Краткая история Беларусі za apošnija 1000 hod

Краткая история Беларуси за последнюю 1000 лет

Термины. Список [ А-Я ]

Национальный язык


«Аблічча й мова
беларускага племені»


Этнаграфічны зборнік.
С-Пецярбурґ, 1858 г.

«Национальный язык — социально-историческая категория, которая обозначает язык, являющийся средством общения нации и выступающий в двух формах: устной и письменной.

Н. я. формируется вместе с образова­нием нации, являясь одновременно предпосылкой и условием её возникновения и существования, с одной стороны, и результатом, продуктом этого процесса — с другой».
Степанов Г. В. Национальный язык. Лингвистический энциклопедический словарь. М.: СЭ, 1990. — С. 325—326.

Esse - Habere
альбо «Два сьветы, два вобразы жыцьця»

Амаль усе мовы падзяляюцца на дзьве вялікія групы — мовы habere («мець, маю» лат.) і мовы esse («быць» лат.). «Я кнігу маю» — «у меня есть книга». Беларуская й украінская мовы лічацца пераходнымі.
Read more...

«Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты»

М. Багдановіч

«І дзе зрадзіліся і ўскормлены суць па Бозе, к таму месцу вялікую ласку імаюць».
Ф. Скарына

«А пісар земскі маець паруску, літарамі й словы рускімі, усі лісты, выпісы й позвы пісаці, а ня іншым языком і словы».
Статут ВКЛ

Prehistory

Белорусский этнос сложился в XIV-XV веках, когда все белорусские земли были собраны в единое Великое княжество Литовское. Исследователи отмечают, что на фоне пестрой религиозной картины объединяющим факторм служила культурная и языковая общность.

Адным зь перных упамінаў пра вуснае выкарыстоўваньне старабеларускае мовы ёсьць «кляцьба Кейстута» — падчас заключэньня міру з вугорскім каралём Кейстут забіў быка (рагатую жываціну, rogacina) і пры сьведках прагукаў «Рогацина — розни наши! Господ з нами!», што было гучна паўторана ліцьвінамі (Lithwani). Гэтыя словы фанэтычна даслоўна запісаныя ў Дубніцкай хроніцы 1351.

Пры ўсёй блытаніне з тэрмінамі «рускі», «беларускі», «літоўскі» у штаце Пасольскага загаду Маскоўскага царства 1689 году быў «перекладнік зь беларускае мовы» — гл. выданьні Нацыянальнае бібліятэкі РФ.

Государственный язык
белорусский, польский, русский

Беларуская альбо старабеларуская. Ня будзем спрачацца аб тэрмінах — можна называць яе літоўскай (ад ліцьвінаў) альбо стара-рускім (стара-ўкраінскім) — гэта справа мовазнаўцаў. Гэта мова, на якой гаварыў і пісаў свае законы народ земляў беларускіх.

Яна была мовай Полацкага княства й дзяржаўнай мовай ВКЛ да XVIII стагодзьдзя. На гэтай мове напісаныя Статут ВКЛ, усе Мэтрыкі Літоўскія, княскія й каралеўскія прывілеі (гл. Нацыянальны гістарычны архіў).

700 гадоў — з X стагодзьдзя па 1696 год — дзяржаўнай мовай на беларускіх землях была нашая нацыянальная мова.
[Па-беларуску размаўлялі ня толькі ліцьвіны-беларусы. Яна зрабілася роднай для тысячаў татараў, якія прыйшлі да Вітаўта з Тахтамышам: па-беларуску пісалі яны свае кітабы — тэксты беларускае мовы арабскім пісьмом.]

168 гадоў — з 1696 па 1864 гады — польская й лацінская.
[ У 1696 годзе Ўсеагульная канфэдэрацыя станаў (канфэдэратыўны сойм) Рэчы Паспалітае прыняла пастанову аб тым, што ў ВКЛ дзяржаўныя дакумэнты павінны пісацца не па-беларуску, а па-польску й па-лацінску.]

«Соймавая пастанова 1696 году, пав. якой мовамі адміністрацыі і суду ў цэлай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў меліся далей быць толькі лацінская і польская, не азначала забароны мовы, якую сёньня называем "старабеларускай", у афіцыйным "другасным" ужытку ВКЛ. Гэта азначала, што ўсе ранейшыя "старабеларускія" дакументы захоўвалі сваю юрыдычную моц на мове арыгіналу - і ў разе патрэбы не перакладаліся на польскую, а капіяваліся ці цытаваліся на мове арыгіналу (лацінскім альфабэтам, калі пачаткова былі ў кірылічным). Такая практыка захоўвалася ня толькі да канца Рэчы Паспалітай, але нібыта і да самага скасаваньня афіцыйнага ўжытку польскай мовы ў б.ВКЛ ў Расейскай Імпэры». Nicholas 'Mikalaj' Packajeu

127 гадоў — з 1864 году, пасьля паўстаньня Каліноўскага, і да 1991 году — дзяржаўнай мовай была расійская.
[ З 1863 году, пасьля паўстаньня Каліноўскага, натугамі рускага ўраду «пэдагагічны пэрсанал пераўтварыўся й стаў выключна расейскім і праваслаўным». Фармальна, дзяржаўных моваў з 1919 году дзьве — беларуская й расейская, аднак уся сыстэма адукацыі падтрымлівае толькі адну. ]

*16 гадоў — з 1920 году (стварэньне БССР) і па 1936 год дзяржаўных моваў было чатыры — беларуская, расейская, польская, ідыш.

Белорусская латинка


Беларуская лацінка

— беларускі лацінскі альфабэт («bielaruskaja lacinka») — агульная назва некалькіх гістарычна існавалых сыстэмаў запісу беларускага (кірылаўскага) тэксту ў лацінскай сыстэме пісьма.

Ёй, разам з кірыліцай, карысталіся ліцьвіны-беларусы XVII стагодзьдзя (расьпіскі беларускіх разьбяраў у Расейскім архіве старажытных справаў). На ёй друкавалася першая беларуская ґазэта «Мужыцкая праўда» ў 1862-63 гг. На ёй зьвяртаўся да народа й пісаў свае «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастусь Каліноўскі.

Якраз на лацінцы склалася сучасная беларуская мова, бо ўсё, што было напісана ў XIX ст. пісалася на лацінцы (В. Дунін-Марцінкевіч и інш.). А вядомых «Лістоў з-пад шыбеніцы» на кірыліцы ўвогуле не існуе. Дарэчы, літара «Ў» (сымбаль мовы, якому ўсталёўваюць помнікі) упершыню зьявілася ў лацінцы, і толькі значна пазьней — у кірыліцы.

У сваёй ґлябальнай (паводле аб'ёму этнаграфічнага матэр'ялу) працы «Беларусы» Я. Карскі (які склаў «Этнографічную мапу беларускага племені» перадае ўсе словы й песьні, пачутыя празь першыя рукі, выключна лацінкай з наступным перакладам ў кірыліцу.

Сёньня ёсьць афіцыйнай лацінскай трансьлітарацыяй беларускае мовы.

Пастанова Дзяржаўнага камітэту картаграфіі Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2000 г. № 15 «О транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумэнт можна сьцягнуць ТУТ.

Китабы

Часто спрашивают - "А почему в Статуте нет этих ваших «-дз» и «-ў»"?
Возможно потому, что кирилица изначально плохо подходила для передачи тутэйшай фонетики. Та же буква «Ў», кстати, впервые появилась именно в латинке.

Затое фанэтыку тагачаснае мовы добра перадаюць кітабы - пісьмовыя дакумэнты мясцовых татараў. Пасьля прыходу з Тахтамышам з запрашэньня Вітаўта, яны прынялі мову Літвы й тутэйшыя імёны й прозьвішчы, але захавалі свой альфабэт і сваю рэлігію.

На гэтай мове «літоўскія» татары перапісваліся нават са сваімі духоўнікамі ў Крыме, Турцыі й у іншых месцах. Сам гэты факт шмат што гаворыць пра распаўсюджаньне старое беларускае мовы ня толькі ў пісьмовых дакумэнтах, але й у публічным грамадзкім жыцьці таго часу. Добра вядомы дасьледнік кітабаў, прафэсар Вільнюскага ўнівэрсытэту Антон Антановіч, у свой час пераканаўча давёў, што татары ВКЛ у канцы XV - пачатку XVI стагодзьдзя пераклалі на тагачасную жывую, чыстую старабеларускую мову нават Каран і іншыя рэлігійныя кнігі.

Гэта, дарэчы, адзначаў і вядомы нарвэскі філёляг Хрысьціян Станг, які таксама дасьледаваў мову кітабаў. Ён пісаў: «Вялікае лінгвістычнае значэньне кітабаў у тым, што гэтыя магамэтанскія тэксты, напісаныя арабскімі літарамі зусім не залежаць ад традыцые царкоўнаславянскае мовы. Яны напісаныя на жывой тагачаснай мове».

Тарашкевіца
клясычны правапіс

— варыянт беларускае артаграфіі (у больш шырокім сэнсе — граматыкі альбо моўнае нормы), аснаваны на літаратурнай норме сучаснае беларускае мовы, першая нармалізацыя якога была створаная Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе й афіцыйна дзеяла да рэформы беларускага правапісу 1933 году.
У 2005 годзе з выхадам кнігі «Беларускі клясычны правапіс. Звод правілаў» была зробленая сучасная нармалізацыя тарашкевіцы. 27 сакавіка 2007 году IANA прыўлашчыла тарашкевіцы ўласны моўны падтэг «tarask» (поўнае абазначэньне: «be-tarask»).

Наркомовка

Рэформа беларускае мовы была зробленая паводле пастановы СНК БССР (апублікаваня 26 жніўня 1933 году).
Быў уведзены звод правілаў граматыкі (выданы ў 1934 годзе), які дзеяў да 1959 году.
Сучасныя беларускія філёлягі падчыркваюць той факт, што больш за 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, казілі ўсталяваныя нормы беларускае літаратурнае мовы шляхам штучнага накладаньня на іх правілаў расейскае мовы.

Дзень дзяржаўнасьці беларускае мовы
3 красавіка (3 апреля) 1918

«Народны Сакратарыят Беларускае Народнае Рэспублікі прыняў пастанову пра абвешчаньне беларускае мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазваляецца карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненьнях зь дзяржаўнымі ўстановамі. Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў павінны адбывацца на дзяржаўнай беларускай мове». [Архівы БНР, І, 1, с. 73. № 0173]
Гэта, як сказалі б цяпер, урадавы прэс-рэліз ад 3 красавіка 1918 году. Пісаны яшчэ па-расейску, пераклад — Вiнцук Вячорка.

Современный белорусский язык

Афіцыйная мова ў Беларусі й у Падляшшы (Польшча). Статус паводле ацэнкі ЮНЭСКА «уразьлівы».
Што будзе далей — час пакажа. Пакуль — так.

Артаграфічны стандарт беларускага пісьма

Вяртаньне клясычнага правапісу. Зьміцер Саўка:
"Тое, што мы назвалі клясычным правапісам, сталася такім ужо ў мінулым стагодзьдзі. Нагадаю, што летась мы адзначалі 90-годзьдзе існаваньня граматыкі Тарашкевіча. Якраз для таго, каб ня блытаць правапісных праяваў мовы зь іншымі (граматычнымі, лексычнымі, сынтаксічнымі), на пачатку 1990-х увялі тэрмін «беларускі клясычны правапіс»".

Збор правілаў можна сьцягнуць ТУТ.

«Горад»
Ангела Эсьпіноса Руіз

Легенда абвяшчае, што дзесьці ёсьць горад,
Восеньню золата і агню,
Дзе зіма разразае паветра, як тысяча нажоў,
Пакідаючы кроплі крыві, зь якіх будуць расьці кветкі
Вясны, якая заўсёды спазьняецца.
Горад, які абмываецца успамінам пра паўночнае мора
Ды старадаўныя сны.
Дзесьці ёсьць горад, дзе трэба прабачаць неба
За ягоную шэрасьць, за шчырасьць.
Горад, куды ўсмешкі ідуць на сьмерць,
Дзе хаваецца каханьне пад белай коўдрай,
А паэзія пад зямлёй.
Горад, які выжыў сто бітваў,
Верхам на першабытным кані.
Горад, дзе, быць можа, жыве той чалавек,
І губляецца сярод сумных, чужых твараў у мэтро,
І адначасова бачыш, і ня бачыш.
Горад, дзе хтосьці знаходзіць шчасьце...
А хтосьці, ну, ня тое, праўда, што шчасьце,
Але вельмі падобнае адчуваньне.
Гэтага дастаткова.

«Я лічу, што беларуская мова вельмі мілагучная і добрая для складання вершаў. Я гэта адразу заўважыла. Я ведаю недзе 9-10 моў.
Ёсць мовы, на якіх я магу лёгка пісаць вершы, а ёсць, на якіх — не. А па-беларуску выходзіць вельмі натуральна».

Ангела Эсьпіноса Руіз. Распавед пра свой зборнік вершаў “Раяль ля мора”

Мова для школьников

Кароткі (9 старонкаў А4) рэфэрат зь ілюстрацыямі для школьнікаў з матэр'ялаў старонкі. Фармат PDF, тэкст лёгка й без праблемаў з кадаваньнем пераносіцца ў Word для праўкі й пераробкі паводле сваей патрэбы. Ілюстрацыі пры друку на А4 добра чытаюцца.

Файл PDF, 1,2 Мб
Посмотреть и скачать

Белорусская теонимическая лексика
на филологическом портале Philology.ru

«Теонимическая лексика белорусского языка формировалась в условиях, принципиально отличных от тех, в которых формировалась теонимическая лексика русского, или, скажем, польского языков. Дело в том, что белорусы на протяжении почти всей своей этнической истории не были православным народом, как русские, или католическим, как поляки, но представляли собой поликонфессиональный христианский социум, состоящий из православных, католиков и униатов. Это привело к взаимовлиянию различных различных культурно-религиозных традиций, что, в свою очередь, нашло отражение и в белорусской теонимии».

Пра беларускія лаянку й паўторамоўе
ад Уладзіслава Іванова, выкладчыка сацыелінгвістыкі ЕГУ

Уладзіслаў выбраў ня самую простую галіну лінгвістыкі для вывучэньня: лаянку беларускае мовы. І мэта ягоная гэткая ж нялёгкая як і справы ў беларускай лінгвістыцы: пераканаць беларусаў — ад паэтаў і выкладчыкаў да звычайных мешчанінаў — што цэнзураваць сябе ў штодзённым жыцьці ня варта. І што разнастайнасьць і плюралізм — гэта добра.
Чытаць больш...

Штыховы статут
і вайсковыя тэрміналёгія

Першыя беларускія вайсковыя слоўнікі пачалі выдавацца на пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. У 1920 годзе «Беларуская вайсковая камісія» выдала «Падарунак беларускаму жаўнеру», які атрымліваў кожны, хто запісаўся ў нацыянальнае войска.

У 1996 годзе з замовы Міністэрства абароны выйшаў расейска-беларускі слоўнік пад рэдакцыяй кандыдата вайсковых навук Уладзімера Язэпчыка й кандыдата філялягічных навук Міколы Крыўка.

У 1997 годзе быў выдадзены й ґрунтоўны слоўнік Судніка й Чыслава, які мае 8 тысячаў словаў і словазлучэньняў вайсковае й побытавае лексыкі.

• Взвод, под Знамя — смирно! == Звяз, на Штандар — зважай!
• Заправиться! == Рыштунак да ладу!
• Здравствуйте, товарищи! == Вітаю спадарства!
• Товарищ полковник, разрешите обратиться к капитану... == Спадар палкоўнік, дазвольце звярнуцца да капітана...
• Шагом — марш! == Крокам — руш!
Чытаць больш...

Деловая письменность
в системе старобелорусского литературного языка

...На прыкладзе шэрагу краінаў І. І. Лапо паказаў, што іхняя агульная мова выпрацоўвалася ня толькі піьсменьнікамі, але й дзяржаўнымі ўстановамі, судзьдзямі й самымі рознымі пасаднымі асобамі, якія ажыцьцяўлялі розныя функцыі агульнадзяржаўнае ўлады ў заканадаўстве, судах, канцэлярыях, войску, па ўсёй тэрыторыі дзяржавы.

Калі прыраўнаваць ролю старабеларускае літаратурнае мовы ў вобласьці сьвецка-мастацкай і рэлігійнай літаратуры зь ейным азначэньнем і функцыямі ў грамадзка-палітычным і эканамічным жыцьці, то няўхільна трэба рабіць выснову, што старажытная спраўная пісьменнасьць эпохі ВКЛ якраз і была асноўнай, найпаважнай сфэрай дастасаваньня старабеларускае пісьмовае мовы.

Істотным таксама ёсьць пытаньне аб стасунках актовае мовы да гутарковага маўленьня розных слаёў старабеларускага насельніцтва. Аснову тагачаснага насельніцтва складала сялянства, пагалоўна няграматнае, і ягоная дыялектная мова, вядома, была далёкай ад пісьмовае актовае мовы зь ейным спэцыфічным сынтаксам, канцэлярскімі штампамі й юрыдычнай тэрміналёгіяй.

Што ж датычыцца тагачаснае інтэлігенцыі й увогуле вышэйшае клясы, то іхняя паўсядзённае маўленьне ў значнай ступені насіла наддыялектны характар і была, бяссумненна, бліжэй за ўсё да тое формы, якая выкарыстоўвалася ў спраўнай пісьменнасьці. На гэта ўжо неаднаразова й цалкам абґрунтавана ўказвалі дасьледнікі ў мінулым.

Чытаць больш Philology.ru




Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.

Since 2014