоў цэнтральнай часткi горада Кадры вiдэаздымкi пасля вызвалення горада ў кастрычнiку 1943г. Аўтар вiдэа - франтавы карэспандэнт В.П.Грабнёў (ст. л-нт Владимир Петрович Гребнев) Апублiкавана - https://www.youtube.com/watch?v=Y1GSiIwbknI Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выявы касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. Калаж з фота сярэдзiны XX ст. (1950-я гг..) Апублiкавана - суполка Библиотеки Невельского края у ВК Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выява касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. (з правага боку). Фота часоў Другой сусветнай вайны (1941-1942гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Невель (Пскоўская вобласць РФ) Выява галоунага iнвентара з iнтэр'еру касцёла Св. Юрыя (Георгія) былога кляштару францысканцаў. Фота да 1913г. (не пазней 1909г.) Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat Witebski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 374. Невель (Пскоўская вобласць РФ) Пасляваенная аэрафотаздымка горада з пазначэннем горадабудаўнiчага ансамбля культавых пабудоў цэнтра у параўнаннi з накладаннем на сучасны аэрафотаздымак цэнтральнай часткi горада плана канца 18ст. Фотамантаж by A. Nevar -2018г. Невель (Пскоўская вобласць РФ) Аэрафотаздымка горада з пазначэннем горадабудаўнiчага ансамбля знiклых культавых пабудоў цэнтральнай часткi горада . Фотамантаж by A. Nevar -2019г. Невель (Пскоўская вобласць РФ) Праектны план горада у 1778г. у накладаннi на тагачасны сiтуацыйны план


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...