Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com
Берасьцейскі край — асобны рэгіён Беларусі, Палесьсе, спадкаемца мора Герадота. Валынскія гарады на землях дрыгавічаў і яцьвягаў. Пінск, як значнае месца Тураўскага княства. Нават сеньня палешукі вылучаюцца ў монаэтнічнай Беларусі, як асобная этнічная суполка. Скрозь палескія багны ніколі не праходзілі ваяўнічыя выправы — таму паміж Берасьцем і Лоевам нямае месцаў значных бітваў з нашымі паўдневымі суседзямі.
Да Вялікага княства Літоўскага Палесьсе было далучана з часоў в. кн. Гедыміна (1316-1341). Разам з Віленскім і Навагародскім краем лічылася спрадвечнай Літвой. У Берасьце працавала адзіная на нашай сучаснай тэрыторыі мынца, вырабляўшая баратынкі ў часы Крывавага Патопу
У Берасьці адбылася мо самая знакавая падзея рэлігійнага жыцьця беларускіх зямель — Берасьцейская царкоўная унія 1596. Гэта быў не рэлігійны, але ж цывілізацыйна-культурны выбар. Вернікі усходняга ("праваслаўнага") абраду захоўвалі свае традыцыйныя набажэнствы, але пераходзілі (вярталіся — у тэрміналёгіі Фларэнтыйскай уніі 1439) ў еднасьць з вернікамі заходняга (каталіцкага) хрысціанства, адкрэсьліваючыся ад маскоўскага ўплыву.
3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...