Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Св. Ганны
Гарадзішча, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Гарадзiшча (Пiнскi раён). Графiчная рэканструкцыя былога касцёла Св. Ганны кляштару айцоў бенедыктынаў*. (*Бенедыктыны — мніхі найстарэйшага ў Эўропе каталіцкага манаскага ордэна святога Бенедыкта. Заснаваны ў 530 г. Бенедыктам Нурсійскім)

Паводле даследванняў Святланы Адамовiч, першыя манахi-бенедыктынцы тут з'явiлiся з канца 50-х гг. XVIIст. Полацкi ваявода Ян Караль Копец зрабiў фундуш i ў 1662г. у Гарадзiшчы быў пабудаваны драўляны кляштар з касцёлам. Амаль з самага пачатку касцёл быў таксама фарным (парафiяльным), у 1671г. вiленскiм бiскупам А.Сапегай была створана Гарадзiшчанская парафiя.

У кляштары была створана вучэльня для манахаў i для моладзi, дзе на сродкi кляштара атрымлiвалi асвету дзецi збяднелых шляхцiчаў, вывучаючы мовы, матэматыку, геаграфiю, маральныя i хрысцiянскiя навукi i iнш. У сярэдзiне XVIIст. пачалося будаўнiцтва мураванага касцёла, якi будавалi на працягу 30 г. на сродкi кляштара. У 1775г. адбылася кансекрацыя сьвятынi пад тытулам св. Ганны. Адначасова з касцёлам разбудоўваўся i кляштарны комплекс, да канца XVIIст. быў змураваны двухпавярховы жылы корпус.

Пасля падаўлення паўстання Калiноўскага ў 1863-1864гг., якому манахi "садзейнiчалi", паўстала пытанне аб скасаваннi кляштара.

Гарадзішча, РБ Гарадзiшча (Пiнскi раён) Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў (з боку возера) 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. 2017г

24 лiпеня 1865г. кляштар быў злiквiдаваны, манахi былi вымушаны пакiнуць мястэчка, а маёмасць была разрабавана. Былы кляштар быў прададзены за невялiкiя грошы ва ўзнагароду за служэнне кiраўнiку мiнскай службовай палаты Дэ ля Гардзi (рускi генерал шведскага паходжання) пад "снос или переделку в жилое помещение для совершенного изменения настоящего наружного вида костельного здания", але чамусцi не спяшаўся выконваць гэты ўказ.

Яго дачка, новая ўладальнiца, падала прашэнне аб продажы комплексу мясцовым сялянам, але не атрымала дазволу і вымушаная была прыступіць да выканання ўмоў пагаднення. Улетку 1899г. касцёл і кляштарныя будынкі былі прададзеныя на цэглу. Корпус паспелі ўтылiзаваць, а разабраць касцёл перашкодзіла каталіцкая грамада і парафіяне, якія паўсталі на абарону былой святынi. У касцёле паспелi разабраць толькі бабінец і вежачку. Цэгла, як паведамляюць дакуманты, пайшла на стварэнне камянiц у Пінску.

У 1903г. маёнтак перайшоў ва ўласнасць памешчыка праваслаўнага веравызнання В. Тэадаровiча, які... з разуменнем паставіўся да жадання аднавіць касцёл! 18 лістапада 1905г. ксендз Іваноўскі, які прыбыў з Пінска, здзейсніў набажэнства і асвячэнне храма. Неўзабаве касцёл быў зноўку зачынены пад выглядам яго "дрэннага стану". У 1909г. мінскі губернскі архітэктар Дабралюбаў зрабіў агляд будынка, але нягледзячы на станоўчую ацэнку тэхнічнага стану, касцёл яшчэ доўгі час заставаўся зачыненым, пакуль у 1914г. не быў выкуплены каталікамі. У 1920-х гадах будынак касцёла быў рестаўраваны па праекце архітэктара Пшыбылоўскага.

У 1944г. перад адступленнем нямецкіх войскаў, касцёл быў узарваны. Пасля вайны некаторы час захоўваліся парэшткі брамы-званiцы, кляштарнай мураванай агароджы і інш. будынкаў, але паступова яны былі ўтылізаваныя на будматэрыялы. У цяперашні час з кляштарнага комплексу захаваўся толькі двухпавярховы будынак, якi першапачаткова выкарыстоўваўся як свіран (амбар), а пасля 1920г перапланаваны пад жылы дом ксяндза. У 1948г. будынак рэканструяваны і прыстасаваны пад корпус абласной псіхіятрычнай бальніцы.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў (з боку Гарадзiшчанскага возера) Фота Луiзы Бонд. Апублiкавана - фотаальбом Палессе Луiзы Бонд, выдадзены у рамках праекта Шляхамi экспедыцыi Луiзы Арнер Бонд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыi амерыканкi Старонка 90 Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў Фота 1913г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany. T. 2: Djecezja minska. Z. 17: Dekanat Pinski. Warszawa — Petersburg, 1914. S. 287. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/fe/Haradzisca._Гарадзішча_%281914%29.jpg Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў з акварэлi Напалеона Арды 1875г. . Апублiкавана - форум Глобус Беларусi (fgb.by) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/a6/Haradzisca._Гарадзішча_%28N._Orda%2C_1875%29.jpg Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў. 1936г. Калаж з фота H. Paddubskego (autor: H. Paddubski). Biblioteka Narodowa. F.61210/II, F.61239/II, F.61209/II  Апублiкавана на сайце radzima,org Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/2/29/Haradzisca._Гарадзішча_%28H._Paddubski%2C_1936_%29.jpg Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў. 1935г. Калаж з фота Соф’i Хамянтоўскай (autor: Chometowska Zofia, wlasnosc: Gabriella Chometowska). Fundacja Archeologia Fotografii Апублiкавана на сайце radzima,org Электронны рэсурс - http://www.radzima.org/be/object-photo/6130.html Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява iнтэр'ераў касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў. 1935г. Калаж з фота Соф’i Хамянтоўскай (autor: Chometowska Zofia, wlasnosc: Gabriella Chometowska). Fundacja Archeologia Fotografii Апублiкавана на сайце radzima,org Электронны рэсурс - http://www.radzima.org/be/object-photo/6130.html Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява iнтэр'ераў касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў. 1930-я гг. Калаж з фота NAC (Narodowe Archiwum Cyfrowe) Апублiкавана на сайце radzima,org Электронны рэсурс - http://www.radzima.org/be/object-photo/6130.html Кляштар бенедыктынаў, Гарадзішча Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява брамы-званiцы былога кляштара бенедыктынаў. 1936г. Калаж з фота H. Paddubskego i невядомага(ых) аўтара(аў) (выява да рэканструкцыi) Biblioteka Narodowa. F.61214/II, F.118204/II  Апублiкавана на сайце radzima,org Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/0d/Haradzisca._Гарадзішча_%28H._Paddubski%2C_1936%29_.jpg Гарадзiшча (Пiнскi раён) Выява касцёла св. Ганны былога кляштара бенедыктынаў (з правага боку) i захаваушагася кляштарнага корпуса злева (сучасны корпус абласной псіхіятрычнай бальніцы). Фота 1930г. Фотаархiў NAC (Narodowe Archiwum Cyfrowe) 1-W-2053-2 Marynarze, goscie i mieszkancy sluchaja przemowienia dowodcy flotylli komandora porucznika Witolda Zajaczkowskiego Апублiкавана - форум skyscrapercity,com (Pozostalosci Polski na Bialorusi - Page 210) Электронны рэсурс - http://i1.fmix.pl/fmi2588/e711e3850001aef950266949


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...