Краткая история Беларусі za apošnija 1000 hod

Краткая история Беларуси за последнюю 1000 лет

Термины. Список [ А-Я ]

Статут Великого княжества Литовского
три издания Статута посмотреть/скачать

Статут Великого княжества Литовского
Статаут 1588 г.

Но что проку человеку жить в свободе от внешнего неприятеля,
если терпеть должен над собою неприятеля внутреннего?

Обращение подканцлера ВКЛ Льва Сапеги к сословиям княжества по случаю принятия Статута (1588 г.)

Статут — вышэйшы закон Вялікага княства Літоўскага, які складаў ягоную праўную аснову. Складзены на старажытнабеларускай мове.

Статут выдаваўся тры разы: у 1529, 1566 і 1588 гадах. У ягонай падрыхтоўцы й выданьні асноўную ролю сыгралі Астафей Валовіч і Леў Сапега.

Статут 300 гадоў дзеяў на землях ВКЛ у якасьці асноўнага зборніку цывільных законаў, да ягонага поўнага скасаваньня расейскімі ўлдамі пасьля падзеяў 1830 году.

З узору Статутаў пазьней былі напісаныя зборы законаў многіх краінаў Цэнтральнае й Усходняе Эўропы.

Ва ўмовах фэдэратыўнае Рэчы Паспалітае гэта быў кодэкс самастойных, адрозны ад Польскае Кароны законаў — магутны аргумэнт за захаваньне нацыянальнае самаідэнтыфікацыі й супраць стварэньня ўнітарнае дзяржавы. Самастойнасьць ВКЛ задалося захаваць устыч да наканаванага 1794 году.

Цікава параўновываць першыя главы асноўных законаў — Масковіі (Саборнае Ўлажэньне дзеяла ў 1649-1832) і ВКЛ (Статут дзеял у 1529-1840).

Статут 1588 зацьверджаны на Варшаўскім элэкцыйным Сойме 1587 году й канчаткова зацьверджаны на Каранацыйным Сойме 1588 году.
На Каранацыйным Сойме 1588 году ВКЛ была прадстаўлена 27 Сэнатарскімі месцамі (кожнае Сэнатарскае месца — гэта замацаваная за гэтым месцам высокая пасада ВКЛ):
- 2 Біскупа (Віленскі й Жамойцкі);
- 9 ваяводы (Віленскі, Троцкі, Смаленскі, Полацкі, Новагрудцкі, Віцебскі, Берасьцейскі, Амсьціслаўскі й Менскі);
- Староста Жамойцкі;
- 10 кашталянаў (9 Ваяводзтваў і 10-ы Жамойцкі);
- 5 вышэйшых пасадных асобаў (Маршалак земскі, Канцлер, Падканцлер, Падскарбі земскі й Маршалак дворны).

У зацьверджаньні Статуту прымалі ўдзел «только издавна предков своих уроженецы... Литвины и Русины» :
— Юры Радзівіл (біскуп Віленскі), Юры Пяткевіч (біскуп Жамойцкі), Мікалай Крыштап Радзівіл (ваявода Віленскі), Ян Янавіч Глябовіч (ваявода Троцкі, кашталян Троцкі, кашталян Жамойцкі), Ян Кішка (стараста Жамойцкі), Альбрэхт Радзівіл (маршалак земскі), Астафей Валовіч (канцлер), Леў Сапега (падканцлер, маршалак дворны), Тэадор Тышкевіч (падскарбі земскі).

Іншыя ваяводы (Смаленскі, Полацкі, Новагрудцкі, Віцебскі, Берасьцейскі, Амсьціслаўскі й Менскі) ды іншыя кашталяны (Смаленскі, Полацкі, Новагрудцкі, Віцебскі, Берасьцейскі, Амсьціслаўскі й Менскі) ува ўсе часы былі толькі заступнікамі Ліцьвінаў-Беларусаў.
Як правіла, гэтыя пасады сумяшчаліся адной асобай, то бок той жа Смаленскі ваявода быў адначасова й камэндантам (кашталянам) Смаленску.

Ані ў часы Рэчы Паспалітае, ані ў Расейскай Імпэрыі Статут на мову жыхароў Самагітыі (lietuviu kalba) не перакладаўся.




http://starbel.narod.ru/sapeh2.htm
http://rzech-pospolita.ru/statutvkl3/
http://dodontitikaka.ucoz.com/index/statut_vkl_dlja_kogo_pisan_1/0-57
http://www.aif.by/timefree/history/item/25629-statut.html

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.

Since 2014