В ее судьбе и творчестве тесно увязано все, что Советская власть стремилась вычеркнуть из нашей истории — БНР и Калиновский, ГУЛАГ и жаўнеры Монте-Касино, Беларуская Краевая Абарона и Белорусская Освободительная Армия. В своих воспоминаниях она тепло отзывалась об Олехновиче и Витушко, Арсеньевой и Кушеле.
Памятник Ларисе Гениюш в Зельве — это, пожалуй, единственный памятник в РБ с символикой БНР — БЧБ-флагом и Погоней.
Лариса Антоновна Гениюш, в девичестве Миклашевич (9 августа 1910 - 7 апреля 1983) — белорусская поэтесса, писательница и общественный деятель.
Родилась в имении Жлобовцы Волпинской волости Гродненского уезда (Волковысский район) в семье зажиточного крестьянина-землевладельца.
1935 Выходит замуж за Янку Гениюша, который учился в Карловом университете в Праге, а потом работал врачем. После рождения сына выезжает к мужу в Прагу.
1939 Красная армия вступила на территорию Западной Белоруссии. Отец Ларисы, Антон Миклашевич, был расстрелян, мать и две сестры сосланы в Казахстан. Лариса Гениюш публикует свои первые стихи в газете белорусских эмигрантов-националистов "Раніца". Первый сборник "Ад родных ніў" выйдет в 1942 году.
1943 Лариса Гениюш становится Генеральным секретарем Рады БНР в эмиграции. Она сохраняет и упорядочивает архив Белорусской Народной Республики, помогает белорусским эмигрантам, политическим беженцам и военнопленным. Позже, в тюрьме НКВД, ее будут допрашивать, чтобы получить сведения об архиве.
1948 Органы МГБ арестовывают Ларису и Янку. Оба находятся в тюрьмах Чехословакии, Львова, с октября 1948 года в тюрьме в Минске. Здесь Ларису допрашивает министр госбезопасности БССР Лаврентий Цанава.
1949 года Ларису и Янку Гениюшей приговаривают к 25 годам лишения свободы в лагерях ГУЛАГ (Мордовия, Коми).
1956 После смерти Сталина Гениюши выходят на свободу (срок пакараньня быў зьменьшаны). Не реабилитированы (считаются врагами народа) до сих пор.
Трагична судьба ее семьи: в Казахстане умерла мать и две сестры. Брат Аркадий погиб 27 июля 1944 в битве под Монте Кассино (армия Андерса) в Италии. Другой брат, Ростислав, погиб в апреле 1945 года под Берлином в армии Берлинга (1-я польская армия).
Да мяне падышоў Вітушка, сказаў, што завязе мяне да Арсеньневай. Калі апынуліся ля ягонай машыны, такога нейкага «казла», ён спыніўся й кажа: «Ларыса Геніюш, я ненавіджу немцаў, я толькі й толькі беларус, але нам трэба здабыць яе для народу, гэту зямлю нашу, і трэба нам усё дзеля гэтага выкарыстаць... Я мусяў сказаць вам гэта». — «А я й так гэта ведала»
Мы паехалі да Кушаляў. Натальля Арсеньнева была сама ўдома, мы прывіталіся. Я памылася. Раптам увалілася ў хату поўна моладзі, яны хацелі, каб я пабыла з імі, у іхняй кампаніі гэты вечар. Вечарам прыйшоў Кушаль. Мала ў жыцьці я сустракала так шляхотных, бескарысных патрыётаў, якім быў Кушаль. Ён, як і Вітушка, жыў і дыхаў толькі тым, што мог нешта рабіць для Беларусі.
Мы былі ў такім становішчы, што нам нельга было абмінуць найменшай магчымасьці, гдзе можна было б заявіць аб тым, што мы людзі й зямля гэтая — наша зямля! Аб сабе з нас мала хто думаў, думалі аб народзе, аб справе.
«Малая розьніца між немцамі й рускімі для нас», — адказаў мне Кушаль, калі я ганіла немцаў. «Яны нелюдзі, але й тыя нічога добрага, акрамя лагероў і сьмерці, пакуль што не прынясьлі нам»...
У Прагу пачалі зьяжджацца ўцекачы з Беларусі, з Украіны. Гэта былі пераважна гарачыя патрыёты, якія з болем ад'яжджалі ў сьвет, і толькі таму, што беспэрспэктыўнасьць беларускай нацыянальнай працы пры саветах была ім ведамая даўно.
Чэхі былі амаль стопрацэнтна супраць немцаў і прагна чакалі рускіх, вельмі ружова рысуючы сваю будучыню пры іх. У нас наконт гэтага ніякіх ілюзыяў не было, горкай практыкай лягла на маю сям'ю хваленая рознымі агентамі ўсходняя культура... Пазьней скажа мне нейкі журналіст, які забрыў на дапрос у знамянітую «амэрыканку», што якая розьніца — з чэскім мы грамадзянствам ці з іншым, гэта толькі пытаньне пару гадоў, калі ўсё гэта будзе — рускае... Адна дзяржава...
Колькі іх ужо перавярнулася, тыранаў на нашай зямлі, і кожны крута загадваў найстрашнейшую нагласьць: любіць сябе! «Собака бьющую руку лижет». О, не, не, не, мы нашчадкі Міколы Гусоўскага, мы племя Скарыны, браты Кастуся!..
Усе мы былі для саветаў нявольнай ненавіснай масаю. Працаваў хто з немцамі, ці толькі ў Бога верыў, ці толькі хацеў гаварыць на роднай мове, ці здуру расказаў страшны сон пра Сталіна - усе разглядаліся аднолькава, за выняткам тых, незалежна ад іх віны, якія верай і праўдаю кляліся ў вернасьці «бацьку Сталіну» і ў лютай нянавісьці да ўсяго іншага сьвету. Такія былі пераважна лагернымі прыдуркамі, і іх рукамі часта нас нямала мучылі. Прыдуркамі, безумоўна, былі пераважна расейкі, але здараліся і іншыя...
Я была лагернай энцыкляпэдыяй, і да мяне часта зьвярталіся ў спорах. Стаімо раз шэрай, ад сьвежага сьнегу прамоклай грамадкай пад сьцяною нейкага інцінскага «палаца», прад намі праходзяць інцінскія жыхаркі, едуць студабэкеры. Дзяўчаты з Прыбалтыкі і ўкраінкі пачынаюць крытыкаваць іх уборы, негустоўныя, прэтэнсыяльныя ў гэтым нялюдзкім клімаце. Расейкі тут і сьцяліся з імі, што ў іх лепш, як у Эўропе! «I машыны?» — пытаюцца ўкраінкі. «Да, и машины». — «Та, пані Ларысу, скажыце вы: е ў іх маркі своіх машынів?» Кажу: «Е». Тут мае дзяўчаткі й скісьлі... «А яка ж у іх марка?» — «Яка? А «чорны воран»,— кажу. Ну й пачаўся хохат.
Нічога не было для мяне немагчымага ў жыцьці. Я ўмела выйсьці з любой бяды, бо кожнаму змагла лагічна даказаць сваю праўду. Я не магла ратавацца толькі ад саветаў, бо тут была адна толькі магчымасьць: прадаць сумленьне, чорнае назваць белым, адрачыся ад Хрыста і ўпасьці на твар перад Сталіным. Не, не, не!!! Даруй, малы пакінуты юнак, даруй, мой сын... Хачу, каб некалі ты зразумеў мяне, каб дараваў свае мучэньні. Не было ў мяне выбару, сын, — Бацькаўшчына і яе інтарэсы важней за цябе, за мяне, за нашага тату...
На удивление уважительно сделана страничка о Ларисе Гениюш на сайте Гродненской епархии БПЦ.
Вялікае дзякуй, гарадзенцы.
http://inbelhist.org/belaruskie-lesnye-bratya/
http://yudik.org/archives/7482
http://kdkv.narod.ru/Monte-Cassino/Monte-Cassino.html
http://orthos.org/news/2014/08/09/den-pamyati-larisy-geniyush-v-zelve
http://www.aif.by/timefree/history/item/29721-monte-kassino.html
Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.
Since 2014