Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Спаса-Праабражэнская царква
Магілеў, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Магiлеў. Графiчная рэканструкцыя Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра. Выгляд на пачатак XXст.

Першапачаткова драўляная Спаская царква вядома з 1478 i месцiлася непадалёку ад рынка, на высокай надпойменнай тэрасе Дняпра. З канца 15 ст. пры царкве існавалі мужчынскі і жаночы манастыры. У 1588 г. пры манастыры зацверджана праваслаўнае брацтва, а ў 1600 г. адкрылася школа.

Брацтва праіснавала да 1618 г., калі царква была перададзена ўніятам, якія валодалі ёй да сярэдзіны 17ст. У гэты пэрыяд брацтва, школа і друкарня дзейнічалі пры царкве Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім. Згодна з умовамi Збораўскай дамовы 1649 г., манастыр ізноў стаў праваслаўным. Пры ім дзейнiчала япіскапская катэдра і дом, дзе жылі архірэі. У 1659 г. пабудавана новая драўляная царква, якая згарэла ў 1708г.

Падчас мацнейшага пажару Магілёва ў 1708 г., што ахапіў увесь горад, калі мэталёвыя лісты з купалоў "лёталі ў паветры, як ластаўкі", згарэла і Спаская царква. На яе месцы паставілі часовы, скалочаны з дошак храм на падпорках, які хістаўся ад ветру. У 1740 г. урачыста быў закладзены мураваны сабор, на будаўніцтва якога расейскі ўрад вылучыў у 1737 г. 1000 залатых рублёў. Будаўніцтвам яго кіравалі паслядоўна магілеўскія епіскапы Іосіф і Геранім Валчанскія. Апошняга пахавалі ў 1754 г. у алтары яшчэ не завершанага храма.

У 1755 г. у Магілёў з Кіева пераведзены вядомы праваслаўны архіепіскап Георгі Каніскі. Ён пачаў актыўную дзейнасць па завяршэнню сабора Спаскага манастыра, а таксама семінарыі, кансісторыі, архірэйскага дома і жылых манастырскіх карпусоў. Разам яны стваралі значны па памерах архітэктурны комплекс, які адбудоўваўся і пашыраўся аж да сярэдзіны XIX ст.

Па нататках ігумена Спаскага манастыра Арэста вядома, што з 1755 па 1762 г. будаўніцтвам царквы кіраваў і завяршыў яго немец Глоб ці Глобіца, якому ён прыпісвае таксама ўзвядзенне архірэйскага дома і семінарыі. Пад недакладным прозвішчам меўся на ўвазе вядомы архітэктар, майстар віленскага барока Іаган Хрыстафор Глаўбіц, пратэстант па веравызнанню, кіраўнік евангельскай абшчыны ў Вільні. Цікава, што да яго творчай спадчыны належаць культавыя збудаванні розных канфесій. Новая царква была катэдральным саборам Магілёва да 1802 г.

Па абмерах, што захоўваюцца ў філіяле Інстытута археалогіі Акадэміі навук Расеі ў Санкт-Пецярбургу, Спаскі сабор меў своеасаблівую трохннававую крыжова-купальную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю з планам у выглядзе лацінскага крыжа і дзвюхвежавым галоўным фасадам. Усе навы былі роўнай вышыні і накрыты адзіным двухсхільным дахам, таму звонку будынак выглядаў як аднанававы.

Цікава таксама форма трансепта. Ён не адпавядаў па шырыні падкупальнаму квадрату, як звычайна, а плоскімі рызалітамі з трохкутнымі франтонамі двухсхільных дахаў прасціраўся ўздоўж алтарнай часткі да невялікай паўкруглай апсіды. Неардынарным было і вырашэнне вянчаючых мас сяродкрыжжа. Высокі светлавы барабан прарэзваў дах і завяршаўся паўсферычным купалам, асветленым люкарнямі і ліхтарыкам з галоўкай наверсе. Такія ж галоўкі мелі вытанчаныя ажурныя вежачкі, размешчаныя абапал барабана купала па дыяганалях падкупальнага квадрата, у выніку чаго стваралася пяціглаўе, кананічнае для расейскага праваслаўя. Падобнае вырашэнне набылі вянчаючыя масы Андрэеўскай царквы ў Кіеве, пабудаванай у 1747-1753 гг. архітэктарам В.В.Растрэлі. Аднак на гэтым падабенства заканчваецца. У Андрэеўскай царкве пяціглаўе з'яўляецца цэнтрам і дамінантай кампазіцыі. У магілёўскім Спаскім саборы яно адыгрывае хутчэй дэкаратыўную і сімвалічную ролю як даніна праваслаўнай традыцыі.

Асноўнае значэнне, як гэта ўласціва архітэктуры беларускага барока, нададзена галоўнаму фасаду, які вырашаны як самастойны дзвюхвежавы аб'ём. Ён меў шмат'ярусную будову. Ніжні ярус адпавядаў вышыні наваў. Верхнія чацверыкі вежаў тэлескапічна скарачаліся па памерах. Паміж імі размяшчаўся "карункавы" атыкавы франтон.

Пластычнай распрацоўцы фасада ў пэўнай ступені ўласцівы рысы віленскага барока, што выявілася ў вертыкалізме прапорцый стройных спараных пілястраў і праёмаў. У параўнанні з даволі стрыманымі фасадамі Спаскага сабора арганізацыя яго інтэр'ера вылучалася надзвычайнай дынамікай, нетрадыцыйнай для праваслаўных храмаў.

Роўная вышыня наваў, перакрытых скляпеннямі з распалубкамі, і невялікае сячэнне слупоў, раскрапаваных пілястрамі, рабілі ўваходную частку храма падобнай да залы. Яе прастору перад алтаром раптоўна прарываў высокі барабан купала, магутны і ўзнёслы, як харал. Можна ўявіць, якім багаццем светлаценевых эфектаў уражвала прыхажан чатырох'яруснае асвятленне падкупальнай прасторы!

Дэкаратыўнаму афармленню інтэр'ера былі ўласцівы рысы стылю ракако. Храм упрыгожвалі драўляныя пасярэбраныя кіёты каля слупоў, катэдра, двух'ярусны іканастас, падобны да каталіцкага алтара, пакрытыя пазалочанай накладной разьбой вытанчанага малюнка. І ў гэтым храме знаходзіліся каштоўныя абразы і шаты магілеўскіх майстроў А.Пігарэвіча і П.Сліжыка.

Мураваная званіца пры Спаскім саборы ўзведзена на месцы драўлянай у 1785 г. пры Г.Каніскім, які загадаў паставіць на ёй пазалочаны флюгер з выявай Архангела Гаўрыіла. У сярэдзіне XIX ст. старая званіца заменена новай капітальнай шмат'яруснай пабудовай эклектычнай архітэктуры, завершанай высокім шпілем. Яе верхнія ярусы былі разбураны ў першую сусветную вайну, што адлюстравана на фотаздымку пачатку XX ст. (Літ.: Тамара Габрусь - Храмы. Страчаная спадчына. Менск, Полымя, 1998. ISBN 985-07-0036-X, апублiкавана на сайце Radzima org)

Спаса-Праабражэнскі сабор, які размяшчаўся ў Спаскім завулку, крыху воддаль ад Ветранай вуліцы, адкуль шырока адкрываўся ў бок Дняпра і сваім вытанчаным сілуэтам са шматлікімі вярхамі ўзбагачаў панараму горада. Нязначна пашкоджаны храм зафiксаваны на шматлiкiх нямецкiх фота (Фотагiсторыя Магiлёва (mogilev-history.blogspot.com) з архiву Давід Алег Лісоўскі) часоў акупацыi у Другую сусветную, але ўжо ў пачатку 1944г. (у лютым-скакавiку) цалкам зруйнаваны яшчэ перад вызваленнем Магiлёва.

Да нашага часу захаваўся корпус, які тарцовым фасадам выходзіў на вул. Ветраную (Ленінскую), і адна частка 1-павярховага крыла. Помнік рэспубліканскага значэння. Былы манастырскі корпус складаўся з двухпавярховай часткі, дзе размяшчалася кансысторыя, і аднапавярховага крыла, дзе размяшчаліся кельлі і гаспадарчыя памяшканьні. Раней Г-падобны ў пляне манастырскі корпус разам з агароджай атачаў усю тэрыторыю манастыра, утвараючы трапэцападобны ўнутраны дворык. Да манастырскага корпусу прылягалі гандлёвыя рады з арачнымі ўваходамі.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Магiлеў. Выявы Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра (пазначана чырвоным) на старадаўнiх гравюрах. Апублiкавана - Давід Алег Лісоўскі Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com):

1. На акварэлi Юзэфа Пешкі (Juzef Pieska), circa 1800г., крынiца - Антон Астаповіч, БДТАПГК;

2. На акварэлi Мiкалая Львова - Руіны замка і Рынак, before 1801г., Крынiца - Музэй гісторыі Магілёва;

3. На выяве by A. Choromanski, апублiкаванай ў Tygodnik Ilustrowany. Nr. 184 (1031), 5.07.1879. S. 13.

4. Панарама з берага ракi Дубравенкі (1882г.) - Опыт описания Могилевской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях / сост. [с предисл.] и под ред. А.С. Дембовецкого. — Могилев, 1882—1884. — 3 т. Кн. 1. — 1882. — 25, 782 с.; 9 л. ил., 1 л. к. ; Магiлеў. Выявы Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра на старадаўнiх гравюрах i архiўных фота. Апублiкавана - Давід Алег Лісоўскі Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com):

1. Выява з боку ратушы да 1871г., крынiца - Tygodnik Ilustrowany. Nr. 192, 1871., Biblioteka Narodowa. G.27778/I. ;

2. Выява з боку ратушы да 1882г., крынiца - Опыт описания Могилевской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях / сост. [с предисл.] и под ред. А.С. Дембовецкого. — Могилев, 1882—1884. — 3 т. Кн. 1. — 1882. — 25, 782 с.; 9 л. ил., 1 л. к.;

3. Фота з вышынi галерэi ратушы памiж 1915 and 1916гг., на імпэрскіх паштоўках (Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) ;

4. Фота з вышынi званiцы Богаяўленскага манастыра да 1918г., крынiца - eBay de, архiў by Алег (Давід) Лісоўскі

5. Фота з вышынi галерэi ратушы ў 1930-я гг., крынiца - eBay de, архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ;

6. Фота са Спаскага завулка ў 1942г., крынiца - eBay de, архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ; Магiлеў. Выявы Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра на архiўных фота. Апублiкавана - Давід Алег Лісоўскі Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com):

1. Фота з паштоўкi канца 19 - пачатку20ст., (да 1901г.) , крынiца - eBay de, архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ;

2. Фота з маста праз Днепр 1942г., крынiца - eBay de, архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ;

3. Фота з маста праз Днепр 1953г., Скан календарыка з серыі Мой горад, выдадзенай абмежаваным накладам для СК Бролли ў 2003г., архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ;

4. Фота з маста праз Днепр у пачатку 1960-х гг., аўтар - Сяргей Панізьнік, архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ; Магiлеў. Выявы Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра на архiўных фота. Апублiкавана - Давід Алег Лісоўскі Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com):

1. Фота пачатку 20ст., (да 1918г.) , крынiца - eBay de, архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ;

2. Бакавы фасад з гравюры 1844г., крынiца - Blasius J. H. Reise im Europaischen Russland in den Jahren 1840 und 1841. Braunschweig: Westermann, 1844. P. 149., архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ;

3. Фота пачатку 20ст., (да 1918г.) , крынiца - eBay de, архiў by Алег (Давід) Лісоўскі ;

4. Фота з паштоўкi канца 19ст., (1890-я гг.), аўтар - М. Астанковіч, Санкт-Петербургское государственное бюджетное учреждение культуры Государственный Музей истории Санкт-Петербурга. ГМИ СПб 191807. архiў by Алег (Давід) Лісоўскі Магiлеў. Выявы фасадаў Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра. Апублiкавана - Слюнькова И. Н. - Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси. — М.: Прогресс-традиция, 2002., Давід Алег Лісоўскі Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com) Магiлеў. Выявы фрагментаў фасада Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра. Фота 1939г. Аўтар - Аляксей Вінэр, крынiца - Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі. Магiлеў. Выявы вежы-званiцы Магілёўскага Спаскага манастыра на фота i чарцяжах 1868г. Крынiцы - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. ? М.: Прогресс-Традиция, 2010., Фота да 1918г. з прыватнай калекцыi Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com) by Давід Алег Лісоўскі; Магiлеў. План i iнтэр'ер Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра. Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси. — М.: Прогресс-традиция, 2002., Давід Алег Лісоўскі Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com) Магiлеў. Выявы Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра (пазначаны чырвоным) на старадаўнiх мапах горада (1778г. i 1820г) у параўнаннi з выявамi на аэрафотаздымках часоў Другой сусветнай вайны (1943г., выявы з прыватнай калекцыi Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com) by Давід Алег Лісоўскі i cучасным аэрафотаздымке Яндэкс. Фотамантаж by A. Nevar, 2020г. Магiлеў. Месцазнаходжанне Спаса-Праабражэнскай царквы Магілёўскага Спаскага манастыра (пазначаны чырвоным) на аэрафотаздымку часоў Другой сусветнай вайны (1943г., выявы з прыватнай калекцыi Фотагісторыя Магілёва (mogilev-history.blogspot.com) by Давід Алег Лісоўскі у параўнаннi з сучасным аэрафотаздымкам Яндэкс. Фотамантаж by A. Nevar, 2020г.

Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...