Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (27 сакавіка 1891-25 лютага 1959) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог.
Лічыцца аўтарам нацыянальнага сцяга.
Нарадзiуся мясьцечку Глыбокае Віленскай губ., У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху.
У 1912-18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка.
У 1917 ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума.
Удзельнік З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый .
З красавіка 1919 ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны,
узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай вайсковай камісіі.
Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада Беларускай Народнай Рэспублiкi у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе
В. Ластоўскага.
Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах.
У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каўнас).
1920-30 працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве,
Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі ўніверсітэт (Каўнас).
Выдаваў і рэдагаваў часопісы "Беларускі сцяг" (1922), "Крывіч" (1923-26), "Беларускі асяродак" (з 1933).
Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі.
Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
1940 — арыштаваны савецкімі ўладамі.
1943 — арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес.
1944-46 — дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта.
1946-47 — пад следствам у Вільні.
1952 — асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце "Літбудпраект".