Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Апекі Маці Божай
Друя, Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Друя (Сапежын). Графiчная рэканструкцыя касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў. Кляштар быў заснаваны ў 1697 г. па фундацыі Пятра Казіміра Качалоўскага (нават меў другую назву - "Качалоўскi манастыр").

У 1765—1773 гг. паводле праекта італьянскага архітэктара А. Парака створаны мураваны кляштарны комплекс. Касцёл манахі-дамініканцы змуравалі самі пад кіраўніцтвам Людвіка Грынцэвіча.

Друя — першы пісьмовы ўспамін пра Друю змяшчаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» М. Стрыйкоўскага і датуецца 1386. Верагодна, што паселішча існавала ўжо ў перыяд Полацкага княства. У карысць гэтага меркавання тое, што ў вусці Друйкі знаходзіцца камень з надпісам 12 ст. Некаторыя даследчыкі звязваюць з Друяй Новы замак Полацкай зямлі, які паводле «Хронікі Германа Вартберга» знаходзіўся ў 11 мілях ад Дынабурга.

Сапежын — у 1600 канцлер літоўскі Л. І. Сапега набыў маёнткі Друя, Чурылавічы, Дзедзін, Залессе, а ў 1611 — частку горада. Асноўная ж частка Друі заставалася за Масальскімі. У 1618 Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбурскае права. 3 пераходам пад юрысдыкцыю Сапегаў усёй Друі магдэбурскае права пашырылася на іншыя часткі горада.

Друя, РБ Графiчная рэканструкцыя касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў у Друi (Сапежын) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by С.Сурыновiч 2016г. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў у Друi (Сапежын) by А.Невар, 2016г. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў у Друi (Сапежын) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by С.Сурыновiч 2016г. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў у Друi (Сапежын) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by С.Сурыновiч 2016г. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў у Друi (Сапежын) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by С.Сурыновiч 2016г. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў у Друi (Сапежын) 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by С.Сурыновiч 2016г.

У 1832 г., паьля паўстаньня 1830 года, кляштар ліквідавалі, а касцёл у 1839 г. перарабілі ў царкву, што аднак не выратавала святыню ад знiшчэння — расійскія губернскія архітэктары Чагін і Прозараў пастанавілі разабраць кляштарныя пабудовы на цэглу ў 1898г, а да 1909г. комплекс быў канчаткова зруйнаваны.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Фотаздымак касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў у Друi (Сапежын) у 1909г. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9b/Druja%2C_Daminikanskaja._Друя%2C_Дамініканская_%281909%29.jpg Фотаздымак касцёлу Апекі Маці Божай былога кляштару дамiнiканцаў у Друi (Сапежын) у 1909г. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/51/Druja%2C_Daminikanskaja._Друя%2C_Дамініканская_%281907%29.jpg Графiчная выява галоўнага фасаду дамiнiканскага касцёла ў Друi (Сапежын) з абмерных чарцяжоў . Электорнны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/54/Druja%2C_Daminikanskaja._Друя%2C_Дамініканская_%28D._Strukov%2C_1864%29.jpg План Друi у XVII ст. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/fb/Druja._Друя_%281934%29.jpg Сумяшчэнне плана Друi XVIIст. з сучасным спадароднiкавым здымкам Yandex-map Выява Друi ў 1864г. з акварэлi Зм.Струкава. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/d/d8/Druja%2C_Novaja._Друя%2C_Новая_%28D._Strukov%2C_1864%29.jpg


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...