Границы современной Беларуси точнее совпадают с границами ВКЛ, чем границы РФ с границами Российской империи. То, что после 122 лет оккупации (1795-1917) и череды бурных событий (1914-1991) существует краина Беларусь — это чудо, за которым стоят кровь и усилия многих достойных людей.
28 ліпеня Пачалася Першая Сусветная вайна (28.07. 1914 - 11.11. 1918) паміж Траістым Звязам і Антантай. Ад пачатку вайны і да 1915 Стаўка Вярхоўнага Глаўнакамандуючага расейскай арміяй знаходзілася ў Баранавічах, а пасьля ў Магілёве.
Траісты Звяз — Германія, Аўстра-Вугоршчына і Італія. Цягам вайны да іх далучыліся Асманская імпэрыя і Балгарыя, а Італія перайшла на бок Антанты.
Склаўшыся блок менаваўся "Цэнтральныя дзяржавы".
Антанта ("згода", фр.) — Брытанская імпэря, Расейская імпэрыя і Французская рэспубліка.
Па выніку вайны былі скасаваны чатыры імпэрыі — Расейская, Асманская, Аўстра-Вугоршчына і Германскі Kaiserreich.
1915 "Вялікі адступ" — шэраг параз Расейскай арміі і адступ ад Варшавы амаль да Менску. Лінія фронту, расьсекшая Беларусь з поўначы на поўдзень, пратрымаецца да самага сканчэньня вайны.
1915 У Вільне ўтвораны Беларускі Народны Камітэт на чале з Антонам Луцкевічам, як каардынацыйная ўстанова раз'яднаных нацыянальных грамадзянскіх арганізацый. Падтрымліваў канцэпцыю Канфэдэрацыі ВКЛ.
23 лютага (8 сакавіка) Лютаўская рэвалюцыя ў Расейскай імпэрыі — скасаваньне манархіі і стварэньне Часовага Ураду. Спроба пераўтварыць манархію (што да 1906 года была абсалютнай) у рэспубліку.
25-27 сакавіка (7-9 красавіка) ў Менску адбыўся I З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Быў утвораны Беларускі Нацыянальны Камітэт (БелНацКам) у складзе 18 чалавек на чале з Раманам Скірмунтам. З'езд выказаўся ў падтрымку Часовага Урада, за беларускую аўтаномію ў складзе Расеі, даручыў БелНацКам падрыхтаваць канстытуцыю "беларускага Краёвага Ураду".
3 чэрвеня Першы Усерасійскі з'езд працоўных і салдацкіх дэпутатаў (1090 чалавек). Пачатак фарміраванья сістэмы "Саветаў" (стварэньне ВЦИК — Всероссийского Центрального исполкома Советов депутатов).
8-10 ліпеня ў Менску адбыўся II з'езд нацыянальных партый. Замест скасаванага БелНацКам створана Цэнтральная Рада (з кастрычніка - Вялікая Беларуская Рада). Аснову яе праграмы склалі развіцьцё нацыянальнай культуры, арганізацыя беларускай арміі, аўтаномія Беларусі.
26 жніўня-1 верасьня Карнілаўская выправа — няўдалая спроба ўсталяваньня вайсковай дыктатуры, распачатая Вярхоўным галоўнакамандуючым Расейскім Войскам генералам Л. Г. Карнілавым дзеля адхіленьня бальшавікоў ад улады. Кіравалася са Стаўкі Глаўкома ў Магілеве. Параза Карнілава толькі ўзмацніла стан бальшавікоў ва ўладных установах.
18 (31) кастрычніка пачынаецца з'езд беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту, які стварае Часовы Выканаўчы камітэт Цэнтральнай беларускай ваеннай Рады на чале з Сымонам Рак-Міхайлоўскім. Установа павінна сфармаваць беларускае войска.
25 кастрычніка (7 лістапада) Кастрычніцкі пераварот
- узброенай вартай разагнаны Часовы Урад Расейскай рэспублікі, улада пераходзіць да бальшавікоў
- распачаўся Другі Усерасейскі з'езд дэпутатаў, сфарміраваны Савет Народных Камісараў (Совнарком) на чале з В. Леніным. Абвешчаньне РСФСР (Расейскай федэрацыі)
- распачалася Грамадзянская вайна ў Рассеі (1917-1922)
27 кастрычніка (9 лістапада) Вялікая беларуская Рада і Цэнтральная беларуская ваенная Рада выдалі Грамату "Да ўсяго народа беларускага" з абвяшчэньнем даты Першага Усебеларускага З'езду.
22 лістапада (4 сьнежня) у мястэчке Солы Смаргонскага павету заключана замірэньне на Заходнем фронце. Распачалася падрыхтоўка да Берасцейскга міру.
27 лістапада (9 сьнежня) бальшавікамі РСДРП(б) у Менску ўтвораны "ОблИсполКом" и "СовНарКом" Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Западной области и фронта (пред. А. Мясников и К. Ландер). Беларусь разглядалася толькі як Заходняя частка Расеі.
7 (20) сьнежня ў Менску распачаў работу Першы Усебеларускі з'езд (1872 дэлегата). Праходзіў ён у будынку гарадского тэатра, цяпер Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы. З'езд вызначў права беларусаў на самакіраваньне і усталяваньне дэмакратычных форм праўленьня. Прапановы ўдзельнікаў-бальшавікоў падтрымкі не знайшлі.
17 (30) сьнежня Першы Усебеларускі з'езд быў разагнаны узброенымі бальшавікамі (як калісьці Часовы Урад у Петраградзе). Вялікая беларуская Рада сыйшла ў падпольле.
Студзень. Падоўжвецца падрыхтоўка Берасцейскага міру не чакаючы згоды ад хаўруснікаў па Антанце. Германія лічыць Прыбалтыйскія краіны Прускай спадчынай і ўсталюе жорсткія умовы замірэньня.
15(28) студзеня Дэкрэт аб утварэньні расейскай арміі — Рабоче-крестьянской Красной армии (РККА)
25-28 студзеня ў Вільні склікана Беларуская канфэрэнцыя прадстаўнікоў розных сацыяльных колаў і беларускіх арганізацый з акупіраванай Германіяй тэрыторыі Беларусі.
18 лютага Нямецкія войскі парушаюць замірэньне ў Солах. За 5 дзен яны рушылі наперад на 200-300 км. Да 1 сакавіка былі заняты Латвія, Эстонія, Менск, Гомель, Орша, Магілеў, Чарнігаў.
На адарваных ад былой Расейскай імпэрыі тэрыторыях адразу пайшоў працэс нацыянальнага самавызначэньня — былі абвешчаны Літоўская рэспубліка (16.02.1918), Эстонская рэспубліка (24.02.1918), БНР (25.03.1918), Латвійская рэспубліка (18.11.1918).
Але, калі краіны Прыбалтыцы разглядаліся Германіяй як безумоўная Пруская спадчына (германскі прынц нават быў запрошаны на пасаду літоўскага караля Міндаўгаса II) і атрымлівалі дапамогу ў фармаваньні войска і ўладных структураў, наш Край разглядался ў якасьці істоты гандлю на Берасьцейскій перамовах і аніякай падтрымкі не вынаходзіў.
21 лютага Выканаўчы камітэт Рады выдаў Першую устаўную Грамату, абвесьціушы сябе Часовым Урадам на Беларусі. У ей сцвярджалася, што ўрад павінен складацца згодна з волей народа Краіны і адрыналася неабходнасьць заставацца ў складзе Расеі.
3 сакавіка Берасцейскі мір. Зацьверджаны сепаратныя (асобна ад Антанты) мірныя пагадненьні Расеі з Германіей, які Антанта ўспрыняла вельмі варожа.
9 сакавіка Рада Усебеларускага з'езда выдала Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).
18 сакавіка Рада Усебеларускага з'езда была перайменавана ў Раду БНР. У склад Рады БНР былі кааптаваныя 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай Рады.
25 сакавіка ў Менску Рада БНР зацьвердзіла Трэцьцю Устаўную Грамату, якая абвяшчала незалежнасьць Рэспублікі.
Сакавік-студзень — абвешчаны першыя Савецкія Рэспублікі ў складзе Расеі — Терская, Таврическая, Донская, Кубано-Черноморская, Ставропольская. І дзе яны зараз?
11 кастрычніка Рада БНР зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР і перайменавала Народны сакратарыят у Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, на чале якой стаў Луцкевіч.
11 лістапада Камп'енскае замірэньне. Пагадненьне аб спыненьні ваенных выпраў паміж Германіей і Антантай. Прадугледжавала адмову Германіей ад умоў Берасьцескага міру і вывад войск на стан 1914 году (межы Расейскай імпэрыі).
3 снежня Пасля адыходу нямецкіх войск Менск быў заняты Чырвонай Арміяй. Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню, а 27 снежня 1918 — у Гародню. На гэтым гісторыя існаваньня БНР амаль скончваецца.
1 студзеня ў Смаленску абвешчана стварэньне Советской Социалистической Республики Белоруссия (ССРБ) у складзе РСФСР.
1 студзеня Польскае войска Samoobrona kresowe na Litwie i Bialorusi займае Вільню.
Польшча, меўшая з часоў Царства Польскага ў Расейскай імпэрыі асабістые войска, казну і ўрадавыя установы, хутка сфармавалася як незалежная дзяржава і імкнулася адрадзіцца ў межах Рэчы Паспалітай.
28 студзеня Пачалася Савецка-польская вайна (28.01.1919 - 18.03.1921)
31 студзеня ССРБ выйшла са складу РСФСР і была перайменавана ў Социалистическую Советскую Республику Белоруссия (Смаленская губернія засталася ў РСФСР). Урад ССРБ пераехаў са Смаленска ў Менск.
27 лютага ССРБ з'ядналася з Літоўскай Савецкай Рэспублікай у Літоўска-Беларускую ССР.
19 ліпеня У сувязі з наступам польскіх войскаў СовНарКом ЛітБел ССР прыняў пастанову аб перадачы ўсіх спраў Менскаму губернскаму РВК. На гэтым гісторыя ЛітБел ССР скончылася.
8 сьнежня Акрэсьлена Лінія Керзана для ўсталяваньня ўсходняй мяжы Польшчы. Вызначана міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі, лордам Дж. Керзанам, і прапанавана Парыжскай мірнай канферэнцыяй. Амаль супадае з сучаснай мяжой.
10 студзеня набыла моц Версальская дамова. Пагадненне, якое афіцыйна завершыла Першую сусветную вайну 1914-1918 гадоў.
12 ліпеня Мірны дагавор паміж РСФР і Літоўскай рэспублікай. У адпаведнасьці з дамовай савецкі бок перадаў Літве занятую 14.7.1920 Вільню.
8 жніўня Савецкая РККА перайшла Буг і накіравалася на ўзяцьце Варшавы.
26-го верасня Вайсковы гуф Станіслава Булак-Балаховіча ўвайшоў у Пінск. Пінскі паход Балаховіча стаў асновай падзей рамана Б. Савінкава "Воспоминания террориста. Конь бледный. Конь вороной" (Савінкаў быў кіраўніком Русской Народной Добровольческой Армии РНДА).
9 кастрычніка Сярэдняя Літва. Першая Літоўска-Беларуская дывізія Люцыяна Жэлігоўскага ўвайшла ў Вільню. Сярэдняя Літва існавала да 8 студзеня 1922, калі шляхам галасаваньня была інкарпарыравана ў склад Польшчы.
27 лістапада распачаўся Слуцкі Збройны чын (27.11.1920 - 28.12.1920) — беларуска-расейская вайна за аднаўленьне БНР.
18 сакавіка Сканчэньне Савецка-Польскай вайны. Заключана Рыжская дамова, падзяліўшая наш Край паміж Саветамі і Польшчай.
29 сьнежня Заключаны Дагавор аб утварэньні СССР паміж РСФСР, УССР, БССР і Закаўказскай ССР. Акрамя РСФСР дагавор падпісалі толькі тыя рэспулікі, што моцна імкнуліся да самавызначэньня і стварэньня асабістых краін. Аніякія ССР, абвешчаныя ў 1918 у еднасьці з Расеяй, удзела ў ім не прымалі, атрымаўшы нейкую аўтаномію ў РСФСР.
У складзе СССР было больш за 200 народаў і ўсяго 15 Саюзных Рэспублік, якія сфармаваліся толькі там, дзе быў моцны нацыянальны рух, скіраваны на стварэньне сваей незалежнай дзяржавы. Тыя, хто імкнуўся застацца часткай Рассеі, імі і засталіся. Нават Сібірская Рэспубліка, меўшая 60-тысячнае войска, самаліквідавалася на карысьць быць часткай новай імпэрыі. Зараз гэта наўпрост "федеральный округ" альбо па-просту "нейкае жопіна недзе за Уралам".
Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.
Since 2014