Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Сянно. Графiчная рэканструкцыя былога францысканскага касцёла Св. Троiцы. Касцёл быў фундаваны для францысканцаў у 1609г. Я. Курчам i спачатку быу драўляны.
У 1768-1772гг. перабудоўваецца з цэглы пры актыўнай дапамозе ўладароў горада, прадстаунiкоў роду Агiнскiх, Тадэвуша i Ядвiгi. Новы касцёл асвечаны ў гонар Святой Троiцы. У 1809 г. быў змураваны новы двухпавярховы будынак кляштара.
Пасля паўстання 1863-1864гг. большасць кляштараў была скасавана. Гэты ж лёс нападкаў i францысканцаў, якiя вымушаны былi пакiнуць Сянно. Касцёл перайшоў да Магiлёўскай рыма-каталiцкай архiдыяцезii, дзейнiчаў да 1937г, пазней выкарыстоўваўся як склад.
Храм перажыў другую сусветную вайну, але быў знiшчаны ваеннымi сапёрамi 17 верасня 1962 г. Да гэтага часу захаваўся толькi будынак былога францысканскага кляштара, якi на сёняшнi дзень з'яўляецца самым старажытным мураваным будынкам г. Сянно.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...