Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Езуіцкі касцёл св. Стэфана
Полацк, Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Полацк. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана, перабудаванага ў праваслаўны Мікалаеўскі сабор (існуючы дзевяцiпавярховы жылы дом з "вухамi" умоуна не паказаны).

Полацк стаў другiм цэнтрам пачатку дзейнасцi езуiтаў на тэрыторыi Беларусi. Пасля вызвалення горада падчас Лiвонскай вайны 1558-83 кароль і в. князь Стэфан Баторый звярнуўся да рэктара Вiленскай езуiцкай акадэмii Пятра Скаргi з прапановай аб неадкладным стварэннi тут езуiцкай мiсii.

Ужо 2.06.1580г., у Полацку закладваецца ордэнскі дом, у 1582г. фундуецца стварэнне рэзiдэнцыi, якая у 1585г. ператвараецца на калегiю. Для развіцця ордэна дзякуючы Баторыю амаль усе праваслаўныя цэрквы i маснастыры за выключэннем Св. Сафii (у тым ліку нават і Спаскі манастыр) i іх маенткі былі канфіскаваныя і перададзеныя езуітам.

Праваслаўныя жыхары i кальвiнiсты на чале з ваяводай Мiкалаем Дарагастайскiм нават звярталiся за дапамогай ва ўзнаўленьні сваiх правоў да пастановы сейма, але безвынiкова. Езуіты пабудавалі на старажытным гандлевым пляцы драўляны касцел і першы будынак калегіуму.

Пасьля захопу Полацка маскоўскім войскам у часы Крывавага Патопу 1654-67, касцел, як і горад увогуле, быў зруйнаваны, а каталікі вымушаныя былi пакінуць горад. Пасля вызваленьня Полацка i вяртаньня каталiцкiх абшчын, яны зноў атрымалі адабраныя ў іх землі і пачалi аднаўляць свае храмы. Па звестках 1726 г. (з даследваньняў I. М. Слюньковай) полацкiя езуiты заснавалi на сваiх землях 15 касцёлаў i 22 унiяцкiя царквы.

Новы мураваны езуiцкi касцёл у Полацку ў гонар Стэфана Баторыя, вызваленцы Полацка, пачалi узводзiць на старых падмурках. Яго будаўнiцтва ў 1733-1735гг. пачалось пад кiраўнiцтвам Казiмiра Мецелакоўскага, якi раней выкладаў у полацкiм калегiуме, і каменных спраў майстра, баварца Бенедыкта Месмера.

У 1745г. касцёл быў асвячоны пад тытулам св. Стэфана. Ён з'яўляўся высотнай дамiнантай усёй забудовы горада — вежы уздымалiся на вышыню каля 50 м. На правай вежы быў усталяваны гадзіннік з боем і вялізным цыферблатам віленскага майстра Густава Мудні, на левай — дэкаратыўны цыферблат. Падрабязнае апiсанне касцёла i калегiума па падставе архiўных матэрыялаў складзена Аленай Квiтнiцкай.

Пасля пажара 1750г., які знішчыў большасць драўляных пабудоў калегіума, пачалося будаўнiцтва мураваных карпусоў. Яно працягвалася і пасля далучэння горада да Расейскай Імперыіі у вынiку першага падзелу Рэчы Паспалiтай (1772), i пасля роспуску ордэна езуітаў "на вечныя часы" папай Клімэнтам ХIV (1773).

Кацярына ІІ узяла езуітаў пад сваю апеку з мэтай выкарыстаньня іх ведаў для імперыі. Езуіты маглі весці актыўную дзейнасць і ажыцьцяўляць свае будўнiцтва. У Спаса-Ефрасіннінскім манастыры яны мелі летнюю сядзібу для кіраўнікоў ордэна, калегіуму і нават студэнтаў. У Спаскай царкве быў зладжаны склеп, у якім хавалі выдатных дзеячоў ордэна.

Падчас прыезду Кацярыны ІІ у Полацк (1780) на шляху ва Украіну, езуіты ўдзельнічалі ва урачыстай сустрэчы царыцы, зладзілі цудоўную ілюмінацыю на гарадскім пляцы і каля драўлянага палаца, дзе яна спынілася. Агляд калегіума і яго фізічнага кабінета з усімі цудамі зрабілі на яе вялікае ўражаньне.

Пасля скасавання Віленскай акадэміі езуітаў цэнтрам ордэна стала Полацкая калегія, дзе знаходзіўся генерал Ордэну альбо яго намеснік. У 1812г. калегія была ператворана ў езуіцкую акадэмію навук з правамі ўніверсытэта і наданьні ёй права кантраляваць не толькі езуіцкія навучальныя установы, але і установы іншіх каталіцкіх абшчын.

Пасля высылкі езуітаў з Расеі манастырскі комплекс быў перададзены ордэну піяраў з умовай захаваць тут навучальную ўстанову. Але пасля паўстання 1830 і піяры вымушаныя былі пакінуць Полацк, і ў 1836г. у будынках полацкага калегіума размясцілася вайсковая навучальная ўстанова — кадэцкі корпус, а касцёл ў лютым 1833г. быў перададзены РПЦ і пераасвянцоны ў царкву св. Мікалая Мірлікійскага, якая пазней стала кафедральным саборам Полацка-Віцебскай епархіі.

Полацк. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана, перабудаванага ў праваслаўны Мікалаеўскі сабор. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, 2015г. Полацк. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана, перабудаванага ў праваслаўны Мікалаеўскі сабор. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, 2015г. Полацк. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана, перабудаванага ў праваслаўны Мікалаеўскі сабор. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, 2015г.

Пасля ўстанаўлення савецкай улады сабор быў зачынены i неўзабаве пачалося сістэматычнае яго разбурэнне. У 1936г. былі разабраны два верхніх яруса абедзвюх званіц храма, пры гэтым былі знішчаныя унікальныя гадзіннiкi з боем. На пакінутых ніжніх ярусах званіцы замацавалі гіганцкі партрэт І. Сталіна.

Падчас акупацыі ў часы Другой сусветнай вайны ў храме праводзіліся набажэнствы. Храм без значных пашкоджаньняў перанёс бамбаваньне авіяцыяй i артылерыяй абодвух ваюючых бакоў.

Але наступстваў "вайны з рэлiгiяй" не вытрымаў.

На пачатку студзеня 1964 г. былая езуiцкая святыня была ўзарвана. На месцы храма ў 1976-1979 гг. быў пабудаваны шматпавярховы дом, празваны з-за сваiх адметнасьцяў "домам з вухамi". Калегiюму пашанцавала болей. З 2005 г., пасля рэстаўрацыі захаваўшыхся карпусоў, тут размяшчаюцца факультэты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Полацк. Выява былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана з боку Александраўскай (Вiцебскай) вулiцы (БГАКФФД). Фота пачатку XXст. Апублiкавана - Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси - М.:Белорусская наука-2005г. -279стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/chanturia_uv/gib/279 Полацк. Выява былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана (пасля частковай разборкi вежаў) i калегiума. Фота 1941г. Апублiкавана - Дэйніс І. Полацкая даўніна. Менск, 2007. Электронны рэсурс - wikipedia.org Полацк. Выява былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана i калегiума (выгляд з валоў Ніжняга Замка) Фота да 1918г. З калекцыi старадаўнiх паштовак - molotok,ru. Электронны рэсурс - wikipedia.org Полацк. Выява былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана i калегiума (з правага боку) i Cафiйскага сабору (злева) Фота 1915г. Крынiца - Уладзімер Бясецкі, Старажытны Полацак. Электронны рэсурс - wikipedia.org/ Полацк. Панарама горада з боку ракi Дзвiны. Па цэнтру - фасад былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана. Паштоўка пачатку XXст. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay Полацк. Бакавы фасад былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана i калегiума (з боку ракi Дзвiны) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -330стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/330 Полацк. Фасад былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана i калегiума (РО ВГУ) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -330стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/330 Полацк. План былога езуiцкага касцёла Св. Стэфана i калегiума (РО ВГУ) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -319стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/318http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/318


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...