Пры інфармацыйнай падтрымцы
history-belarus.com
Слуцк. Троiцкi сабор Трайчанскага манастыра. Графiчная рэканструкцыя на перыяд пачатку мiнулага стагоддзя. Колер умоўны.
Слуцкі Троіцкі манастыр (Трайчанскі манастыр) — праваслаўны мужчынскі манастыр, які існаваў на левым беразе ракі Случы ў прадмесці Трайчаны у 15 ст. - 1930г., колішні асяродак праваслаўя на землях Вялікага Княства Літоўскага. Час узнікненьня невядомы, упершыню ўзгадваецца ў 1455.
У 1571 настаяцелем манастыра быў архімандрыт Міхаіл Рагоза, будучы кіеўскі мітрапаліт. З 1659 архімандрыты манастыра з'яўляюцца намеснікамі кіеўскага мітрапаліта на тэрыторыі ВКЛ.
У 1582, калі браты Алелькавічы падзялілі Слуцкае княства, манастыр застаўся іх сумесным валоданнем. Захаваўся дакумент, у якім яны абавязаны даваць ахвяраваньні манастыру.
Апошняя з княскага роду Алелькавічаў — св. Сафія Слуцкая, дачка каталічкі і праваслаўнага, гадаваўшаяся ў каталіцкай сям'і, абралася шлюбам (з дазволу Папы Рымскага) за кальвіністам Янушам Раздзівілам. Напярэдадні вясельля паміж Хадкевічамі (апекунамі) і Радзівіламі (сватамі) у Вільне ледзь не адбылося вялікая бітва — войска з абодвух бакоў было сьцягнута больш, чым на бітву пры Кірхгольме.
Януш Радзівіл, якому ад Алелькавічаў перайшоў Слуцк, як i абяцаў жонцы, апекаваў манастыр. У тэстамэнце ён пісаў: "Цэрквы і манастыры рэлігіі старарускай ў валоданнях маіх па-ранейшаму павінны захоўвацца і нашчадкі павінны сачыць, каб не адбылося ў тым аніякай перамены..." Таму св. Сафія лічыцца ахоўніцай праваслаўя на Беларусі.
Галоўнай святыняй манастыра быў Троіцкі сабор. Каменны храм замест старажытнага драўлянага пабудаваны ў 1505 намаганьнямі Слуцкай княгіні Анастасіі Алелькавіч (верагодна, гэта дата закладкі ў памяць аб абароне горада ад перакопскiх татараў).
Падчас Крывавага патопу 1654-67 маскоўскія захопнікі і казакі спустошылі горад, Траецкую царкву практычна цалкам знішчылі. Тагачасны ўладальнік Слуцку, князь Багуслаў Радзівіл у 1667 фундаваў сродкi на на будаўніцтва манастыра. Мясцовыя жыхары (пераважна купцы і шляхта) таксама рабілі ўнёскі на аднаўленне святынi (аплацілі камень). Да 1678 храм быў амаль адноўлены, вялася толькі рэстаўрацыя алтара.
У Вялікую Паўночную вайну 1700-21 Траецкая царква была ізноў зруйнавана.
У 1732 атрыманы прывілей з дазволам на збор грошай на рамонт храма ад караля Аўгуста II . У 1785-88 царква амаль перабудавана, другарадныя работы вяліся да 1795, а іканастас скончаны ў 1804. У царкве захоўваліся цудоўны абраз Маці Божай візантыйскага пісьма, Слуцкае Евангелле 1582, старажытныя партрэты князёў Алелькавічаў, вырабы з срэбра, парэшткі св. Сафіі Слуцкай .
У Першую Сусветную вайну ў манастыры быў лазарэт. Улетку 1917 будынкі манастыра, дзе жыло 13 манахаў і 13 паслушнікаў, перададзены гімназіі, настаяцель высланы.
У 1926 ў адпаведнасці з пастановай Савета народных камісараў БССР "Аб абвяшчэнні дзяржаўнай уласнасцю помнікаў даўніны і мастацтва, побыту і прыроды" ў Слуцку такімі прызнаваліся 12 аб'ектаў. Сярод іх усе захаваўшыеся на той момант цэрквы (12), уключаючы царкву Трайчанскага манастыра.
Аднак ужо ў 1930-х дзяржава зьмяніла сваё стаўленьне да помнікаў. У 1930 манастыр зачынілі, рэліквіі перададзены ў музэі, канфіскаваны абразы і літаратура, парэшткі св. Сафіі перададзены ў анатамічны музэй БГУ.
Абураны гэтым, настаяцель манастыра айцец Афанасій нават звярнуўся ў Сінод: "Слуцкі манастыр перажыў шматлікія войны, але ніколі ён не адчуваў таго, што зараз адчувае". Зварот застаўся без адказу. Манастырскi жылы корпус ператварыўся на казарму, сабор жа дзейнічаў аж да 1930.
Канчаткова манастырскія пабудовы зруйнаваны ў 1950-х гг. Пасля на яго месцы знаходзіўся ваенны гарадок.
У 1994 г. вернікамі усталяваны памятны крыж. Парэшткі св. Сафіі з 1941 года (калі былі знойдзены на руінах і, з дазволу нямецкай улады, перададзеныя царкве) захоўваюцца ў Менскім Катэдральным саборы РПЦ (былым кляштары Ордэну бернардынак)
Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).
Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.
Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...
Пошта:
###########gmail.com