Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Кальвінскі збор
Койданава (Дзяржынск), Менскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Графiчная рэканструкцыя кальвiнскага збора на тэрыторыi былога Койданаўскага замка. Выгляд на пачатак XXст. Першы дакладны пісьмовы ўспамiн Коданава (з 1932 года - Дзяржынск) датуюць 1442 годам, хаця паселішча ўзгадваецца пад назвай Крутагор’е ў паданьні пра старую Пакроўскую драўляную царкву у 1146 г.

Тапонім "Койданаў", верагодна, утварыўся ад імя татарскага ваяра Койдана (Кайдана), войскі якога нібыта разбіты пад легендарным Крутагор’ем у XIII ст. ( У той жа час назва супастаўна і з фiнамоўным "койд". У розныя часы паселiшча знаходзілася ў валоданьні Гедымінавічаў, Вярэйскіх, Гаштольдаў, Радзівілаў. У 1439 годзе Міхал Жыгімонтавіч заснаваў тут касцёл Святой Ганны, адзiн з найстарэйшых на тэрыторыi сучаснай Беларусi. У 1542 г. Койданаў стаў цэнтрам староства, пазьней графства.

Каля 1564 году Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (па-за межамi замка), а таксама плябанію, школу і багадзельню. У 1588 годзе Койданаў атрымаў статус мястэчка. Згодна з перапiсам, у гэты час тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касцёл, рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліц.

У 1613-21гг. на тэррыторыi замку ў атачэньнi i пад надзейнай абаронай 9-цi мураваных вежаў i сцен, будуецца мураваны кальвiнскi збор. На тэрыторыі збору знаходзіўся аднапавярховы мураваны будынак плябаніі, накрыты гонтавым дахам, на асобным падвор'і — драўляныя будынкі двухкласнай кальвінскай школы, якая існавала да сярэдзіны XIX ст., шпіталя, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Койданава (Дзяржынск), РБ Койданава (Дзяржынск). Графiчная рэканструкцыя кальвiнскага збора на тэрыторыi былога Койданаўскага замка. Выгляд на пачатак XXст. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. 2017г. Койданава (Дзяржынск). Графiчная рэканструкцыя кальвiнскага збора на тэрыторыi былога Койданаўскага замка. Выгляд на пачатак XXст. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. 2017г. Койданава (Дзяржынск). Графiчная рэканструкцыя кальвiнскага збора на тэрыторыi былога Койданаўскага замка. Выгляд на пачатак XXст. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. 2017г.

Тагачасны будынак мураванага храма складаўся з трохнэфавага зальнага аб'ёму з 9-цю вялiкiмi вокнамi i высокай шматяруснай вежы з байнiцамi i гадзiннiкам (функцыянаваў i паказваў дакладны час ажно да 1905г., i сапсаваўся толькi з-за атсутнасцi наглядальнiка). Нэфы залi былі перакрыты зорчатымі скляпеннямі. Каля алтара месцiлася разная дубовая катэдра. На другім ярусе былі хоры з размаляванай балюстрадай, арган перавезены ў 1866 г. з Мінскага касцёла бернардзінак.

Гранёная апсiда была дабудавана пазней. Па левым баку сцяны, дзе сыходзяцца частка збору з апсiдай, знаходзiцца склеп, ад якога iшлi падземныя хады ў тры бакi. Паводле звестак, апублiкаваных у краязнаўчым часопiсе "Наш край" (№1 (4) студзень 1926г.), у 1913г. для агляду склепу прыязджаў з Вiльнi бiскуп кальвiнскай царквы, але даведацца аб тым, што знаходзiлася ў склепе i яго патаемных ходах не атрымалася, па прычыне таго, што калi адыходзiць 20-30 крокаў, гасла святло ад недахопу паветра. Было знойдзена толькi 75 зусiм струхнелых дамавiн.

Койданаўская кальвінісцкая парафія існавала да 1913 г. У пачатку XX ст. яна ахоплівала 3 паветы (Мінскі, Ігуменскі, Навагрудскі) і налічвала каля 200 прыхаджан. Збор пацярпеў у савецка-польскую вайну, у 1920-я гг. у ім размяшчаліся бальшавісцкія армейскія склады. Той жа склеп быў адчынены i агледжаны чырвонаармейцамi, дзе было знойдена шмат чалавечых касцей, пасля чаго яго замуравалi цэглай. Вежа храма была разабрана. у 1930-я гг. на патрэбы будаўніцтва была разабрана большасць замкавых пабудоў. Астатні комплекс быў моцна пашкоджаны пад час Другой сусветнай вайны, пазней цалкам разабраны...

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...