Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Гомельскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Усходні ўскрай Палесься, да XIV ст. — землі Тураўскага і Чарнігаўскага княстваў. Моцны цэнтар славянскай культуры на поўдні сучаснай Беларусі. Месца напісаньня нашай самай старажытнай рукапіснай кнігі — Тураўскага Эвангельля. Большасьць сучасных аўтакефальных беларускіх сабораў замежжа маюць імя Кірыла Тураўскага. Так, яго імя носіць знакамітая лёнданская грэка-каталіцкая царква, атрымаўшая прыз New London Architecture.

Да ВКЛ край далучоны за часам в. кн. Гедыміна (1316-1341). Менавіта праз яго, абыходзячы багны Палесься, ішлі на нашу зямлю казакі Войска Запарожскага і вынішчаліся сталёвымі гусарамі Радзівілаў у бітвах пад Лоевам.

Сам горад Гомель быў часова страчаны пад час 50 рокаў войн (1487-1537), акрэсліўшых сучасную ўсходняю беларускую мяжу, але бітва пад Оршай стрымала ўсходняю навалу і ён вазьвярнуўся ў склад ВКЛ.

Гомельскі край. Гебры гістарычных ваяводстваў, да якіх належылі гэтыя землі і герб горада Ваяводствы Вялікага княства Літоўскага на мапах XVII ст. Палесье і мора Герадота згодна крыніцам XVI-XVII ст. Тураўскае Эвангельле  — рукапіснае эвангельле-апракос, створанае ў XI стагоддзі, напісана кірыліцай. Захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Летувы. З'яўляецца адным з найбольш раньніх помнікаў славянскай кніжнай пісьменнасці, і найбольш ранняй кнігай на беларускіх землях, якая дайшла да нашага часу. 1487-1537 Войны, акрэсьліўшыя сучасную ўсходняю мяжу Беларусі

Аб'екты страчанай спадчыны


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...