Краткая история Беларусі za apošnija 1000 hod

Краткая история Беларуси за последнюю 1000 лет

Термины. Список [ А-Я ]

1918-1919 БНР
храналёгія падзеяў 1914-1922 гг.

Беларуская Народная Рэспубліка

«Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух».

Радкі зь гімну БНР «Ваяцкі марш»

«Белоруссия в границах расселения и численного преобладания белорусского народа провозглашается Народной Республикой».
Другая Ўстаўная Грамата Рады БНР

Белорусская Народная Республика БНР
БНР, 1918

Белорусская Народная Республика БНР
Герб БНР

Беларуская Народная Рэспубліка — дзяржава, абвешчаная на тэрыторыі Беларусі 25 сакавіка 1918 году.
Галоўным кіраўнічым органам была Рада БНР.
Дзяржаўная й абавязковая мова: беларуская.
Месца пасяджэньняў ураду: Менск, Гародня (са сьнежня 1918 году).
Слуцкі Збройны чын 1920 году — працяг гісторыі БНР.

У БНР дзеяла Часовая Канстытуцыя, існаваў інстытут грамадзянства (друкаваліся пашпарты грамадзяніна БНР), дзяржаўная пячатка, сьцяг і герб, фармаваліся ўласныя ўзброеныя сілы, дзеяла сыстэма адукацыі, выдаваліся паштовыя маркі (Асобны Атрад БНР — самая, напэўна, вядомая зь іх).

У 1919–1920 гадах БНР дэ-юрэ прызналі Ўкраінская Народная Рэспубліка, Летува, Латвія, Эстонія, Чэхаславакія й Фінляндыя; дэ-факта — Нямеччына, Баўгарыя, Турэччына. У гэтых краінах працавалі беларускія дыпляматычныя й ваенна-дыпляматычныя місіі, консульствы й прадстаўніцы (у Каунасе, Рызе, Канстантынопалі, Кіеве, Адэсе, Празе, Бэрліне, Гданьску, Капэнгагене й іншых местах).

У крыніцаў БНР стаялі навукоўцы, адукаваныя людзі, якія імкнуліся да адраджэньня беларускае гісторыі й культуры, незалежнасьці Беларусі. Усе яны бачылі ў БНР працяг традыцыяў ВКЛ. Дастаткова пералічыць некаторых зь іх, хто ня даў Краю расчыніцца ў новай імпэрыі.

Вацлаў Ластоўскі — Прэм'ер-міністар БНР — гісторык, філёляг, дырэктар Нацыянальнага Гістарычнага музэю Беларусі. Акадэмік Нацыянальнае Акадэміі Навук Беларусі.

Іван Серада — сябра прэзыдыюма Найвышэйшае Рады БНР — заснавальнік і дырэктар Менскага вэтэрынарна-зоатэхнічнага тэхнікуму, супрацоўнік Інстытуту беларускае культуры (Інбелкульту), правобразу Нацыянальнае Акадэміі Навук Беларусі.

Антон Луцкевіч — Старшыня Рады Міністраў Найвышэйшае Рады БНР — дырэктар Белаурскага музэю Беларусі ў Вільні, выдавец ґазэты «Наша Ніва».

Клаўдзі Дуж-Душэўскі — Старшыня Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны й Гродзеншчыны — архітэктар, дацэнт Каўнаскага ўнівэрсытэту.

Язеп Лёсик — Старшыня Рады БНР — АН БССР, родны дзядзька Якуба Коласа.

Браніслаў Тарашкевіч — адзін зь лідэраў Беларускае сацыялістычнае грамады — мовазнаўца, перакладальнік, публіцыст. Акадэмік АН БССР.

Раман Скірмунт — буржуазная эліта (сябра Дзяржаўнага Савету) Расійскае Імпэрыі й Прэм'ер-міністар БНР.

Міністрам абароны БНР быў генэрал Расійскае Імпэрыі Кіпрыян Кандратовіч, іншы генэрал — Алег Васількоўскі — быў на чале дыпляматычнае місыі БНР У Прыбалтыцы. Галоўным начальнікам быў легендарны Станіслаў Булак-Балаховіч.

Нямногім краінам задалося аддзяліцца адРасійскае Імпэрыі, што развальвалася. У ізноў створаным на ейных рыінах СССР жыло больш за 200 народаў і было агулам 15 Саюзных Рэспублікаў. Толькі з дапамогай абвяшчэньня БНР была створаная БССР — одна з гэтых 15.

Межы Беларусі 1914-1946 гг.

Хронология событий 1914-1991 в границах Беларуси

1914-1918 Первая мировая война. В 1916-18 Линия фронта проходит по границе Второго раздела Речи Посполитой.

1917 Крах Российской империи — в результате Февральской революции (переворота) в границах империи объявлена Российская Республика. Октябрьским переворотом (революцией) Временное правительство Республики свергнуто.

1918 (25 марта) В исторических границах белорусского этноса объявлена Белорусская Народная Республика (БНР).

1919 Поражение БНР в борьбе с большевиками. 1 января в Смоленске была провозглашена Советская Социалистическая Республика Белоруссия, 8 января правительство ССРБ переехало из Смоленска в Минск. 27 февраля объявлено о создании Литовско-Белорусской ССР.

1919-1921 Советско-польская война. Декрет Всероссийского ЦИК «Об объединении Советских республик: России, Украины, Латвии, Литвы и Белоруссии для борьбы с мировым империализмом»

1920 (31 июля) Создание БССР — в газете «Советская Белорусь» была опубликована "Декларация о независимости БССР".

1920 (9 октября) Создание Срединной Литвы Litwa Srodkowa (1920-22) — 1-ая Литовско-Белорусская дивизия генерала Желиговского (куда входили Виленский, Минский, Новогрудский, Гродненский стрелковые полки и Литовско-Белорусский полк артилерии) отбила Вильню у Литовской Республики.

Генерал Желиговский поддерживал пан-славянские движения и считал Литву центром славянства. — "Но не только географически Литва была сердцем славянства. Была им морально. Она, одна из всех славянских народов, могла легко поговорить со всеми. Как с Польшей, так с Россией, так с Украиной. Уклад психичны литовских народов была как бы создан, чтобы примирить всех. У него никогда не было враждебности, ни национальной, ни религиозной, ни культурной."

1920 (27 ноября) Слуцки Збройны чын — попытка Часовай Рады Случчыны восстановить независимость края в формате БНР. "Збройны чын" справедливо называют не "восстание", а "беларуска-расейская вайна 1920 году". В течение месяца пад зброю стали свыше 4000 человек.

1921 (18 марта) Рижский мир — итог советско-польской войны — снова разделил Беларусь почти по линии Второго раздела Речи Посполитой.

1924-26 После передачи БССР восточных белорусских территорий, восточная граница Беларуси стала соответствовать границе ВКЛ 1537 года.

1939-1945 Вторая Мировая война (ВМВ).

1939 (17 сентября) Польский поход РККА и парад в Бресте — Советский союз (СССР) вступил во Вторую Мировую войну. 2 ноября издан "Закон СССР от 2.11.1939 о включении Западной Белоруссии в состав СССР и воссоединении её с БССР".

1946 По результатам Ялтинской конференции 1945 (подводящей итоги ВМВ), Белостокская область, а также небольшие участки Гродненской и Брестской области были переданы Польской Народной Республике.

1990 (27 июля) Принята Декларация о государственном суверенитете Белорусской ССР,

1991 (25 августа) Декларации о суверенитете придан статус конституционного закона. 19 сентября БССР была переименована в «Республику Беларусь».

1991 (8 декабря) В усадьбе Вискули (Беларусь) были подписаны Беловежские соглашения о прекращении существования Союза Советских Социалистических Республик как «субъекта международного права и геополитической реальности» и о создании Содружества Независимых Государств (СНГ)

1991 (26 декабря) Совет Республик Верховного Совета СССР принял декларацию о прекращении существования СССР, тем самым официально распустив Союз ССР и его институты власти. СССР прекратил свое существование.

Храналёгія падзеяў 1914-1922 гг.
ад пачатку Першае сусьветнае да стварэньня СССР

Границы современной Беларуси точнее совпадают с границами ВКЛ, чем границы РФ с границами Российской империи. То, что после 122 лет оккупации (1795-1917) и череды бурных событий (1914-1991) существует краина Беларусь — это чудо, за которым стоят кровь и усилия многих достойных людей.

1914

28 ліпеня Пачалася Першая Сусветная вайна (28.07. 1914 - 11.11. 1918) паміж Траістым Звязам і Антантай. Ад пачатку вайны і да 1915 Стаўка Вярхоўнага Глаўнакамандуючага расейскай арміяй знаходзілася ў Баранавічах, а пасьля ў Магілёве.

Траісты Звяз — Германія, Аўстра-Вугоршчына і Італія. Цягам вайны да іх далучыліся Асманская імпэрыя і Балгарыя, а Італія перайшла на бок Антанты. Склаўшыся блок менаваўся "Цэнтральныя дзяржавы".
Антанта ("згода", фр.) — Брытанская імпэря, Расейская імпэрыя і Французская рэспубліка.

Па выніку вайны былі скасаваны чатыры імпэрыі — Расейская, Асманская, Аўстра-Вугоршчына і Германскі Kaiserreich.

1915-1916

1915 "Вялікі адступ" — шэраг параз Расейскай арміі і адступ ад Варшавы амаль да Менску. Лінія фронту, расьсекшая Беларусь з поўначы на поўдзень, пратрымаецца да самага сканчэньня вайны.

1915 У Вільне ўтвораны Беларускі Народны Камітэт на чале з Антонам Луцкевічам, як каардынацыйная ўстанова раз'яднаных нацыянальных грамадзянскіх арганізацый. Падтрымліваў канцэпцыю Канфэдэрацыі ВКЛ.

1917

23 лютага (8 сакавіка) Лютаўская рэвалюцыя ў Расейскай імпэрыі — скасаваньне манархіі і стварэньне Часовага Ураду. Спроба пераўтварыць манархію (што да 1906 года была абсалютнай) у рэспубліку.

25-27 сакавіка (7-9 красавіка) ў Менску адбыўся I З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Быў утвораны Беларускі Нацыянальны Камітэт (БелНацКам) у складзе 18 чалавек на чале з Раманам Скірмунтам. З'езд выказаўся ў падтрымку Часовага Урада, за беларускую аўтаномію ў складзе Расеі, даручыў БелНацКам падрыхтаваць канстытуцыю "беларускага Краёвага Ураду".

3 чэрвеня Першы Усерасійскі з'езд працоўных і салдацкіх дэпутатаў (1090 чалавек). Пачатак фарміраванья сістэмы "Саветаў" (стварэньне ВЦИК — Всероссийского Центрального исполкома Советов депутатов).

8-10 ліпеня ў Менску адбыўся II з'езд нацыянальных партый. Замест скасаванага БелНацКам створана Цэнтральная Рада (з кастрычніка - Вялікая Беларуская Рада). Аснову яе праграмы склалі развіцьцё нацыянальнай культуры, арганізацыя беларускай арміі, аўтаномія Беларусі.

26 жніўня-1 верасьня Карнілаўская выправа — няўдалая спроба ўсталяваньня вайсковай дыктатуры, распачатая Вярхоўным галоўнакамандуючым Расейскім Войскам генералам Л. Г. Карнілавым дзеля адхіленьня бальшавікоў ад улады. Кіравалася са Стаўкі Глаўкома ў Магілеве. Параза Карнілава толькі ўзмацніла стан бальшавікоў ва ўладных установах.

18 (31) кастрычніка пачынаецца з'езд беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту, які стварае Часовы Выканаўчы камітэт Цэнтральнай беларускай ваеннай Рады на чале з Сымонам Рак-Міхайлоўскім. Установа павінна сфармаваць беларускае войска.

25 кастрычніка (7 лістапада) Кастрычніцкі пераварот

27 кастрычніка (9 лістапада) Вялікая беларуская Рада і Цэнтральная беларуская ваенная Рада выдалі Грамату "Да ўсяго народа беларускага" з абвяшчэньнем даты Першага Усебеларускага З'езду.

22 лістапада (4 сьнежня) у мястэчке Солы Смаргонскага павету заключана замірэньне на Заходнем фронце. Распачалася падрыхтоўка да Берасцейскга міру.

27 лістапада (9 сьнежня) бальшавікамі РСДРП(б) у Менску ўтвораны "ОблИсполКом" и "СовНарКом" Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Западной области и фронта (пред. А. Мясников и К. Ландер). Беларусь разглядалася толькі як Заходняя частка Расеі.

7 (20) сьнежня ў Менску распачаў работу Першы Усебеларускі з'езд (1872 дэлегата). Праходзіў ён у будынку гарадского тэатра, цяпер Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы. З'езд вызначў права беларусаў на самакіраваньне і усталяваньне дэмакратычных форм праўленьня. Прапановы ўдзельнікаў-бальшавікоў падтрымкі не знайшлі.

17 (30) сьнежня Першы Усебеларускі з'езд быў разагнаны узброенымі бальшавікамі (як калісьці Часовы Урад у Петраградзе). Вялікая беларуская Рада сыйшла ў падпольле.

1918

Студзень. Падоўжвецца падрыхтоўка Берасцейскага міру не чакаючы згоды ад хаўруснікаў па Антанце. Германія лічыць Прыбалтыйскія краіны Прускай спадчынай і ўсталюе жорсткія умовы замірэньня.

15(28) студзеня Дэкрэт аб утварэньні расейскай арміі — Рабоче-крестьянской Красной армии (РККА)

25-28 студзеня ў Вільні склікана Беларуская канфэрэнцыя прадстаўнікоў розных сацыяльных колаў і беларускіх арганізацый з акупіраванай Германіяй тэрыторыі Беларусі.

18 лютага Нямецкія войскі парушаюць замірэньне ў Солах. За 5 дзен яны рушылі наперад на 200-300 км. Да 1 сакавіка былі заняты Латвія, Эстонія, Менск, Гомель, Орша, Магілеў, Чарнігаў.

На адарваных ад былой Расейскай імпэрыі тэрыторыях адразу пайшоў працэс нацыянальнага самавызначэньня — былі абвешчаны Літоўская рэспубліка (16.02.1918), Эстонская рэспубліка (24.02.1918), БНР (25.03.1918), Латвійская рэспубліка (18.11.1918).

Але, калі краіны Прыбалтыцы разглядаліся Германіяй як безумоўная Пруская спадчына (германскі прынц нават быў запрошаны на пасаду літоўскага караля Міндаўгаса II) і атрымлівалі дапамогу ў фармаваньні войска і ўладных структураў, наш Край разглядался ў якасьці істоты гандлю на Берасьцейскій перамовах і аніякай падтрымкі не вынаходзіў.

21 лютага Выканаўчы камітэт Рады выдаў Першую устаўную Грамату, абвесьціушы сябе Часовым Урадам на Беларусі. У ей сцвярджалася, што ўрад павінен складацца згодна з волей народа Краіны і адрыналася неабходнасьць заставацца ў складзе Расеі.

3 сакавіка Берасцейскі мір. Зацьверджаны сепаратныя (асобна ад Антанты) мірныя пагадненьні Расеі з Германіей, які Антанта ўспрыняла вельмі варожа.

9 сакавіка Рада Усебеларускага з'езда выдала Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).

18 сакавіка Рада Усебеларускага з'езда была перайменавана ў Раду БНР. У склад Рады БНР былі кааптаваныя 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай Рады.

25 сакавіка ў Менску Рада БНР зацьвердзіла Трэцьцю Устаўную Грамату, якая абвяшчала незалежнасьць Рэспублікі.

Сакавік-студзень — абвешчаны першыя Савецкія Рэспублікі ў складзе Расеі — Терская, Таврическая, Донская, Кубано-Черноморская, Ставропольская. І дзе яны зараз?

11 кастрычніка Рада БНР зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР і перайменавала Народны сакратарыят у Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, на чале якой стаў Луцкевіч.

11 лістапада Камп'енскае замірэньне. Пагадненьне аб спыненьні ваенных выпраў паміж Германіей і Антантай. Прадугледжавала адмову Германіей ад умоў Берасьцескага міру і вывад войск на стан 1914 году (межы Расейскай імпэрыі).

3 снежня Пасля адыходу нямецкіх войск Менск быў заняты Чырвонай Арміяй. Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню, а 27 снежня 1918 — у Гародню. На гэтым гісторыя існаваньня БНР амаль скончваецца.

1919

1 студзеня ў Смаленску абвешчана стварэньне Советской Социалистической Республики Белоруссия (ССРБ) у складзе РСФСР.

1 студзеня Польскае войска Samoobrona kresowe na Litwie i Bialorusi займае Вільню.

Польшча, меўшая з часоў Царства Польскага ў Расейскай імпэрыі асабістые войска, казну і ўрадавыя установы, хутка сфармавалася як незалежная дзяржава і імкнулася адрадзіцца ў межах Рэчы Паспалітай.

28 студзеня Пачалася Савецка-польская вайна (28.01.1919 - 18.03.1921)

31 студзеня ССРБ выйшла са складу РСФСР і была перайменавана ў Социалистическую Советскую Республику Белоруссия (Смаленская губернія засталася ў РСФСР). Урад ССРБ пераехаў са Смаленска ў Менск.

27 лютага ССРБ з'ядналася з Літоўскай Савецкай Рэспублікай у Літоўска-Беларускую ССР.

19 ліпеня У сувязі з наступам польскіх войскаў СовНарКом ЛітБел ССР прыняў пастанову аб перадачы ўсіх спраў Менскаму губернскаму РВК. На гэтым гісторыя ЛітБел ССР скончылася.

8 сьнежня Акрэсьлена Лінія Керзана для ўсталяваньня ўсходняй мяжы Польшчы. Вызначана міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі, лордам Дж. Керзанам, і прапанавана Парыжскай мірнай канферэнцыяй. Амаль супадае з сучаснай мяжой.

1920

10 студзеня набыла моц Версальская дамова. Пагадненне, якое афіцыйна завершыла Першую сусветную вайну 1914-1918 гадоў.

12 ліпеня Мірны дагавор паміж РСФР і Літоўскай рэспублікай. У адпаведнасьці з дамовай савецкі бок перадаў Літве занятую 14.7.1920 Вільню.

8 жніўня Савецкая РККА перайшла Буг і накіравалася на ўзяцьце Варшавы.

26-го верасня Вайсковы гуф Станіслава Булак-Балаховіча ўвайшоў у Пінск. Пінскі паход Балаховіча стаў асновай падзей рамана Б. Савінкава "Воспоминания террориста. Конь бледный. Конь вороной" (Савінкаў быў кіраўніком Русской Народной Добровольческой Армии РНДА).

9 кастрычніка Сярэдняя Літва. Першая Літоўска-Беларуская дывізія Люцыяна Жэлігоўскага ўвайшла ў Вільню. Сярэдняя Літва існавала да 8 студзеня 1922, калі шляхам галасаваньня была інкарпарыравана ў склад Польшчы.

27 лістапада распачаўся Слуцкі Збройны чын (27.11.1920 - 28.12.1920) — беларуска-расейская вайна за аднаўленьне БНР.

1921

18 сакавіка Сканчэньне Савецка-Польскай вайны. Заключана Рыжская дамова, падзяліўшая наш Край паміж Саветамі і Польшчай.

1922

29 сьнежня Заключаны Дагавор аб утварэньні СССР паміж РСФСР, УССР, БССР і Закаўказскай ССР. Акрамя РСФСР дагавор падпісалі толькі тыя рэспулікі, што моцна імкнуліся да самавызначэньня і стварэньня асабістых краін. Аніякія ССР, абвешчаныя ў 1918 у еднасьці з Расеяй, удзела ў ім не прымалі, атрымаўшы нейкую аўтаномію ў РСФСР.

У складзе СССР было больш за 200 народаў і ўсяго 15 Саюзных Рэспублік, якія сфармаваліся толькі там, дзе быў моцны нацыянальны рух, скіраваны на стварэньне сваей незалежнай дзяржавы. Тыя, хто імкнуўся застацца часткай Рассеі, імі і засталіся. Нават Сібірская Рэспубліка, меўшая 60-тысячнае войска, самаліквідавалася на карысьць быць часткай новай імпэрыі. Зараз гэта наўпрост "федеральный округ" альбо па-просту "нейкае жопіна недзе за Уралам".

Ці магла БНР утрымацца?

З артыкулу Алеся Чайчыца:

В начале марта 1918 года в Бресте российские большевики после серии военных поражений заключили мир с Германией. По условиям мира Россия отказывалась от Прибалтики, Беларуси и Украины.

Исполнительный комитет Всебелорусского съезда, белорусского координационного представительного органа, среагировал мгновенно: Беларусь не должна была остаться «ничьей землёй», её судьбой должны распоряжаться сами белорусы, а не немцы или большевики. Легитимное самоорганизованное местное представительство взяло на себя ответственность за будущее страны, издав три уставные грамоты, в которых провозглашался государственный суверенитет Беларуси.

Беларусь провозгласила о создании самостоятельного государства через считанные недели после Эстонии и Литовской Республики и на полгода раньше Латвии.

Кому удалось оторваться от рухнувшей империи, а кому нет — это во многом история о везении и невезении.

Скажем, государствам Балтии в 1918 повезло. У латышей и эстонцев не было линии фронта посреди страны, не было претендующих на их территорию с одной стороны советской России, а с другой — мощной возрождённой Польши. У них были с одной стороны большевики, а с другой — Балтийское море, где дружественный британский флот не только оказывал материальную поддержку войскам новых стран, но и предоставлял непосредственную огневую поддержку.

Повезло так далеко не всем. По итогам гражданской войны в бывшей Российской Империи не удалось удержаться даже независимой Украине с её, казалось бы, колоссальными материальными ресурсами и массовым национальным движением.

Не удержались демократические Грузия, Армения и Азербайджан, провозгласившие независимость от России, несмотря даже ни на какое выгодное географическое положение, ни на какой горный ландшафт.

25 сакавіка — Дзень волі

Якраз з 25 сакавіка 1918 году й дагэтуль Беларусь існуе на палітычнай мапе Эўропы як самастойная адзінка.
Людзі, якія аднавілі незалежнасьць Беларусі ў 1991 годзе, у якасьці свайго арыентыру бачылі дакладна Беларускую Народную Рэспубліку 1918 году. Гэты дзень — галоўнае сьвята Беларусі.

Дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі (25 сакавіка) сьвяткуецца як Дзень Волі.




http://inbelhist.org/mogla-li-bnr-uderzhatsya/
http://www.belaruspartisan.org/blogs/cajcyc/15492/
http://nn.by/?c=ar&i=52932
http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=20092

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.

Since 2014