50 старонак гісторыі Края X-XX ст. — звязны ланцуг асоб і падзей. 25 лістоў добрага тэксту з мапамі і спасылкамі, прыдатна да друку, маст хэв.
Скарочаны выклад нашай гісторыі. Дзеля вольнага распаўсюду. Спампаваць, падзяліцца, выкласьці ў стужку ад свайго імя.
Бо сумная большасьць жыхароў РБ лепш ведаюць гісторыю суседа, чым асабістую.
Гэты лемантар — спроба выкласьці доўгі шлях нашага Краю ў тым выглядзе, у якім гісторыю звычайна ўсьведамляе звычайны чалавек.
У выглядзе лягічнага ланцужка ключавых асоб і падзей. Гэты ланцуг гістарычнай сьвядомасьці есьць нацыянальны міт (афіцыйны тэрмін) — існуючы і асобны ў кожнай
краіне. І наш нацыянальны міт есьць яскравы і захапляльны.
Ён, як заўжды, крыху спрошчаны. Але ў ягоным падмурку ляжаць трывалыя крыніцы — ад летапісаў да акадэмічных прац.
Ён, як паўсюль, не вельмі лагодны да суседзяў. І гэта нармалёва. Іхнім мітам таксама не ўласьцва лагоднасьць — "польскія крэсы" да Смаленска, "выправы аукштайтаў" да Кіева, "заходняя Расея" да Падляшша. Толькі з Украінай спрэчка мітаў лакалізавалася на натуральнай мяжы — Палесьсі, рэшткам мора Герадота.
Той, хто ўспрымае свой Краёвы нацыянальны міт — есьць частка краёвай нацыі. Нацыі беларускамоўных літвінаў, рускамоўных беларусаў, тутэйшых. Тых, хто кажа "Я нарадзіўся тут, тут мае карані" і лічыць сабе нашчадкам спадчыны.
Той, хто карыстаецца мітамі суседзяў — трапляе ў "ушчамлённае русско-польско-язычное население". І іншага выбару не існуе.
Рэдакцыя загадзя выбачаецца за магчымыя арфаграфічныя памылкі. Досьведу доўгіх тэкстаў на мове не багата, але ж варта калісьці пачынаць.
PPS.
Дзякуючы Zmicier Magnus Rohacz, што прафесійна знайшоў усе памылкі, мы (амаль што) усе выправілі. Тэкст стаў больш граматычна дасканалым. Вялікі дзякуй яму.
Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.