Філяматы (ад грэц. «аматары ведаў») — патаемнае патрыятычнае й асьветніцкае супольніцтва студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту, якое дзеяла ў 1817-1823 гадах, сябрамі якога ў далейшым былі выдатныя паэты, навукоўцы, грамадзкія дзеячы.
Увосень 1817 году зь ініцыятывы студэнтаў унівэрсытэту — Адама Міцкевіча з Наваградку, Томаша Зана з-пад Маладэчна й Яна Чачота з-пад Карэлічаў — у Вільне было створанае патаемнае Таварыства філяматаў («аматары навук»), адной з мэтай якога абвяшчалася грамадзкая праца на блага прыгнечанае радзімы. Гэта былі маладыя людзі 18-24 гадоў (1795-1802 г. н.). Самым маладым удзельнікам таварыства быў Ігнацы Дамейка (1802 г. н.).
Першапачатковымі мэтамі былі самаадукацыя й самапаляпшэньне сябраў, зьвязаных сяброўствам. Структура арыентавалася на навуковыя й літаратурныя грамадзтвы. Дзейнасьць складалася ў чытаньні й крытычных разборах сваіх твораў, дыскусіях аб прачытанах кнігах і г. д.
Пасьля скасаваньня арґанізацыі, у 1824 годзе, з матэр'ялаў сьледзтва быў складзены даклад «К истории тайных обществ и кружков», які падрабязна расказвае пра структуру грамадзтва й даданы пайменным сьпісам удзельнікаў.
Рух ахапіў сваім уплывам віленскае студэнцтва й гімназычнае асяродзьдзе галоўным парадкам праз свае даччыныя арґанізацыі, філіялы — легальныя й патаемныя гурткі й грамадзтвы: Зьвяз сяброў (1819), пераствораны ў 1822 годзе ў Зьвяз філядэльфістаў (38 сябраў); гурток прамяністых («Promienistych», 1820), афіцыйна назвыаемы Таварыствам сяброў палезнае забаўкі(168 сябраў); Таварыства філярэтаў (1820; 176 сябраў), Таварыства паэтаў (1823; 17 сябраў).
Філяматы заклалі асновы сучаснае самаідэнтыфікацыі краю — тутэйшае краёвасьці, якая зробіцца асновай беларускага нацыяналізму 1890-1930 гадоў.
[ Свае творы яны пісалі па-польску — на афіцынай мове навучэньня (Віленскі ўнівэрсытэт, Полацкая езуіцкая Акадэмія й інш.) і мове мясцоўцаў таго часу (аналяг расейскай сёньня). Тым часам называлі сябе не палякамі, а «ліцьвінамі», зьвярталіся ў сваіх літаратурных твораў да вобразаў «гістарычнае Літвы» (ВКЛ), уводзілі ў свае літаратурныя творы элемэнты «тутэйшае» мовы («Dziady» Міцкевіча). Пазьней, «Ігнацы Дамейка ў дзёньнікавых запісах пра паўстаньні 1830-1831 гадоў практычна ў кожным выпадку не забывае ўказваць нацыянальную прыналежнасьць таго альбо іншага паўстанца. Ён выразна вылучаў «каронных» (палякаў), «жмудзінаў» (сучасных ліцьвінаў) і «нашых ліцьвінаў» (сучасных беларусаў)». (с) Архівы Беларусі ]
«Краёвая ідэя ўзыходзіць да гісторыі так далёка, наколькі даўно існавала Вялікае Княства Літоўскае.
Рэальныя формы ёй надаў Вітаўт Вялікі, аб'яднаўшы ў адно цэлае Літву і Русь ды стварыўшы з
іх асобны дзяржаўны арганізм паміж Польшчай і Масквой.
Гэтая ідэя свяціла на працягу стагоддзяў шматлікім выдатным асобам з вяльможных родаў Літвы: Гаштольдаў,
Радзівілаў,
Сапегаў, Пацаў,
Агінскіх, у пэўныя моманты захоплівала таксама шляхецкія масы,
а пасля заняпаду Рэчы Паспалітай знаходзіла прыхільнікаў і паслядоўнікаў у шэрагах дэмакратычных змагароў за свабоду.
Гарачым і перакананым яе прыхільнікам быў "дыктатар Літвы». Канстанцін Каліноўскі».
«Trzydziestolecie ideologji krajowej»
Abramowicz Ludwik, 1936
Філяматы падтрымывалі кантакты з масонамі, зь нелегальнымі арґанізацыямі ў Каралеўстве Польскім, са сьнежанцамі.
Пасьля арышту ў 1823 годзе былі пераданыя 108 удзельнікаў студэнцкіх арґанізацыяў (вялізарны студэнцкі палітычны працэс у Эўропе таго часу). Дваццаць зь іх увосень 1824 году былі альбо прысуджаны да цямнічых тэрмінаў з далейшай высылкай (Томаш Зан, Ян Чачот), альбо высланыя ўглыбіню Расеі (Адам Міцкевіч).
Камень філяматаў (сядзіба Туганавічы, між Баранавічамі й Наваградкам). Ля гэтага камня маладыя студэнты чыталі вершы, гаварылі пра палітыку й пілі малако.
Экскурсія «Па месцах патаемных таварыстваў філяматаў і філярэтаў». Кульмінацыяй маршруту лічыцца камень філярэтаў каля сядзібы Туганавічы.
Сюды на летнія вакацыі прыяджалі віленскія студэнты — зьбіраліся ля камня, чыталі вершы, размаўлялі пра палітыку й сьпявалі песьні. Экскурсантам прапаноўваецца часова стаць сябрамі патаемнага таварыства, і ля камня прагучаць песьні, якія ў свой час сьпявалі філяматы й філярэты, — з тым толькі адрозьненьнем, што польскія тэксты Чачоты, Міцкевіча й Зана перакладзеныя на беларускую мову.
Так, тут сьпяваюць студэнцкі гімн на вершы Адама Міцкевіча «Хай радасць з вачэй нашых блісне!», творы Яна Чачота на матывы беларускіх народнях песьняў «Што старыя за вар'яты», «Прэч, прэч, сум-нудоты». У перапынках паміж песьнямі ўдзельнікі экскурсіі ўздымаюць конаўкі з малаком — расьпіцьцё малака было адной з асаблівасьцяў патаемных студэнцкіх арґанізацыяў, бо малако было сымбалем чысьціні.
Філярэты (ад грэц. «аматары дабрачыннасьці») — патаемнае патрыятычнае аб'яднаньне студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту, якое дзеяла ў 1820–1823 гадах. Заснаванае філяматамі як адна з даччыных арґанізацыяў. Мела мэтамі ўзаемадапамогу й самапаляпшэньне. Старшынёй таварыства філяматаў быў Томаш Зан, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў таварыства філяматаў. Адным з гурткоў філярэтаў кіраваў Ян Чачот.
Таварыства складалася з чатырох сэкцыяў — фізыкаў і матэматыкаў, юрыстаў, літаратараў, мэдыкаў. Сэкцыі дзяліліся на гурткі, якія мелі назвы колераў вясёлкі. Зборы сэкцыяў праходзілі двойчы ў месяц.
Новых сябраў прымалі ў таварыства толькі з рэкамэндацыяў ягоных сябраў. Колькасьць таварыства дасягала 176 чалавек. Дзейнасьць таварыства была спыненая масавымі арыштамі студэнтаў у 1823 годзе ў межах справы філяматаў.
https://dlib.rsl.ru/viewer/01003549814#?page=1
http://www.liveinternet.ru/community/moja_polska/post146812845/
https://books.google.by/books?id=gcgIAwAAQBAJ&printsec=frontcover&hl=ru#v=onepage&q&f=false
http://www.tio.by/novosti/2890
https://dlib.rsl.ru/viewer/01003549814#?page=1
Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.
Since 2014