Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Замкавы Троiцкі касцёл
Мельнік, Польшча

Гісторыя і рэканструкцыя

Мельнiк (Семятыцкi павет Падляшскага ваяводства, Rzeczpospolita Polska) Графiчная рэканструкцыя былога замкавага Троiцкага касцёла. Выгляд па апошняй перабудове апошняй чвэрцi XIX ст. (пасля 1871) на праваслаўную Свята-Духаўскую Царкву.

Мельнiк (раней горад, а з 1934 - вёска, па просьбе мясцовых жыхароў, якiя хацелi знiжэння падаткаў) размешчана на месцы старадаўняга абароннага гарадзiшча XIст. на мазавецка-русiнска-ятвяжска-лiтоўскiм памежжы ўсяго ў 60км. напрамкi ад Берасця ўнiз па плынi ракi Буг, ў 30км. ад Драгiчына (Drohiczyn) - гicтарычнага цэнтра Падляшша.

Драгiчынскае княства вылучылася ад Валынскага ў другой палове XII ст. Мясцовым уладальнікам быў валынскі княжыч Васілька Яраполчыч. Затым драгiчынская воласць належала Берасцейскай. У 1230-х гэтыя землi захапіў князь Конрад I Мазавецкі, які аддаў iх рыцарам Дабжынскага ордэна.

Мельнiк упершыню ўзгадваецца каля 1240 як горад, якi быў далучаны да Галіцка-Уладзімірскага княства пасля перамогi над рыцарамi ў бітве пад Драгiчынам і вяртаньня памежных з Мазовіяй зямель Берасцейшчыны.

Дарэчы, менавiта ў Драгiчыну ў 1253 Данiла Раманавiч (Галiцкi) быў каранаваны на караля Русi (Regnum Russiae).

Пад 1258 у Мельнiку ўпамінаецца царква Багародзіцы, дзе маліўся перад паходам на яцвягаў князь Васілька Раманавіч. Мельнiк разам з Драгiчынам i Берасцем быў адным з найважнейшых цэнтраў гандлёвага шляху па Бугу.

Пры Гедымiне з пачатку 14ст. (1323-1324) Мельнiк у складзе Вялiкага Княства Лiтоўскага.

У 1383 Ягайла, які перамог у барацьбе з Кейстутам і Вітаўтам, ўсталёўвае свой кантроль над Надбужжам, але ўжо ў 1384 Мельнік разам з іншымі гарадамі і землямі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны перадаў свайму стрыечнаму брату Вітаўту.

Ад 1413 Мельнiк ў складзе новастворанага Троцкага ваяводства. З 1440 - пад уладай мазавецкага кн. Баляслава IV, які 22.9.1440 выдаў прывілей на хэлмскае (альбо Кульмскае) права.

Пасля 1444 горад быў выкуплены Вялiкiм князем Лiтоўскiм i каралём Польскiм Казімірам IV Ягелончыкам, і надалей ён стаў велікакняжацкім горадам, а з 16 ст. - цэнтрам стараства, атрымаўшы ад Аляксандра Ягелончыка магдэбургскае права.

Тут была падпiсана персанальная Мельніцкая унія паміж ВКЛ і Польскай Каронай. Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы з 1513 вылучылiся з Троцкага ваяводства ў новае - Падляшскага, - ваяводства.

Згодна Люблінскай уніі 1569 паветы былi вылучаны са складу Вялiкага княства Лiтоўскага і адыйшлі да Кароны Польскай.

Па звестках апублiкаваных Даротай мiхалюк, менавiта Вітаўт у 1420 фундаваў у Мельнiку касцёл св. Мікалая, Божага Цела, Унебаўзяцця Панны Марыі і ўсіх святых.

Касцёл быў змураваны на нiжнiм замку i ўяўляў сабой прамавугольны ў плане гатычны аднанававы храм з арыентацыей алтара на усход. Гэты касцёл першапачаткова быў пазначаны як замкавы, у пазнейшых крынiцах ён ужо фiгуруе як фарны (парафiяльны).

Створаная у тыя часы парафiя на 1580 акрамя Мельнiка налiчвала прыходы ў Нямiраве, Гнойне, Wolke Niwicka, Дражневе, Астраўцы, Сiтна, Баратынцу Рускiм, Машчоне Каралеўскай.

Замак з яго касцёлам замыкалi з захаду гандлёвую плошчу горада Мельнiка. Мяжой касцёльнага плацу была вулачка, празваная "uliczka w tyle kosciola", якая з'ядноўвала Берасцейскую i Уваскрасенскую вулiцы.

З сярэдзiны 1540-х мельнiцкi стараста Нiкадзiм Янавiч Швейко шляхецкага роду герба Дамброва (Dabrowa) з Цеханаўца разбудоўвае замак. Але напачатку 1551 замак пацярпеў ад пажару "...sthare xiegi grodzkie pogorzaly kiedy zamek gorzal...".

Ацалелi мураваныя пабудовы - касцёл i ўязная вежа. Пазней часткова была разабрана гатычная замкавая вежа з адбудовай на яе месцы мураванай рэнесанснай каралеўскай рэзiдэнцыi. Нездалек ад замка Мельнiка ля яго прадмесця Крыўчыцы здаўна праходзiў гандлёвы шлях да Бельска (Падляскага) праз два масты вострава (шырынёй 1.5км i даўжынёй каля 4.5км, утворанага двума рукавамi ракі Буг).

Гандлёвы шлях спрыяў развiццю горада, але прыкладна ў сярэдзiне 16ст. плынь ракі змянілася, цяпер асноўнае рэчышча стала праходзіць непасрэдна пад сценамі замка, а страрое паступова мялела i перасыхала. Па знiшчэннi ўзмоцненай плынню ракi маста, уладальнiк Сямянтыч граф Станiслаў Тэнчынскi атрымаў дазвол ад караля на пабудову новага маста праз Буг у сваёй мясцовасцi ля Турны Малой.

Нягледзячы на пазнейшую адбудову маста ў Мельнiку, гандлёвыя шляхi перанакiравалiся па больш зручнаму накiрунку на Бельск праз Семятычы (яны i дагэтуль праходзiць тут), што прывяло да паступовага страчвання Мельнiкам сваей гандлеуай значнасьці.

У другой палове XVIIст. надыйшоў поўны заняпад горада. Непасрэдна прычынай заняпаду стаў "шведскi патоп" i наступствы зацяглай вайны. Замкавыя пабудовы i касцёл былi зруйнаваны.

У 1689 касцёл адбудоўваецца. Верагодна ў гэты час ён быў пераасвячоны ў гонар Святой Тройцы.

Мельнiк (Падляшша, Rzeczpospolita Polska) Графiчная рэканструкцыя былога замкавага Троiцкага касцёла. Выгляд па апошняй 
перабудове апошняй чвэрцi XIX ст. (пасля 1871г.) на праваслаўную Свята-Духаўскую Царкву. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Drones Pablos Мельнiк (Падляшша, Rzeczpospolita Polska) Графiчная рэканструкцыя былога замкавага Троiцкага касцёла. Выгляд па апошняй 
перабудове апошняй чвэрцi XIX ст. (пасля 1871г.) на праваслаўную Свята-Духаўскую Царкву. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Remigiusz Krzykowski Мельнiк (Падляшша, Rzeczpospolita Polska) Графiчная рэканструкцыя былога замкавага Троiцкага касцёла. Выгляд па апошняй 
перабудове апошняй чвэрцi XIX ст. (пасля 1871г.) на праваслаўную Свята-Духаўскую Царкву. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Piotr Kapthyygh Мельнiк (Падляшша, Rzeczpospolita Polska) Графiчная рэканструкцыя былога замкавага Троiцкага касцёла. Выгляд па апошняй 
перабудове апошняй чвэрцi XIX ст. (пасля 1871г.) на праваслаўную Свята-Духаўскую Царкву. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Piotr Kapthyygh

Падчас Паўночнай вайны 1700-1721 касцёл зноўку пацярпеў. У 1722 бiскуп Стэфан Рупнеўскi ў лiсце да мельнiцкага старасты Выражебскага звяртаў увагу на поўнае руйнаванне бажнiцы пры замку ("...gorzej niz w Szopie Bethleemskiej..."), паграджаючы судом божым, калi апошнi не займецца рамонтам.

З перапiскi таксама вынiкала, што з-за сур'ёзнага руйнавання замкавага касцёла, стараста прасiў фундацыю на новы храм, але бiскуп адклаў вырашэнне гэтага пытання да тых пор, пакуль ня будуць адноўлены iснуючыя бажнiцы.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай (1795) Мельнiк апынуўся ў складзе Прусii на мяжы з Аустрыйскай (праз раку Буг) i Расейскай iмперыямi (мяжа праходзiла праз горад), але ўжо у 1807г. пасля перамогi Напалеона Бонапарта i падпiсання "Тыльзіцкага міра" Мельнiк быў перададзены Расеiскай Iмперыi.

Пасля паразы вызвольнага Паўстання-1863 царскiмi ўладамi былы замкавы касцёл быў зачынены ў 1866, а праз некалькi гадоў перабудаваны на праваслаўную царкву Св. Духа (1871).

Падчас падзей Першай сусветнай вайны храм быў пашкоджаны пажарам. У перыяд Другой Рэчы Паспалiтай быў дабудаваны распачаты з 1913 новы парафiяльны Спаса-Праабражэнскi касцёл у 1920 на месцы знiшчанага ў 1829 драўлянага касцёла Св. Роха.

У 1929 быў створаны камiтэт з мэтай адбудовы былога замкавага касцёла, але да аднаўлення, нажаль, справа не дайшла.

Пасля падзелу 1939 Мельнiк быў далучаны да СССР у складзе Беластоцкай вобласцi БССР. У фарным касцёле размесцiлася сталоўка. У гэты час у 1940 часткова на будматэрыялы быў разабраны пашкоджаны будынак былога замкавага касцёла i ў такiм выглядзе яго парэшткi стаяць i дагэтуль...

25.05.2018 у мунiцыпальным Цэнтры Культуры, спорту і адпачынку адбылося паседжанне мунiцыпальнага савета вёскi Мельнiк, дзе разглядаўся праект рэвiталiзацыi Замкавай Гары, падрыхтаваны i рэпрэзентаваны прафесарам Беластоцкага Полiтэхнiчнага Унiверсiтэта Ежы Усцiновiчам (profesor Jerzy U?cinowicz z Politechniki Bia?ostockiej).

Кошт рэалiзацыi прадстаўленага праекта ацэнены ў 6 млн. злотых. Праектам даследванняў з'яўляецца рэвiталiзацыя парэшткаў касцёла, будынка плябанii побач i скляпенняў падземнай часткi былога нiжняга замку з прыстасаваннем i музеефiкацыяй. Гэта такая формы аховы, кансервацыi i экспанавання з доступам мясцовага насельнiцтва i турыстаў.

Комплекс прац на аб'екце мае быць з мiнiмальным умяшальнiцтвам да ацалелых руiн помнiка, з прадугледжаным умацаваннем падмуркаў i захiсту ад апаўзнеў схiлу. Комплекс работ, запланаваны мельнiцкай гмiнай (муніцыпалітэтам), цалкам узгоднены з курыяй біскупа ў Драгічыне.

Прысутны на сустрэчы ксёндз Зянон Чумай (ks. Zenon Czumaj), дырэктар музея і епархіальнага архiву ў Драгічыне адзначыў, што Падляшша бедна гатычнымі помнікамі, што яшчэ больш уплывае на каштоўнасць і важнасць былой бажнiцы на Замкавай гары Мельніка, якая першапачаткова была пабудавана менавіта ў гатычным стылі.

Ксёндз Чумай таксама нагадаў, што Касцёл неаднаразова патрабаваў рэвiталiзацыi (ажыўлення) гістарычных аб'ектаў. Пры грамадскiм абмеркаваннi гучалі галасы пра тое, што парэшткi касцёлу павінны быць абаронены, але не аднаўлены, таму што іх сёняшні выгляд унікальны, а аўтэтычны выглад Замкавай Гары можа згубiць сваю унiкальнасць пасля магчымай адбудовы нанова аб'ектаў на ёй.

Публiчныя абмеркаваннi планаў па Замкавай Гары паказалi, што чаканні розныя, шмат iдэй, хоць усе i зыходзяцца ў меркаванні, што каштоўныя помнікі трэба ратаваць. Падчас абмеркаванняў археолаг i жыхар Мельнiка Р. Сняжко (Grzegorz ?nie?ko) прадставіў вынікі леташніх археалагічных даследаванняў.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Мельнiк (Падляшша, Rzeczpospolita Polska) Сiтуацыйны план горада Мельнiк у XIV-XVст. з даследванняў, апублiкаваных Даротай Мiхалюк у накладаннi на сучасны аэрафотаздымак Гугл. Аўтар публiкацыi - Dorota Michaluk (Stolica ziemi mielnickiej na Podlasiu (do konca XVIII wieku) ), 1999г.; Апублiкавана - сайт Polskie zamki (www.zamki pl); Спасылка - http://www.zamki.pl/?idzamku=mielnik Мельнiк (Падляшша, Rzeczpospolita Polska) Сiтуацыйны план горада Мельнiк у XVI-XVIIIст. з даследванняў, апублiкаваных Даротай Мiхалюк Аўтар публiкацыi - Dorota Michaluk (Rozwoj ukladu przestrzennego Mielnika z XIII-XVIII w), 1993г. Апублiкавана - Repozytorium UwB, Спасылка - https://repozytorium.uwb.edu.pl/jspui/bitstream/11320/4272/1/Studia_Podlaskie_4_Michaluk.pdf Мельнiк (Падляшша, Rzeczpospolita Polska) Выгляд з Замкавай Гары на далiну Буга. Ракурс у бок Беларусi (напрамкi праз 12км.) Апублiкавана - Гугл-фота; Аўтар - Remigiusz Krzykowski


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...