Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцел св. Юзафа Абручніка
Вільня, Lietuvos Respublika

Гісторыя і рэканструкцыя

Вiльня (Vilnius, Wilno). Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак "босых".

Кармеліты былі запрошаны каралём Польшчы Ягайлам і каралевай Ядвігай з Прагi ў Кракаў У 1397. У ВКЛ першы касцёл кармелітаў пад назвай Найсвяцейшай Дзевы Марыі і св. Юрыя (Георгія) у Вільні заснаваны канцлерам ВКЛ Мiкалаем Радзівілам у гонар перамогі ў Клецкай бітве 1506.

У 1593 у вынiку рэфармацыi ордэн Кармелітаў "босых" (лат. Ordo Fratrum Diacalceatorum Beatae Mariae Virginis de Monte Carmelo, OCD) быў абвешчаны папам рымскім Клементам VIII ў якасці самастойнага ордэна (Статут адрозніваўся больш жорсткімі патрабаваннямі да манахаў).

Першыя манахі з ордэна Кармелітаў "босых" з'явіліся ў Рэчы Паспалітай на шляху ў Персію. У 1605 ў Кракаве з'явіўся iх першы кляштар, а на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага першым прытулкам для прыбыўшых з Любліна кармелітаў "босых" стаў віленскі касцёл Св. Тэрэзы. Неўзабаве на месцы драўлянай бажнiцы ў 1633-1650 на сродкі Стэфана Паца быў выбудаваны цяперашні каменны касцёл базілікальны тыпу.

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба "Газдава", сын берасцейскага падкаморага Мікалая Паца і Соф'і з Сапегаў, каралеўскi сакратар (з 1611), і падканцлер вялікі літоўскі (з 1635) Стэфан Хрыстафор Пац прыклаў намаганнi ў стварэннi кляштару для манахiнь-кармелiтак у 1635.

Праз год вiленскi бiскуп (з 1630) Абрахам Война даў згоду на будаўнiцтва, а ў 1637 рымскi папа Урбан VIII надаў фундацыю (breve fundacyjne). На поўднi Старога Горада гicтарычнага цэнтра Вiльнi (унесенага ЮНЕСКА з 1994 г. ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны) памiж Вострай i Руднiцкай брамамi непадалёку ад былой Круглай Вежы абарончых гарадскiх сцен (пабудаваных у XVIст. i разабраных у 1800-х) з 1638 пачалося будаўнiцтва бажнiцы.

Для патрэб кляштару было куплена некалькi камянiц у горадзе. Працягваючы справы бацькi, новым фундатарам бажнiцы стаў ягоны сын — Крыштаф Жыгімонт Пац. Менавiта з яго iнiцыятывы першапачаткова драўляныя касцёл i кляштарныя пабудовы адбудоўваюцца з цэглы. Кляштар разбудоўваецца ў 1646-49, будаўнiцтва бажнiцы было распачата ў 1655. але было спынена падчас Крывавага патопу 1654-67.

Толькi ў 1667 манахiнi-кармелiткi вяртаюцца ў Вiльню i будоўля працягваецца. Праект быў звязаны даследчыкамi з асобай Джавані Батыста Джызленi (Giovanni Battista Gisleni). Вiленскi бiскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі ў 1692 асвяцiў касцёл у гонар Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca, альбо Язэпа (Iосiфа) Абранніка з Назарэту) i Св. Тэрэзы Авiльскай, рэфарматаркi закону кармелітак, заснавальніцы ордэну "босых" кармелітаў.

Касцёл ўяўляў сабой выцягнутую у плане бязвежавую аднанававую бызылiку з трансэптам у форме лацiнскага крыжа. На перакрыжаваннi навы i трансэпта на даху ўсталяваны барокавы псеўдакупал - сiгнатурка.

Галоўны фасад упрыгожаны калонамi i пiлястрамi з тасканскiм ордэнам, уваходны партал таксама упрыгожаны паўкалонамi, злучанымi арачным карнiзам. Унутры касцёла знаходзiлася пяць алтароў. У нiшах навы знаходзiлiся статуi св. апосталаў Пятра i Паўла.

З 1731 з Польскай правiнцыi ордэна кармелiтаў "босых" была вылучана асобная Літоўская правінцыя (пад патранажам Св. Казіміра). На момант першага падзелу Рэчы Паспалiтай (1772) кляштар кармелiтак у Вiльнi налiчваў 15 манахiнь.

Літоўская правінцыя была скасаваная ў 1844. У сярэдзіне XIX стагодьдзя ўвогуле большасць кляштароў кармелітаў, што апынуліся ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Расейскай імперыі, былі скасаваны. Пасля паразы вызвольнага Паўстаньня-1863, расейскiмi ўладамi кляштар быў зачынены (1865).

Некаторыя манашкi перайшлi да вiленскiх бенедыктынак, некаторыя пакiнулi Вiльню i выехалi ў кракаў i Весолу (прадмесце Варшавы).

Вiльня (Vilnius, Wilno). Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; 
		арыгiнальнае фота - Aurimas Sirvys Вiльня (Vilnius, Wilno). Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; 
		арыгiнальнае фота - A. Kriukas Вiльня (Vilnius, Wilno). Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; 
		арыгiнальнае фота - Aurimas Sirvys Вiльня (Vilnius, Wilno). Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; 
		арыгiнальнае фота - Aurimas Sirvys

Пакiнутыя касцёл i кляштар, разам з некаторымi пабудовамi гэтага квартала горада па загаду расейскага урада цалкам былi разабраны на будматэрыялы ў 1876-1877 з плануемай арганiзацыяй на гэтым месцы гандлёвай плошчы i рынка, празванага Басячкоўскiм менавiта з-за знаходзячагася раней на гэтым месцы кляштара кармелiтак "босых".

Але з-за нязручнага месцазнаходжання гэты рынак праiснаваў толькi да 1906, пакуль не быў перанесены ў нановапабудаваны побач i iснуючы зараз крыты рынак-павiльён "Хале" (найстарэйшы і да гэтага часу дзеючы рынак у Вільні).

Варта дадаць, што касцёл Св. Юзафа Абручнiка з'явiўся адзiным касцёлам знiшчаным у Вiльнi ў часы панавання Расейскай Iмперыi i адзiн з нешматлiкiх храмаў, якiх пазбавiўся горад пазней.

У 1992 было прынята рашэнне аб аднаўленні касцёла Святога Юзафа на новым месцы - у Віленскім мікрараёне Пілайтэ на правым беразе ракi Вiлii ў паўночна-заходняй частцы горада. Асвячэнне нановазбудаванага касцёла адбылося ў 2001.

Зараз на месцы кляштару кармелiтак месцiцца сквер Лаздзiну Пеледа (у гонар двух сясцёр-пісьменніц, якія пісалі пад адным псеўданімам Лаздзіну Пеледа). 03.09.2011 ў Вільні адкрыты помнік Тарасу Шаўчэнку, які ў юнацтве жыў у гэтым горадзе.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Вiльня (Vilnius, Wilno).Выява касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых Фота да руйнавання (да 1876г). Аўтар фота - Юзаф Чаховіч (???) Крынiца - Бiблiятэка Вiленскага унiверсiтэта. Электронны рэсурс - http://www.etoretro.ru/pic155562.htm Вiльня (Vilnius, Wilno).Выява касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых Фота па руйнаваннi ў 1877г. Аўтар фота - Юзаф Чаховіч; Бiблiятэка цэнтра культурнай спадчыны Лiтвы; Лiтоўскi нацыянальны музей; Электронны рэсурс - http://www.etoretro.ru Вiльня (Vilnius, Wilno). Выява касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых на малюнку Jerzy Hoppen (1927Г.), Крынiца - Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu, Апублiкавана - Kujawsko-Pomorska Digital Library; Электронны рэсурс - http://www.kpbc.ukw.edu.pl Вiльня (Vilnius, Wilno). Выява касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых на малюнку Юзафа Балзункевiча (Juozapas Balzukevicius), Крынiца - https://www.wikiwand.com/lt Вiльня (Vilnius, Wilno).Выява касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых на фрагменце фота В. Захарчыка 1865г. Панарама горада i чыгуначнага вакзала з раёна Новы Свет Вiльня (Vilnius, Wilno).Выява касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых на панарамным фота фота горада i чыгуначнага вакзала з раёна Новы Свет. Аўтар фота - В. Захарчык 1865г. Крынiца - nuotrauka publikuota Stanislaw Filibert Fleury, LNM, 2007, il.87; Апублiкавана - Форум о Вильнюсе 14.06.09 Вiльня (Vilnius, Wilno).Выява касцёла Басячкоускай плошчы (зараз сквер Лаздзiну Пеледа, дзе некалi месцiуся кляштар кармелiтак босых (з правага боку) i касцёл Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) . Аўтар фота - Ян Булгак. 1917г. Апублiкавана - Суполка Lietuva senose fotografijose у ФБ; Электронны рэсурс- http://oldurbanphotos.com Вiльня (Vilnius, Wilno).Выява касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых Фота па руйнаваннi ў 1877г. Аўтар фота - Юзаф Чаховіч; Апублiкавана - CD Gimtoji istorija  Электронны рэсурс - https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/ Вiльня (Vilnius, Wilno). Размешчанне касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) i кляштару кармелiтак босых. На мапе горада 1845г. Вiльня (Vilnius, Wilno). Размешчанне касцёла Св. Юзафа Абручнiка (sw. Jozefa Oblubienca) кляштару кармелiтак босых. На мапе горада 1859г. i сучасным аэрафотаздымку Гугл з пазначэннем ракурсаў фотаздымкi другой паловы XIXст. Фотамантаж by А. Nеvar, 2018г.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...