Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Мазыр. Графiчная рэканструкцыя цыстэрыянскага кляштара і касцёла Унебаўзяцця Панны Марыі на перыяд пачатку мiнулага стагоддзя, калi касцёл ужо пераабсталяваны пад праваслаўную царкву царскімі ўладамі.
Першы пісьмовы ўпамін пра Мазыр датуецца 1155 г., калі ён перайшоў ад Кіеўскага да Чарнігаўскага княства. Працяглы час Мазыр знаходзіўся ў складзе Тураўскага княства, князі і епіскапы якога называліся тураўскімі і мазырскімі. З сярэдзiны XIV ст. Мазыр далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля пераходу Кіеўскага ваяводства да Каралеўства Польскага па вынiках Люблінскай уніі 1569г. і з ініцыятывы мясцовай шляхты Мазырскі павет далучыўся да Менскага ваяводства. 28 студзеня 1577г. Стэфан Баторы надаў Мазыру Магдэбургскае права і герб.
Манахі-цыстэрцыянцы з’явіліся тут яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя. Мужчынскі кляштар гэтага ордэна у прадмесці Мазыра — Кімбараўцы, быў заснаваны ў 1711г. мазырскім маршалкам павятовым (па iншых звестках - навагародскiм каштэлянам) Антоніем Аскеркай. Пазней кляштар атрымліваў вялікія ахвяраванні не толькі ад прадстаўнікоў роду Аскерак, але і ад каралёў Рэчы Паспалітай.
Цыстэрыянцы — Ордэн, заснаваны ў 1098 годзе бенедыкцінам Раберам Малемскім. Назва ад першага манастыра ордэна — Цыстэрцыум. Статут ордэна 1119 года прадпісваў фізічную працу, аскетычны лад жыцця.
Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстаньня 1863 года "... у Мазырскім павеце ў 1864 г. скасаваны Кiмбараўскi рыма-каталіцкі мужчынскі кляштар і зачынены існаваўшы пры iм касцёл", — з паведамленьня начальніку Паўночна-Заходняга краю.
Пабудовы з былым касцёлам былі малапрыдатнымі для размяшчэння ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў i з 1893г. былi прыстасаваны пад праваслаўную царкву, якая дзейнiчала да 1917г. Пазней тут месцiлася запалкавая фабрыка. А ў апошнія гады ў старадаўніх будынках працавала мэблевая фабрыка. Аднак яна збанкрутавала i напрыканцы 2014г. мазырскія ўлады прапанавалі Касцёлу прыняць будынак.
Канцлер дыяцэзіі, кс. Андрэй Рылка патлумачыў, што "на дадзены момант Пінская дыяцэзія не гатовая ўзяць на сябе абавязак па выратаванні будынкаў, якія вельмі моцна былi перабудаваны" , паколькі дыяцезія камэрцыйнай гаспадарчай дзейнасьці не вядзе, а патрэбны фундуш каля $1 млн.
Варта адзначыць, што ў Мазыры існуе адноўлены старажытны будынак жаночага цыстэрцыянскага кляштара. Але парафія ў Мазыры нешматлікая: цяпер ёй патрэбны не будынкі, а людзі. Як заўважыў кс. А. Рылка: " гэты аб’ект усё ж разглядаецца больш з перспектывы сымбаля культурнага значэньня, таму знайсці інвестараў на гэту справу вельмі складана. У такіх выпадках менавіта дзяржава павінна быць зацікаўлена ў тым, каб нас падтрымліваць у такіх справах".
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...