Откровения националиста С. Карпов
"Белорусский националист — объект договоренности. Когда его обсуждают два «ненационалиста», то их консенсус — в том, что националист — это все,
что в состоянии породить их коллективная фантазия. Определять националиста тезисно не нужно. Он — наш бабай..."
Национальная идентификация
"Культурный контекст, корни, имя и кровь - это, наверно, и есть основные критерии национальной идентификации."
Национальный миф
"Мифичность национального сознания является гарантией полноценного существования определенного народа"
Белорус & Литвин — фобии
"Закон Годвина в действии. Попытки проекции Сапеги и Быкова, вышиванки и Виленского барокко на один народ и одну страну
вызывают в совковом мозгу коллапс и образы гитлера. Постсоветский трэш."
Patria Propria "Где черта между нами?" Б. Гройс
"Все идут к истокам, ищут культурную идентичность. Все пытаются определиться и найти свое место через обращение к очень простым формулам
своей культурной идентичности. Определение происходит в глобальном пространстве конкуренции..."
Белорусоцентристский взгляд на историю А. Тарас
"Например, наши местные "янычары", добровольные слуги Москвы, говорят "освободили Вильню", я говорю - "захватили".
Факт один и тот же — объяснение диаметрально противоположное..."
Русский Мир: "Никакой белорусской традиции нет"
Замдиректора центра украинистики и белорусистики МГУ им. Ломоносова про Беларусь
Могла ли БНР удержаться? А. Чайчыц
"Не удержались демократические Грузия, Армения и Азербайджан, провозгласившие независимость от России, несмотря даже ни на какое выгодное географическое положение, ни на какой горный ландшафт.
Они были слишком далеко от Европы, да в Чёрном и Каспийском морях не было британского флота..."
Эссе на заданную тему
"— Как вы себе представляете "идеальный" школьный учебник по истории Беларуси?
Грустная такая постановка вопроса. Слово "идеальный" как бы намекает, что таким он будет только в мечтах. Ну, помечтаем..."
Беларусь. Культурный контекст обращение к медиа-реурсам
О создании трендового культурного контекста, войти в который без минимальных знаний истории своего народа будет некомфортно
СРЭБНАЯ СТРАЛА Ў ЧЫРВОНЫМ ПОЛІ Старажытныя беларускiя шляхоцкiя роды. У. Крукоўскi
"Шляхта. Ваяўнічае і авантурнае, гордае і непаслухмянае, бунтарскае, загадкавае племя. Як здарылася, што слова "шляхта"
і ягоныя вытворныя — шляхціч, шляхоцкі, шляхотны — з часам набылі іранічнае, нават зьдзеклівае гучаньне?"
Наши фамилии Ян Станкевич
Статья написана в 1922 году и напечатана в №4 журнала "Беларускi Сьцяг" в августе-сентябре 1922 года.
Хорошая горькая книга В. Мартинович
"У "Мове" я паспрабаваў сабраць у незвычайным сюжэце маё разуменне багажу праблем, звязаных з нашай ідэнтычнасцю, з культурай, мовай і гісторыяй. З тутэйшасцю, з правінцыйнасцю, з гатоўнасцю адмовіцца ад свайго...
"
Катажына Бонда — каралева польскага дэтэктыву
"У мяне 100%-е беларускае паходжаньне. Я гэта ведаю, і гэта не падлягае ніякім сумневам і дыскусіям. Я ні з кім на гэты конт не зьбіраюся спрачацца.
Але ў мінулым, я не буду гэтага хаваць, я лічыла інакш.
"
Tawarystwa amatarau kazak
"Большой миф национальной идеи (необходимый для существования нации) состоит из маленьких сказок.
Сказка в нашем контексте — это сведения, почерпнутые из исторических хроник и академических трудов, ставших классикой. Но не нашедших отражения
в школьном учебнике."
Ave Holywar
"Рыцарям холивара с глубоким уважением посвящается. Благодаря вам, знакомство с историей своего края превратилось из скучного чтения толстых книжек в захватывающий процесс.
"Болеем за наших". Реально круче, чем хоккей. Реально познавательней, чем школьный учебник. ...
"
Беларусь_VS_Lithvania, рефери: Дж. Кришнамурти
"Беларусь или Литва? Неправильные вопросы всегда имеют ответ. Неправильные вопросы и ответы приводят только к новым страданиям и несчастьям...
"
Профессура и "геноцид балтов" VI-XIII вв.
"Краткие комментарии профессоров (антропологов, археологов, историков и лингвистов)
к забавному тезису о вытеснении литовцев белорусами в V-XIII веках с территории Беларуси
"
"Незалежнасць — гэта..." Уладзімір Арлоў
"Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.
Незалежнасьць — гэта калі з тэлеперадач і газэт раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў...
"
К этимологии терминов "православный" и "православие"
"Это направление христианства в греко-язычном христианском мире получило название "ортодоксия", что в переводе на русский язык означает "истинная вера".
Естественно, возникает вопрос: каким образом "истинная вера" трансформировалась в "православие"?
"
ДНК, гаплогруппы и золотые цыбулины
"Мы с огромным уважением относимся к любым профессиональным исследователям — генетикам, социологам и всем остальным.
Однако попытки обосновать генетическими маркерами
наличие цыбулин на униатских храмах вызывают некоторое недоумение.
"
Зварот да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь от профессоров
"— любымі сіламі і сродкамі спыніць далейшае руйнаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў,
бо гэта немінуча прывядзе іх да этнічнага вымірання ў бацькоўскім доме..
"
Taler naaha Kraju
— первая монета, связывающая современную Беларусь с ее историческим гербом и наследием...
Поиски "абсолютного идеала"
"Лагодныя этно-крамы, как средняя температура свядомасьци и национальизма в РБ
"
Белорусская национальная идея, Аркадий Рожновский
Как формируются нации – примерно понятно, а вот почему при схожих обстоятельствах одни этносы создают собственное государство, а другие – нет, до сих пор неизвестно.
Уладзімір Арлоў, 1990
27 ліпеня 1990 г была прынятая дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. З гэтай нагоды публікуем знакамітае эсэ Уладзіміра Арлова, напісанае за паўгоду да тых падзеяў.
Владимир Орлов (25 августа 1953, Полоцк) — историк, поэт, вице-президент Белорусского ПЕН-центра. Его произведения переведены на 25 языков.
Лауреат премии Ленинского комсомола Беларуси, премии Франтишка Богушевича Белорусского ПЕН-центра, премии Европейский поэт свободы,
премии имени Владимира Короткевича, награждён медалью Франциска Скорины.
"Я напісаў эсэ літаральна за нейкую гадзіну. Усё, што я выклаў на паперы, тады насілася ў паветры. Гэта быў зрэз думак і мараў тагачасных незалежнікаў. Гэтыя мары, безумоўна, шмат у чым былі наіўныя, але разам з тым і плённыя. Яны настройвалі тых людзей на адну хвалю.
Я памятаю, як я чытаў гэтае эсэ ў адной зь перадач Беларускага тэлебачаньня і за кулісамі заплакалі жанчыны: рэдактарка, памочніца рэжысэра, дзяўчаты з грымёркі… І потым, калі я сышоў са студыі, адна зь іх спыталася: "Няўжо ўсё гэта будзе?" І я так упэўнена сказаў: "Абавязкова будзе!"
Незалежнасць — гэта...
Незалежнасьць — гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.
Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскару, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе і запытае, што значыць слова «імавернасьць», і ты па-французку растлумачыш яму.
Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву і прыбіраць тэрыторыю «вот от сюда и до обеда». У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе «бульбашом», а твайго сябра — «черножопым» за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, і выдатнікі баявой і палітычнай падрыхтоўкі ня будуць у працэсе гэтай падрыхтоўкі рабіць табе «велосипед», і табе ніколі не загадаюць гастрыць сапёрную рыдлёўку, каб акапацца ў Баку ці ў Тбілісі.
Незалежнасьць — гэта калі твая дзяўчына кажа, што хоча на выходныя ў Вену, і ты з чыстым сумленьнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып’яце кавы насупраць палацу Шонбрун, і ведаеш, што перад вашай вандроўкаю ніхто не будзе высьвятляць у цябе, ці быў ты ў дзяцінстве жыдом, а таксама, ці быў ты раней за мяжою і калі вярнуўся адтуль, дык зь якой мэтаю.
Незалежнасьць — гэта калі на Дзяды, у Дзень памяці продкаў, ты ідзеш на могілкі й ведаеш, што паставіш сьвечку й пакладзеш кветкі, а ня станеш удзельнікам выпрабаваньня балёнчыкаў з нэрвова-паралітычным газам ці новае мадэлі гумовага дручка.
Незалежнасьць — гэта калі твой сын прынёс са школы пяцёрку па гісторыі і ты хваліш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоішча і перамогу калектывізацыі, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдзкую бітву, якая ўратавала твой народ ад сьмерці, і кажуць праўду пра тую ўладу, што растраляла твойго дзеда й задушыла голадам тваю бабулю.
Незалежнасьць — гэта калі ты пазбаўлены магчымасьці пачуць, як твой прэзыдэнт вучыць з экрану суайчыньнікаў: «Хто как хаціт, той так і гаварыт», бо твой прэзыдэнт — чалавек пісьменны і хоць адну мову ўсё ж ведае.
Незалежнасьць — гэта калі з тэлеперадач і газэт раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў і экстрэмістаў з народных франтоў, якія нават ў начы ня сьпяць, а распальваюць паміж табой, Алёшам і Мішам, тату якога звалі Ісакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, міжнацыянальную варожасьць, каб учыніць сярод вас крывавую разьню й пусьціць пад адхон цягнік перабудовы.
Незалежнасьць — гэта калі ніхто ня страшыць цябе, што твой народ ня зможа выжыць без вялікага старэйшага брата, бо ня мае сваіх баксітаў ці алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гарапашных галяндцаў ці бэльгійцаў, якія ня маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата.
Незалежнасьць — гэта калі на Божай пасьцелі ведаеш, што пасьля таго, як ты памяняеш гэты сьвет на лепшы, на месцы царквы ці касьцёла, дзе цябе хрысьцілі і дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басэйн імя XVIII зьезду КПСС, а могілкі, дзе будуць спачываць твае косьці, не зьнясуць і не ператвораць у закіданы пустымі пляшкамі парк культуры й адпачынку імя таварыша Гарбачова або імя таварыша Лігачова.
Незалежнасьць — гэта...
Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.