Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Аб праэкце

Чароўны наш Край з чароўнымі краявідамі і гісторыяй. Аб ім можна складаць песьні і здымаць кінастужкі. Таксама чароўныя, але крыху сумныя.

Стракатая палітра рэлігій Беларусі цягам стагодзьдзяў знаходзіла выраз ў багатай архітэктурнай традыціі. Готыка і суворыя кальвінскія зборы Рэнесанса, узнёслае віленскае барока і візантыйскія купалы старой Сафіі. Але амаль усе гэта зруйнава ўшчэнт за апошнія 200 год. Графічная рэканструкцыя страчанай архітэктурнай спадчыны — спроба прынамсі нешта зрабіць для пакутнага краю. Гэтае варта таго.

Аб праэкце больш і падрабязьней глядзець тут.


Берасьцейскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Берасьцейскі край — асобны рэгіён Беларусі, Палесьсе, спадкаемца мора Герадота. Валынскія гарады на землях дрыгавічаў і яцьвягаў. Пінск, як значнае месца Тураўскага княства. Нават сеньня палешукі вылучаюцца ў монаэтнічнай Беларусі, як асобная этнічная суполка. Скрозь палескія багны ніколі не праходзілі ваяўнічыя выправы — таму паміж Берасьцем і Лоевам нямае месцаў значных бітваў з нашымі паўдневымі суседзямі.

Да Вялікага княства Літоўскага Палесьсе было далучана з часоў в. кн. Гедыміна (1316-1341). Разам з Віленскім і Навагародскім краем лічылася спрадвечнай Літвой. У Берасьце працавала адзіная на нашай сучаснай тэрыторыі мынца, вырабляўшая баратынкі ў часы Крывавага Патопу

У Берасьці адбылася мо самая знакавая падзея рэлігійнага жыцьця беларускіх зямель — Берасьцейская царкоўная унія 1596. Гэта быў не рэлігійны, але ж цывілізацыйна-культурны выбар. Вернікі усходняга ("праваслаўнага") абраду захоўвалі свае традыцыйныя набажэнствы, але пераходзілі (вярталіся — у тэрміналёгіі Фларэнтыйскай уніі 1439) ў еднасьць з вернікамі заходняга (каталіцкага) хрысціанства, адкрэсьліваючыся ад маскоўскага ўплыву.


Віцебскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Калыска дзяржаўнасьці на нашых землях. Край, на які прыйшлося больш за 80% усіх варожых навалаў за апошнія 700 год. Трымае самую старажытную частку сучаснай дзяржаўнай мяжы РБ — ей ўжо больш за 1000 год.

Да XIII ст. — Полацкае княства са сваёй доўгай гісторыяй і сваеабычнымі стасункамі з хрысціанствам. Князь-ваўкалак пабудаваў св. Сафію (1030-1060), але (у адрозьняньне ад будаўнікоў Сафіі ў Кіеве і Ноўгарадзе) не быў залічаны ў святыя. Сын Усяслава-Чарадзея, Рагвалод-Барыс (1054-1128) — першы князь, меўшы хроснае імя, праводзіў масавы хрост паганскіх капішч, вядомыя як Дзьвінскія камяні. Унучка Усяслава, св. Эўфрасіньня (1101-1167), пакінўшая нашчадкам свой кананічны крыж — драугая асоба на беларускай зямлі (пасьля Торвальда Кодрансана), што была прылічана да ліку сьвятых.

Да ВКЛ край быў мірна далучоны за часам в. кн. Гедыміна (1316-1341). Нават, радавод Гедымінавічаў выводзілі ад ранейшых Полацкіх князеў. Полацкі земскі прывілей (абяцаньне князя захоўваць асноўныя правы зямлі) не губляў моц даўжэй за прывілеі астатніх ваяводстваў і стараств — да самых Падзелаў Рэчы Паспалітай.

Панцерны ваяўнічы край меў свае сумныя і гераічныя часы.

Сумныя, як разрабаваньне горада і Сафіі войскам Івана Жахлівага ў Лівонскую вайну. Як поўнае знішчэньне старой Сафіі царом Пятром I ў Паўночную вайну (1700-1721).

Гераічнымі, як бітва пад Оршай, якая замацавала ўсхдняю мяжу ВКЛ на 250 год. Гэтая мяжа існуе і сеньня — гэта усходняя дзяржаўная мяжа РБ.

25-ці гадовая Лівонская вайна (1558-1583) і 13-гадовы Крывавы Патоп (1654-1667) зруйнавалі край і вынішчылі больш за палову насельніцтва, таму агульнае ўраджаньне аб майстэрстве мяцовых рамесьнікаў больш дае сталіца суседняй краіны, Масква, куды яны траплялі палоннымі ці на заробкі. Майстэрства вольных літоўскіх цэхавых чальцоў значна адрознівалася ад выніку працы тамтэйшых прыгонных. Злотнікі, цэніньнікі, рэзьбары — ім прысвечана шыкоўнае выданьне "Беларусы Масквы XVII ст.".


Гарадзенскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Да XII ст. — дзікі край, куды кн. Рагвалод-Барыс, хрысціцель Дзвінскіх камянёў, "хадзіў на яцьвяг і, перамогшы іх, па вяртаньні паставіў горад ва імя свае". Заснаваны нешматлікія валынскія гарады-анклавы, як цэнтры славянскай культуры.

З XIII ст. — калыска княства Літоўскага. Каралеўскі Наваградак, пагорак Міндаўга і келіх св. Ядвігі. Гародня, скуль пачыналіся амаль усі паходы Гедыміна і куды Стэфан Баторы плянаваў перанесьці сваю сталіцу. Крэва — сакральнае месца, радавое гняздо Ягелонаў, дзе быў забіты Кейстут і была абвешчана Унія.

Спрадвечна існуюць тут абодве плыні хрысьціанства — заходняя і ўсходняя. Ваяўнічая Калжская царква і францысканы з бенедыктынцамі, якіх запрашаў Гедымін у сваім знакамітым лісце, пабудаваўшы першыя храмы ў Вільне і Наваградку. З гэтых краёў распачалі хрышчэньне Літвы 1387 в. князь и кароль Ягайла і ягоны стрыечны брат Вітаўт.


Гомельскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Усходні ўскрай Палесься, да XIV ст. — землі Тураўскага і Чарнігаўскага княстваў. Моцны цэнтар славянскай культуры на поўдні сучаснай Беларусі. Месца напісаньня нашай самай старажытнай рукапіснай кнігі — Тураўскага Эвангельля. Большасьць сучасных аўтакефальных беларускіх сабораў замежжа маюць імя Кірыла Тураўскага. Так, яго імя носіць знакамітая лёнданская грэка-каталіцкая царква, атрымаўшая прыз New London Architecture.

Да ВКЛ край далучоны за часам в. кн. Гедыміна (1316-1341). Менавіта праз яго, абыходзячы багны Палесься, ішлі на нашу зямлю казакі Войска Запарожскага і вынішчаліся сталёвымі гусарамі Радзівілаў у бітвах пад Лоевам.

Сам горад Гомель быў часова страчаны пад час 50 рокаў войн (1487-1537), акрэсліўшых сучасную ўсходняю беларускую мяжу, але бітва пад Оршай стрымала ўсходняю навалу і ён вазьвярнуўся ў склад ВКЛ.


Магілёўскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Самая ўсходняя частка Беларусі — край, праз які праходзілі шматлікія войны на нашай усходняй мяжы.

Да XIV ст. — землі былых Мсціслаўскага і Полацкага княстваў, паступова далучоныя да ВКЛ за часам Гедыміна (1316-1341) і Ольгерда (1345-1377). Мсціслаўскія землі апошнімі з сучасных рэгіенаў РБ увайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Як парубежнае ваяводзтва ВКЛ, ягоная гісторыя поўнілася пакутнымі і гераічнымі падзеямі.

Пакутнымі, як Трубяцкая рэзьня часоў Крывавага Патопу 1654-67, калі маскоўскае войска вынішчыла жыхароў Мсціслаўя "...все панове обывателе воеводства Мстиславского... до города Мстиславского з жонами, з детьми, з справами и зо всеми маетностями заехавшы спровадили". Пакутнымі, як дзікунскае знішчэньне Магілева войскам Пятра I пад час Паўночнай вайны 1700-1721 (ВКЛ і Масковія былі хаўруснікамі супраць Швэцыі)

Гераічнымі, як Магілёўскае паўстаньне 1661, калі жыхары горады вынішчылі 7-тысячны акупацыйны маскоўскі гарнізон без дапамогі рэгулярнага войска.

І калі сеньня Гародня дае ўраджаньне аб майстэрстве рамесьнікаў заходняй Беларусі, то Масква — аб майстрах усходніх ваяводстваў. Трапіўшыя туды альбо на заробкі, альбо ў палон, яны вызначылі дэкаратыўны стыль усходняй сталіцы — майстэрства вольных цэхавых чальцоў значна адрознівалася ад выніку працы мясцовых прыгонных. Злотнікі, цэніньнікі, рэзьбары — ім прысвечана шыкоўнае выданьне "Беларусы Масквы XVII ст.". Так, Клім Міхайлаў "іншаземец са Шклова", галоўны рэзьбар Крамля аздабляў "беларускай рэзьзю" іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра.

Пры большасьці вернікаў усходняга хрысьцінства, пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай і захопа ВКЛ, у Магілеве была створана Магілёўская архідыяцэзія (не належыць аніякай мітраполіі, падпарадкавана непасрэдна Апостальскаму Прастолу). І горад стаў цэнтрам рымска-каталіцкай царквы ўсёй Расейскй імперыі.


Менскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Сэрца нашага Краю ў найноўшай гісторыі. Зямля скасаваных межаў — мяжы паміж Полацкім княствам і яцьвягамі, што "адзінага народу з прусамі старымі"; умоўнай мяжы па Бярэзіне, што падзяляла "Літву і Русь"; мяжы, падзяліўшай княства Літоўскае пад час Грамадзянскай вайны 1432-38; мяжы другога Падзелу Рэчы Паспалітай; мяжы усходняга фронту Першай сусветнай вайны; мяжы разарванай Беларусі па Рыскай дамове.

Да XIII ст. — заходні ўскрай Полацкага княства, бясконцыя войны паміж Рагвалодавічамі і Яраславічамі, месца іх буйнейшай бітвы на Нямізе. Шчыльныя стасункі з краінамі вікінгаў — Сафія Менская была каралевай Дацкай, жонкай Вальдэмара I. Менская замкавая царква мела больш агульнага не з Полацкай Сафіяй, а з катэдральным саборам з выспы Birsay (Аркнейскія выспы).

Да ВКЛ край далучоны за часам в. кн. Гедыміна (1316-1341). Пад час хрышчэньня Літвы в. князь Ягайла заклаў ў Менску першы касцёл (зараз касцел св. Роха). У Менску праходзілі паседжаньня Трыбуналу Літоўскага, Нясвіжская ардынацыя Радзівілаў была значным культурным цэнтрам свайго часу. Менскі стараста Кшіштоф Завіша — з роду Завішэй, стараст і ваяводаў Менскіх, фундатараў забудовы амаль усяго сучаснага Верхняга гораду, — аўтар эпаса "Carolomachia" 1605, прысвечанага Яну Каралю Хадкевічу.

У рэлігійным пляне памежнасьць краю лепш за ўсе адлюстроўвае вобраз св. Сафіі Слуцкай. Дачка каталічкі і праваслаўнага, выхоўвалася ў каталіцкай сям'і, абралася шлюбам з ерэтыкам-кальвіністам, дазвол на шлюб даваў Папа Клімэнт VIII, вянчаньне ў царкве праводзіў ксёндз, парэшткі захоўваюцца ў Катэдральным саборы Менска (былым бернардынскім каталіцкім кляштары). Лічыцца ахоўніцай праваслаўя на Беларусі.


Па-за межамі сучаснай РБ

Кароткі нарыс

Нашыя землі былі ўз'яднаны ў адзіную краіну за часам Гедыміна і Альгерда. Звыш 500 год Вялікае княства Літоўскае песьціла сваю культуру і дзяржаўнасьць. Межы сучаснай РБ дакладней адпавядаюць межам ВКЛ, чым межы сучаснай РФ з межам Расейскай імперыі.

Але цягам апошніх 200 год штосьці, часам вельмі значнае, з нашай спадчыны апынулася па-за межамі Беларусі. Нават, дыямэнт-Вільня, сталіца і культурны цэнтар нашага Края.

Страчаным архітэктурным аб'ектам, што шляхам лёсу засталіся па-за межамі сучанай РБ, прысвечаны гэты падзел сайту.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...