Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Ушачы. Графiчная рэканструкцыя былога дамiнiканскага касцёла св. Геранiма. Выгляд на пачатак XX ст., калi касцёл быў ужо прыстасаваны пад царкву РПЦ.
Ушацкі раён - радзіма Рыгора Барадуліна, паэта, эсэіста і перакладчыка. "Гарым, Як тыя снегіры ў галлі, - Пагаслы сорам леташняга снегу. Мы ўсё спяшаем — Нам няма калі, Мы ўсе ва ўладзе Стрэсу, Спеху, Бегу." [ Маўчаньне перуна ]
Дамiнiканцаў прывеў ва Ушачы падваевода полацкi Геранiм Жаба разам са сваёй жонкай Кацярынай. На момант атрымання мястэчкам Магдэбургскага права (23.06.1758г.), комплекс складалi ўжо двухпавярховы кляштарны будынак, бровар, лазня, 6-цi класная вучэльня (дзеяла да 1839г. — да скасаваньня Берасьцейскай царкоўнай уніі)
*Дамініканцы — каталіцкі жабракуючы манаскі Ордэн св. Дамініка. Асноўны напрамак дзейнасьці — асветніцтва, місіянерства, адукацыя. Дэвіз ордэна - «усхваляць, бласлаўляць, прапаведаваць».
Цагляны будынак касцёлу пабудавалi ў 1787г., да 1796г. былi завершаны працы па будаўнiцтве цагляных кляштарных пабудоў. Касцёл меў дзве вежы-званiцы, дзе месцiлiся тры дзваны i гадзiннiк, храм асвятляўся 11 вялiкiмi i 20 малымi вокнамi.
За актыўны ўдзел манахаў у вызваленчым паўстаннi 1863, кляштар быў лiквiдаваны, касцёл зачынены, частка лiтургiчных прылад была перанесена ў касцёл св. Веранікі вёскi Селiшча, будынак адыйшоў РПЦ.
У другую сусветную, пад час вызвалення, храм атрымаў нязначныя пашкоджаннi, але пазней быў знiшчаны. Зараз на гэтым месцы аўтастаянка ля Дома Культуры.
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...