Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Тадулiн (Янавічы, Слабада) Графiчная рэканструкцыя Успенскай царквы былога базылiянскага кляштара (пазней праваслаўнага).
Базыліянскі мужчынскі Свята-Успенскі Тадулінскі кляштар быў заснаваны у 1743 годзе на ўзвышшы Вымнянскага возера (на той час Тадулiнскага). Фундаваны на сродкi князя Тадэвуша-Франціска Агінскага (вялікага пісара ВКЛ, каштэляна Віцебскага, Ашмянскага і Троцкага, ваяводы Троцкага).
Мураваны храм у стылi Вiленскага барока быў пабудаваны (1769-74) на месцы былой драўлянай царквы Успеньня Прасвятой Багародзіцы. Асвячэння царквы здзейсніў Полацкі Арцыбіскуп Іраклій Лісоўскі.
Галоўнымi манастырскiмi святынямi былi цудатворны абраз Прасвятой Багародзіцы, падараваны князямi Агінскiмi, i абраз Свяціцеля Мікалая Цудатворца, якi перанеслi ў Тадулина пры сваім перасяленні ў 1799 г. манахі-базыльяне з вiцебскага Успенскага сабора, пасля таго як у 1799г. апошнi быў перададены РПЦ.
Адначасова манастыру адышлі ўсе маёнткі віцебскага базыльянскага манастыра. Увесь унiяцкi перыяд свайго iснаваньня, манастыр быў вельмі багаты. У яго маёмасцi знаходзiлася 5 фальваркаў, 28 вёсак.
Пасьля Падзелаў Рэчы Пастпалітай 1772-1795 і скасаваньня Берасьцейска уніі (1839), манастыр быў перададзены ў ведамства РПЦ. Была дабудавана (1841) цёплая царква, якая месцiлася ў мураваным двухпавярховым манастырскім корпусе, даданы драўляны купал з цыбулінай (1878-79).
Да сярэдзiны XIX ст. гаспадарчыя справы манастыра прыйшлі ў стан заняпаду — ен быў месцам высылалі духавенства. Сюды адпраўлялi няздатных выконваць службовыя даручэнні, а таксама састарэлых, хворых манахаў. У манастыры не было анi школы, анi бальніцы, увогуле аніякай дабрачыннай ўстановы.
I ў 1888г. быў падпісаны Указ аб пераўтварэнні мужчынскага Тадулiнскага манастыра ў жаночы. Прыбылі манашкі з полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, якiя з цягам часу адрадзілi манастыр. Былі заснавана трохкласная вучэльня для дзяўчынак і аднакласная прыхадская школа для хлопчыкаў і дзяўчынак, створана бібліятэка.
У 1921 г. манастыр закрылі пад падставай неабходнасці аказання дапамогі дзецям з галадаючага Паволжа, у былыя манастырскія памяшканні пасялілі дзяцей-сірот, але Свята-Успенскі храм працягваў ажыццяўляць сваю дзейнасць у якасці парафіяльнага.
У траўні 1922г. з Успенскай царквы спецыяльным ўпаўнаважаным былі канфіскаваныя царкоўныя каштоўнасці, знятыя званы, знішчаныя крыжы, разбураныя надмагільныя пліты пахаванняў, размяшчаныя каля храма. Падчас Другой сусветнай вайны, увосень 1943г. былая святыня пры адступленні немцаў была узарвана.
Пасля вызвалення вёскі Слабада многія жыхары, якія страцілі сваё жытло, знаходзілі прытулак у паўразбураных келлях і пабудовах манастыра. У 1960-я гады з дапамогай тэхнікі манастырскія сцены былі цалкам зруйнаваныя, цэглу выкарыстоўвалі на кладку дарогі да Янавічаў.
Да нашага часу засталіся нешматлікія парэшткi і частка падвальных скляпенняў. 4 красавіка 2011 г. Сінод Беларускага экзархата МП РПЦ прыняў рашэнне аб адраджэнні Свята-Успенскага жаночага манастыра ў вёсцы Слабада Віцебскага раёна.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...